ХАМ: “Я ЎСІМ ЗАХОДНІКАМ, АМЭРЫКАНЦАМ КАЖУ: “МУЖЫКІ...” (НАТАТКІ ПРА АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ)

29-гакрасавіка беларусы выслухалі патэлебачаньні чарговуюпорцыю хамства і цемрашальства адправіцеля рэжыму. Ёнвыступаў. Але за хамскайформай нявыхаванасьці інеадукаванасьціпрасочваецца і хамскаяпалітыка.

Назіраючыза антынароднымі ініцыятывамі рэжымуў галіне заканадаўства, у сфэры сацыяльнайі нацыянальнай палітыкі, заўважаемхарактэрную тэндэнцыю разьвіцьця папаўночна-карэйскім узоры. Прычынайтакога павелічэньня цемрашальстваёсьць найперш усьведамленьне правіцеля,што Захад гатовы супрацоўнічаць зрэжымам і заплюшчыць вочы на ўсе ягозлачынствы дзеля геапалітычныхмеркаваньняў. Яны (на Захадзе) думаюцьтакім чынам адцягнуць правіцеля рэжымудалей ад Расеі і ад расейскай агрэсіісупраць Украіны. Некалі яшчэ наватСталін казаў: «Вельмі добра, што ў Эўропедурні». Для маскоўцаў гэта было добра.

Тымчасам, чым большыя саступкі зробіцьЗахад рэжыму, тым большы ўціск будзе ўБеларусі на народ, на беларускую мовуі культуру, на культурныхбеларускіх людзей.

Справаня ў тым, што эўрапалітыкітаго не разумеюць (хоць яны іне разумеюць), справа ўтым, што эўрапейскаму філісьцеру нашыянацыянальныя праблемы не абходзяць. Імлепш, каб у Беларусі была аморфнаякіруемая маса, а ня моцная культурнаянацыя. Уся справа толькі ў тым, каб нагэтую дэммасуўплывалі яны.

Намтрэба ведаць,што ў выпадку адкрытай акупацыі з бокуРасеі ці гібрыднай вайны па мадэліанэксіі Крыма, Эўропа выкажа заклапочанасьцьі асуджэньне Расеі (можа ўжыць эканамічныясанкцыі), але ня стане рэальна дапамагацьі падтрымліваць збройнанашу барацьбу (такоевідаць цяпер удачыненьні да Украіны).Эўропа ня хоча клопатаў і ваеннныхрасходаў, таму будзе дамаўляцца зПуціным.

Лічу,што нам, беларусам, трэба тое ведаць ісур'ёзна рыхтавацца да барацьбы зпуцінскім фашызмам, які мы пераможамразам з украінцамі. Трэбападтрымліваць украінцаў і дапамагацьУкраіне.

Прыўпамінаньні пра беларускуюпэрспэктыву, як у ПаўночнайКарэі, ніхто зь беларусаў, зразумела, утое не паверыць, бо мы ж эўрапейцы, іншынарод. І дарма. Вельмі нават дарэмна. Мыведаем у Эўропе надзвычайкультурны народ, які пры гітлераўскімфашызме за вельмі кароткі час ператварыўсяў агалцелую масу агрэсіўных прымітываў.А што мы назіраем цяперу пуцінскай фашысцкайРасеі? Тую ж агалцелуюдэградацыю, толькі ў дзікунскай ікрымінальнай форме. Культурачалавека – гэта вельмі тонкі пластсацыяльнай сьвядомасьці, які лёгкаразбурыць і цяжка направіць. Дыкпрыгледзімся да сябе, што адбылося зграмадзтвам за дваццаць гадоў нацыянальнагавынішчэнья і існаваньня пад русіфікацыяйды хамскай ўладай.

Цяперуся сістэма хамскага антыбеларускагарэжыму працуе папаўночна-карэйскімузоры (законы пра «дармаедаў», прападаткі зьбеспрацоўных, пра падаткі і паборы збытавых міжлюдзкіх пазык, з працоўныхсямейных узаемадапамог, рыхтуеццападаткавы пабор на бязьдзетных і г. д.)

Сістэмарэжымнай улады даўноцалкам гатовая для выкананьня любогаабсурду. Сэлекцыя адбылася. Праблематолькі ў народзе, які можане паслухацца. Алеўлічым, што прынамсіпалове нацыі хрыбет ужо зламалі, і янагатовая падпарадкоўвацца іўгінацца перад масквой.Аднакі гэта яшчэ ня самае кепскае. Сатрапіяў Беларусі адметнаятым, што пры ўсіх агульныхпадыходах іатрыбутах зьнішчэньня,уціску і разбурэньня, яна ёсьць адзінаяў сваім родзе за ўсю гісторыю чалавецтва.Яна сьведама антынацыянальная,яе палітыка, палітычнаяідэалогія і практыка накіравана навынішчэньне беларускай нацыі, насьціраньне беларусаўз твару зямлі, з дэмаграфіі, гісторыііі культуры. Праводзіцца палітыкаэтнацыду, лінгвацыду і ўнутранай акупацыіў інтарэсах чужой імпэрскайдзяржавы.

«Мы-- «русский мир», – паўтараекіруючы хам платформу рускага фашызму,і ўся заля функцыянераўсістэмы ўспрымае гэтавоплескамі.

Каліпрацягнуць паўночнакарэйскую сістэмуда лагічнага выніку, то ўбачым, што любоеяе завяршэньне пакідае пэрспэктывукарэйскаму народу, які скруцілі і зрабілірабом, але ў яго ёсьць працяг, і магчымасьцьадраджэньня,бо ён ёсьць, бо існуе карэйская мова,культура, гісторыя, этнас, і растаптаны народ Паўночнай Карэіяшчэ можападняцца і адрадзіцца ў сваёй іпастасі.

Каліпрацягнуць да лагічнага завяршэньнясістэму антыбеларускай сатрапіі, то ўканцы мы ўбачым сьмерць нацыі, небыцьцё,неіснаваньне. У гэтым усярозьніца.

Страшны,антычалавечы паўночнакарэйскікамуністычны рэжым – гэта ёсьць«карэйскі» рэжым. Азіяцкі рэжымтуркменбашы – гэта быўтыранічны «туркменскі»рэжым. «Дзевяноставасьміадсоткавы»жорсткі назарбаеўскі рэжым – гэта ёсць«казахскі» рэжым. (Тоесамае можна сказаць пра ўсіх Кадафі дыХусэйнаў, ды Чавэсаў, ды Кастра). Ніводзінз гэтых жорсткіх рэжымаў,ідучы па трупах дзеля ўлады ігрошай, не капаў магілунацыі. І толькі антыбеларускі акупацыйнырэжым «хама» капае магілу нацыі і рыхтуебеларусам нацыянальную сьмерць. Восьдзе сутнасьць, якая патрабуевыбару сьведамага ці нясьведамага адкожнага беларуса.

Заўсю нашу гісторыю не было большагазлачынцы перад беларускай нацыяй, чымгэты расперазаны хам. Няма такой кары,якую ён мусіць атрымаць, хіба што вечнаегарэньне ў Пекле,але людзі тагоне вырашаюць.

Якія б выпрабаваньні ні чакалі яшчэбеларусаў (нават вайна), трэба добраўсьведамляць, што пакуль будзе існавацьхамскі рэжым з хамам ва ўладзе, датульбудзе праводзіцца акупацыйная палітыкавынішчэньня беларускай нацыі. Гэтаесцьвярджэньне ёсьць якбы агульнае месца ў разуменьні становішчаў Беларусі,але абставіны могуць зьмяніцца, інельга быць непадрыхтаванымі да перамен,і нельга ніколі пра тоезабыць.

1траўня 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК