АПЭРАЦЫЯ “СНЕЖОК”, РЭПЭТЫЦЫЯ ЧАРНОБЫЛЯ

Тое, што адбылося 14 верасьня 1954 года ў Арэнбургскай вобласьці, доўгія гады было ахутана заслонай сакрэтнасьці.

А 9 гадзіне 33 хвіліне над стэпам грымнуў выбух адной з самых магутных ядзерных бомбаў. Адразу ж у наступ – паўз ахопленыя полымем атамнага пажару лясы і зьнішчаныя вёскі – кінуліся ў вучэбную атаку войскі “усходніх”.

Самалёты, наносячы ўдары па наземных мэтах, перасякалі ножку ядзернага грыба. За 10 км ад эпіцэнтру выбуха ў радыёактыўным пыле, пасярод расплаўленага пяску трымалі вучэбную абарону войскі “заходніх”. Снарадаў і бомбаў у гэты дзень выпусьцілі больш, чым пры штурме Берліна.

З усіх удзельнікаў вучэньняў была ўзята падпіска аб неразглашэньні дзяржаўнай і ваеннай таямніцы тэрмінам на 25 гадоў. Паміраючы ад раньніх інфарктаў, інсультаў і рака, яны нават лякуючым мэдыкам не маглі распавесьці аб сваім апраменьваньні. З 45 тысячаў вайскоўцаў, якія ўзялі ўдзел у вучэньнях на Тоцкім палігоне, сёньня застаюцца ў жывых крыху больш за 2 тысячы чалавек. Бальшыня з ахвяраў Тоцка – беларускія жаўнеры і афіцэры. Камандваў жудаснымі “вучэньнямі” сумна знакаміты маршал-мясьнік Жукаў. Падвопытнымі істотамі ў гэтых ядзерных выпрабаваньнях расейцаў былі людзі, беларусы, украінцы і іншыя не расейцы.

Паводле: http://lifeinvest.com.ua/index.php/u-sviti/4152-60-let-nazad-sssr-provel-operatsiyu-snezhok-pogibli-43-000-sovetskikh-soldat