АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (05.05–07.05.2015)
5 траўня 2015 г. аўстрыйскаягазэта “DiePresse”напісала пра скандал у НацыянальнымФронце паміж бацькам і дачкой Лё Пэнамі.Старога Лё Пэна нават выключылі з партыі.А ён заклікаў дачку пабрацца шлюбам ізьмяніць прозьвішча. І г.д.
Наш камэнтар: Разьбіраючы сытуацыю,газэта напісала пра ўсё, але дзіўнымчынам “забылася” пра галоўнае. Скандалы,правалы на выбарах і падзеньнепапулярнасьці партыі пачаліся адразупасьля таго, як Марына Лё Пэн выказалападтрымку Расеі і Пуціну ды (асабліваня крыючыся) узяла вялікія грошы ўМасквы.
Даўно вядома, што на крамлёўскія грошышчасьлівы ня будзеш. Але на Захадзе прагэта забываюцца, калі Крэмль называесуму…
Алесь Хадасевіч
Камуністычныпэрформэнс
6 траўня 2015 г. чэшская газэта“HospodarskeNoviny”напісала пра паход маскоўскайгарарганізацыі камуністаў па замежныхамбасадах у Маскве, якія ня хочуць брацьудзелу ў сьвяткаваньні 9 траўня у Маскве.Група бальшавікоў начале з тав. Рашкінымнаведала амбасады 14 краін, каб перадацьім свае падарункі: копіі чырвонагасьцяга перамогі і бюст Сталіна. Уамбасадзе Польшчы ім не адчынілі дзьверы.А ў амбасадзе ФРГ не ўзялі сталінскібюст, але зрабілі падарунак ад сябе:копію Пакту Молатава-Рыбэнтропа ідаваенную мапу Польшчы.
Наш камэнтар: Гэта толькіадна з безьлічы кур’ёзных карцінак-ілюстрацыйпсіхічнага стану расейскага грамадзтваэпохі гэбізма-пуцінізма.
Алесь Хадасевіч
Сябручок Пуцінамітусіцца
6 траўня 2015 г. польская газэта“Rzeczpospolita”напісала пра банду байкераў “Начныяваўкі”. «Ватажка» ваўкоў Залдастанаў(касьцюміраванаая асобаз розумам падлетка) заявіўбыў, што зьвернецца ў нямецкі суд наканцлера Мэркель за тое, што ім анулявалівізы ў Нямеччыну. Тое ж ён зьбіраеццазрабіць і ў польскім судзе супрацьПольшчы, якая таксама не ўпусьцілаваўкоў на сваю тэрыторыю. Газэта мяркуе,што ў ваўкоў мала шанцаў, бо дзяржавамае права бараніцца ад варожых да яедэманстрацый на сваёй тэрыторыі.
Наш камэнтар: Маскоўская правакацыяскончылася пшыкам. Эўрапейскія краіныне пусьцілі на сваю тэрыторыю фашыстоўскуюбанду маскоўскіх імпэрцаў.
Юрка Марозаў
Жывуць ва ўяўнымсьвеце
7 траўня 2015 г. славацкая газэта“SME” заявыМасквы пра арганізацыю мэгаламанскагапарада 9 траўня. Называюцца вялікіялічбы вайскоўцаў, тэхнікі, гасьцей іг.д.
Наш камэнтар: Увесь цывілізаванысьвет з агідай прыглядаецца да гэтайардынскай помпы. Непахаванымі застаюццамільёны загіблых жаўнераў, не высьветленыімёны і лёсы ахвяраў, а Крэмль-Лубянказноў грымаюць зброяй на ўвесь сьвет,для якога тая вайна сталася ўжо гісторыяй.Больш няма чым крыць свой маскоўскіправал цяпершчыны.
Юрка Марозаў
“Прагрэс” падае
7 траўня 2015 г. швэдская газэта“DagensNyheter”напісала пра аварыю вялікага (тры тоныабсталяваньня) расейкага касьмічнагакарабля “Прагрэс”. Ён сарваўся з арбіты,яго фрагмэнты павінны ўпасьці ў Індыйскіакіян у пятніцу.
Наш камэнтар: Чарговы правал надзьмутайімпэрыі зла нікога ўжо не зьдзіўляе.
Юрка Марозаў
Вайна не спыняецца
7 траўня 2015 г. румынская газэта“EvenimentulZilei”паведаміла пра актывізацыю баявыхдзеяньняў і абстрэлаў на Усходзе Украіны.За суткі загінулі 6 украінскіх вайскоўцаўі невядомая колькасьць сэпаратыстаў.
Наш камэнтар: Масква актывізуе ваенныяправакацыі і забівае людзей прынабліжэньні 9 траўня, свайго сьвяткаваньняў шалёным стылі. А ва ўсім сьвеце ўгодкізаканчэньня вайны 1939-45 гг. даўно сталісянагодай да сьцьвярджэньня міру.
Алесь Хадасевіч