ЧАМУ НЕ РАЗУМЕЮЦЬ РАСЕЮ ЗАХОДНІМ РОЗУМАМ
Нештаў гэтым жарціку ёсьць. Пэўна, ня толькіз самадуру рускі цар Пётра Шалёны адразаўсупляменьнікам бароды, апранаў у штаны,панчохі ды камзолы, прымушаў піць каву,а служылыя людзі па загаду цара палкамізаганялі маскалёў у тэатр («приобщалик искусству»), які прывезьліў Масковію беларускія тэатральныятрупы.
Гадоўпраз дзьвесьце, калі Маскву ў Эўропеўжо не маглі зразумець «умом», па-эўрапейскуадукаваныя маскоўцы напішуць панегірыкіПётру Шалёнаму, які, маўляў, варварскімімэтадамі «внедрял на Русиевропейскую культуру». Што з гэтагапотым атрымалася, бачым: масковецзастаўся маскоўцам (ці ўкасьцюме ён, ці ў ваце) --у яго ўсе «дураки», «чурки»,«урки» ды «чухонцы», тутжа «рыса аседласьці» для жыдоў, «Россиювзглядом не обнять» і камунізм, і«перамаць», галадамор і п'янь у законе,і Курапаты, і ГУЛАГ, іКаГэБэ «ўстае з каленяў», і «русский,бы выучилтолько за то, что имразговаривалЛенин»,і Сталін «генійусіх народаў», і Пуцін «геній чалавецтва», і навакол «враги»,усе нас хочуць «уничтожить»,і т. п.
Нестарайцеся ўсё гэтарацыянальна растлумачыць. Тут нямалогікі. Зьява існуе, факты ёсьць, аразумнага, лагічнага тлумачэньня няма.Адукаваныя ў Эўропе расейцы тое разумеліі пісалі, што «умом Россию непонять». Яе трэба ацэньваць не пакасьцюму. Тады ня будзе замарочак зрозумам.
Жыцьцёвыфакт расказаў мне ў Варшаве чачэнскіўцякач Ахмет. Вайна. Сядзяць рускіясалдаты ў яго двары вакол стала, гуляюцьу карты. Ўсё спакойна. Абмяркоўваюцьпытаньні картачнай гульні. Руціна. Ітут Вася гэтак спакойна ні з таго ні зсяго («может от скуки»)кажа з блатным пранонсам: «Да ладна,ребят', чё там». Вымае гранату, вытузваечаку і кідае на стол. Усе ўзрываюццаразам з Васем. (Хочацца сказаць: «Какэто по-русски».)
Длязразуменьня гэтай рускайсцэны можна падключыць усю заходнюююрыспрудэнцыю па факту крымінальнагадзеяньня, якое прывяло да сьмерці ікалецтва людзей. І нічога тая юрыспрудэнцыятут не зразумее, бо ёй незнаёмы такіпсіхалагічны стан, як «бесшабашнаяудаль русского человека», ня раз апісанаяў рускай імпэрскай літаратуры. Неспрабуйце растлумачыць гэты фактзаходнімі рацыянальнымі меркамі, дзежыцьцё чалавека ўспрымаецца як абсалютнаякаштоўнасьць і адпраўны пункт разумнайлогікі і сэнсу паводзінаў індывідуума.Крымінальнае ўспрыняцьце сьвету (альбоканкрэтна – рускае ўспрыняцьце) базуеццане на логіцы і не на рацыё, а на пачуцьцях,эмоцыях, паняцьцях, уяўленьнях, імпульсахузбуджэньня, і заснавана на поўнымігнараваньні ўсялякіх абавязкаў перадіншымі людзьмі, усялякіх правілаў ізаконаў, нават прыродных. На гэтыхпадставах адбываецца і самасцьвярджэньнерасейца ў грамадзтве.
Туттыповая міфалагічная сьвядомасьць,якая зыходзіць з эгацэнтрычных паняцьцяўсвайго эго і няздольная лагічнарастлумачыць невядомае, заканамернапрыходзіць да містычнага ўспрыняцьцязьявы (сьвету) як варожай для яго, расейца,дзейнасьці.
Увесьгэты, фактычна, яшчэ дакультурны пластсьвядомасьці карэлюецца з ідэалогіяйі азіяцкім усьведамленьнем імпэрыі якваенна-сацыяльнай дзяржавы. Расейцы пасваёй сацыяльна-палітычнай мэнтальнасьціне зьяўляюцца нацыяй, адпаведна, яны невалодаюць нацыянальнай сьведамасьцю.Расейская сьведамасьць – гэта сьведамасьцьімпэрскай супольнасьці, якая так іназываецца – імпэрыя. Кансалідацыянасельніцтва імпэрыі адбываецца не натрадыцыі і культуры, а на дзяржаве ідзяржаўнай уладзе, дзе важнейшымэлемэнтам палітычнага існаваньня ёсьцьармія, а важнейшым спосабам экспансіі– імпэрская мова (у гэтым апошнім ёсьцьасаблівасьць расейскай імпэрыі). Кодэксімпэрскага гонару расейца абсалютнарэліктавы (сягае яшчэ да мангольскагаіснаваньня), менавіта: нас шмат, нашатэрыторыя самая вялікая, мы самыя моцныя,нас усе баяцца.
Аналізасаблівасьцяў рускага імпэрскагасоцыюма не выходзіў бы за рамкіакадэмічнага дасьледваньня, калі б няатамная зброя, якой імпэрыя валодае.
Усянебясьпека ў тым (і гэтага зноў жа, неразумее рацыянальны Захад), што рашэньнеаб прымяненьні ядзернага ўдару можапрымацца ў Расеі па тыпалогіі паводзінаўрускіх карцёжнікаў у чачэнскім двары.У кожным расейцы, у яго мангольскайпяце, сядзіць шахідзкая псіхалогія ўрускай мадэфікацыі, якая гучыць (прашупрабачэньня за аўтэнтык) прыблізна так:«а хренс ним»,«шарахнуть – и дело сконцом». І ня трэба гэтаму ніякагалагічнага абгрунтаваньня, «просто рожамне твоя американскаяне нравится».Пра вынікі сваіх дзеяньняў узбуджанырасеец ніколі ня думае (тым больш, падшытыімпэрскай ідэалогіяй).
Ісправа ня ў тым, што сацыяльна адсталайкраінай з імпэрскімі комплексамі іядзернай бомбай кіруюць маёры КГБ ітрымаюць там абсалютнкю ўладу. Яны ўжозадзейнічалі зброю, страшнейшую заатамную – гэта замбуючая функцыямасавага тэлебачаньня, здольнасьцьгенэрыраваньня хлусьні ў сьмяртэльныхпамерах (адбываецца дысфункцыя мазгоў,зьмяненьне сьвядомасьці масаў людзей).Вынік дысфункцыі – успрыняцьце сьветуў катэгорыях нянавісьці. Бальшынярасейцаў прагне ядзернай вайны.
Такімчынам, хоцьі цяжка, але Захаду ўсё ж трэба зразумецьРасею розумам. Прытым так, як разумеюцьусе людзі існаваньне іншых істотаўжывога сьвету. Менавіта іншых. Ня трэбаабзаходніваць рускае думаньне і паводзіны(хоць яны і ў касьцюмах эўрапейцаў), апотым бясконца зьдзіўляцца абсурду. Нятрэба іх ацэньваць па правілах заходняйлогікі, прагматызму, здаровага сэнсу ірацыянальнасьці. Яны іншыя. Ім часта,напрыклад, хочацца нагадзіць у сьвятыммесцы. Не пытайце іх, навошта. Яны самыня ведаюць (хоць ўсё тут мае псіхалагічнаетлумачэньне). Проста не пускайце іх усьвятыні. Не зьдзіўляйцеся, калі маёрПуцін (рэальна ён былы маёр, нават непадпалкоўнік) глядзіць вам у вочы іспакойна «врёт». Не спадзявайцеся, штодакажаце яму яго хлусьню на фактах. Ёнскажа, што «врёте» вы (і «народ поверит»).Расею трэба разумець не заходнім, арускім розумам. А рускім розумам –абазначае: паказаць сілу, каб ня лезьлі.А калі палезуць – даць, каб спыніліся.Гэта яны разумеюць, і толькі гэта(жорсткія, моцныя, хуткія і рашучыядзеяньні ва ўсіх сфэрах). Прыпыненьнезлачынства і адчыненыя дзьверы – зрэчамі на выхад. Калі гэтага не рабіцьцяпер (маецца на ўвазеспыненьне агрэсіі супраць Украіны), топраз год-паўтара ўзьнікнуць праблемынашмат большыя.
Увогуле,я гляджу на будучыню Ўсходняй Эўропыаптымістычна. Толькі не хацелася б загэты аптымізм плаціць неадэкватнавялікую цану, калі ўсё можна зрабіцьдобра і своечасова.
7красавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК