ШТО СТАІЦЬ ЗА ПУЦІНСКАЙ ПРАВАКАЦЫЯЙ
Паколькія перад правакацыяй шмат пра тое пісаў,і нават зрабіў асобны відэа-зварот даразумных беларусаў, дзе растлумачыўсутнасьць расейскіх планаў і чамунеабходны супраціў гэтым планам, тоцяпер я мушу напісаць гэтую рэпліку іпаўтарыць некаторыя заўвагі.
Масквадаўно плануе рэальны захоп Беларусі (іня толькі Беларусі). Канкрэтыка па нашайкраіне пачала распрацоўвацца маскоўцаміў 2014-м годзе (адразу пасьля інвазіі ўКрым і агрэсіі на Украіну). Варыянтызахопу тут ужо не істотныя (мы пра іхдакладна ня ведаем). Але ведаем іншае.Адзінае, чаго крамлёўцы пабойваюцца ішто пакуль стрымлівае іхныя планы, гэтапытаньне, ці будзе супраціўленьнебеларусаў і ў якой форме. (Я ведаю, штосупраціўленьне будзе. Але тут важна,каб тое ведалі яны).
25-гакрасавіка маскоўцы, скарыстаўшыадкрытасьцьмяжы зь Беларусяй (адсутнасьць абароненаймяжы – гэта частковая і вельмі істотнаястрата суверэнітэту краіны), выправіліў Беларусь банду фашыстаўі разьведчыкаў на матацыклах,якіх курыруе асабіста Пуцін. (Там немаладзёны, але афіцэры ва ўзросьце 40-50гадоў.)
Праграмагрупы была вельмі важнай у прапагандысцкімі разьведчыцкім сэнсе і накіравана ўасноўным супраць Эўразьвязу. У Беларусімусіў быць тэставаны чыньнік магчымасьціі наяўнасьці супраціўленьня.
Вынікітэставаньня сталі нечаканымі, відаць,нават для самых правакатараў. Іхсустракалі ў Беларусі вялікія групыарганізаваных людзей разам з кіраўнікаміраёнаў і вобласьцяў пад савецкімісьцягамі, з рускімі песьнямі і абдымкамі,кветкамі і радаснымі ўсьмешкамі. А даМенска, на савецкі курган вайны, іхурачыста суправаджала міліцыя ДАІ,прыехаў старэйшы сын Лукашэнкі (рэальна– другая асоба ў сатрапіі), прысутнічаліпрадстаўнікі адміністрацыі правіцеля.Гучэла савецкая музыка, здымалікінаапэратары, бралі інтэрв’ю журналісты.
26-гакрасавіка, у 29-ю гадавіну Чарнобыльскайкатастрофы нашай нацыі, ўсе газэты ірэсурсы рэжымнага, прарэжымнага,квазідэмакратычнага і канфармісцкагакшталту зьмясьцілі вялікія ўрачыстыяінфармацыі пра гэтую (увогуле нікчэмную)падзею, нібы пра прыезд вышэйшай урадавайдэлегацыі (чым таксама моцна зьдзівіліправакатараў).
Найбольшпоўна, усебакова і падрабязна паказалагэтую акцыю Беларуская рэдакцыя радыё“Свабода”. Яна зьмясьціла шырокія,пазытыўныя, ледзь што не ўзьнёслыя,рэпартажы з мноствам здымкаў івідэаматэрыялаў, пад яркімі загалоўкаміі з мноствам інтэрв’ю, дзе рускіяматацыклісты гавораць проста ў камэруі грэбліва называюць беларусаў “уродамі”(“в семье не без уродов, как говорят врусском народе” – выказваньне маскоўца«матацыкліста»).
Насайце радыё “Свабода” звычайнакамэнтароў на матэр'ялы амаль што няма,але тут адна асоба ўсё ж знайшлася інапісала па-руску свой камэнтар, які“Свабода” з гатоўнасьцю памясьціла.А камэнтар такі:
“AlexandraKrasovskaya:
Бравыерусские мужчины прибыли в Беларусь, мывам благодарны за память к нашей ВеликойПобеде, УРА!! Ждали вас и рады вашемуприезду. Пусть это станет доброй традициейкаждый год, да что там, заходите в любоевремя, всегда встретим как самых близкихдрузей-родню.”
Кжнамузразумела, што тут праграмны рускітроль, але рэдакцыя ахвотна тое публікуе.Маўляў, «дэмакратыя», «свабода слова».Пад час правакацыі і ва ўмовах рускайдэзінфармацыйнай вайны дзіўна такоеназіраць.
Увогулесеанс самаабплёўваньня, самаедства іпаталёгіі мэнтальнасьці ва ўсіхпадрэжымных і пазарэжымных СМІ адбыўсяўзорна. У прапагандзе і ў інфармацыйнайвайне стымуляцыя такой зьявы(самаабплёўваньня) прадыктавана задачайпазбаўленьня народа (палітычнагапраціўніка) волі да супраціўленьня.Адраджэнцы-фронтаўцы ня раз пра гэтуюрускую мэтадалёгію казалі і пісалі,цытавалі дакуманты рускіх спэцслужбаўу іхным змаганьні зь беларусамі. Гэтаямэтода даўно і татальна ўжываецца ўБеларусі чужой агентурай (і найбольшагентамі ўплыву ў СМІ).
Разбуральныявынікі такога мэтаду відавочныя. Упрынцыпе, простымі прыёмамі можназламаць хрыбет цэлай нацыі (асаблівакалі пазбавіць яе сваёй мовы і гісторыі).Практычна, усе СМІ ў Беларусі (і наватнекаторыя за мяжой, якія фінансуюццане з бюджэту рэжымнай улады) працуюцьу згаданым агентурным рэчышчы парадыгмысамаедзтва і самаабплёўваньня народа.Гэтая эфэктыўная мэтадалогія Лубянкіі Крамля ўжо глыбока ўкарэнена ўсьвядомасьць цэлых групаў беларускагаграмадзтва і жыве на міфалагічнымузроўні (як “крымнаш” у расейцаў),фармуецца ў падсьведамасьці як комплекснепаўнавартасьці.
Якіявынікі могуць быць пасьля правакацыірускіх «матацыклістаў» у Беларусі? Упрынцыпе, такія самыя, як і пасьлятэставаньня Крыма (якое рабіла гэтая ж«матацыклетная» група). Захоп Беларусіпры пэўных абставінах мог бы пачаццаўжо нават у гэтым годзе. Дакладнагатэрміну мы ня ведаем, але разумеем, штоверагоднасьць рашэньня аб захопе сталаамаль што безальтэрнатыўнай, улічваючы,што ў змаганьні з Захадам гэта ёсьцьстратэгічна выгадны для Масквы крок.Асабліва пасьля рашэньня аб прадажыракет С-300 Ірану. (Я ўжо пісаў, што ў вынікуперадачы гэтых ракет Ірану можа стаццатак, што ўсяму сьвету будзе не да Украіныі не да Беларусі.) Расея рэальна маглаб паставіць Эўропу на калені. Праўда,ўтрымаць становішча ёй будзе не падсілу, таму ўсё пад пытаньнем.
Непад пытаньнем толькі тое, што Захад прылюбых абставінах здасьць Беларусьспакойна, дэмакратычна і цынічна, незьвяртаючы ўвагі на Будапэшцкі мэмарандум1994 года, на свае гарантыі і абавязкі,паводле якіх Беларусь адмовілася адядзернай зброі ўзамен за гарантыібясьпекі з боку вялікіх дзяржаваў.Здасьць, гэтак жа сама як, фактычна, здаўУкраіну, таксама ўдзельніцу Будапэшцкагамэмарандуму. Падпісваць дагаворы зЗахадам тое самае, што і з Масквой. Дляіх яны пустыя паперкі. Маем гісторыю інаступаем на гістарычныя граблі.
Думаючыяк выбрацца з прамаскоўскай нядолі із-пад антынароднага рэжыму, нам трэбацяпер усімі сіламі падтрымліваць вольнуюУкраіну і яе змаганьне з Масквой,памятаючы, што Украіна і Беларусь, гэтадаўняе Вялікае Княства Літоўскае, гэтаУсходняя Эўропа, веліч і магутнасьцьякой некалі сумесна зьнішчылі ардынскаяРасея і нямецкая Эўропа Заходняя. З тыхчасоў мала што перамянілася. Нашабудучыня не з ворагамі, а з сябрамі. Нашабудучыня – Эўропа Ўсходняя, якую мыназываем Балтыйска-ЧарнаморскаяСупольнасьць краін.
Уцэлым тое, што Масква можа спакойна, неспаткаўшы супраціву, зайсьці ў Беларусь,як у Крым, -- гэта ілюзія (нягледзячы наспэктаклі з сустрэчай матацыклаў).Супраціўленьне будзе. Але дрэнна тое,што пасьля матацыклетнай правакацыі,якая ў цэлым яшчэ не закончана (будуцьдрачыць Эўропу) Крэмль можа рашыцца наагрэсіўны крок. Нам жа, беларусам,безумоўна, лепш, каб Масква нічога непачынала.
Іцяпер – чаму маё папярэджаньне і мойзаклік, які пачулі тысячы людзей, неспрацавалі. На мой погляд, па банальнай,чыста беларускай прычыне. Беларусынедаацанілі сур’ёзнасьць становішчаі сутнасьці правакацыі. Пэрформэнсы дыінсталяцыі, якія сталі рабіць, тутнепатрэбныя. Ёсьць шмат спосабаўсупраціўленьня і мэтадаў перашкодзіцьправакацыі, нават калі банду спатыкаеадміністрацыя правіцеля і суправаджаеміліцыя ДАІ.
Патрэбнабыло, як мінімум, сур'ёзнае ўсьведамленьненеабходнасьці супраціву.Потым – “мазгавыштурм”задачы, далей – адпаведнае рашэньнеі адпаведнае выкананьне.І зусім не абавязкова, каб некага потымсудзілі ды садзілі. Дзеля гэтага даўлюдзям Бог рашучасьць у справе і розуму галаве.
УНародным Фронце шмат было падобныхсытуацый. У 1995 годзе, напрыклад, калілукашысты штурхалі незаконны рэфэрэндум(пра беларускую мову, дзяржаўныя сымвалыі г. д.) становішча склалася крытычнаеі было ўжо амаль безнадзейным. Увесьнамэнклятурны Вярхоўны Савет гатоў быўпрыняць патрабаваньні новай хунты.Ніякія аргуманты, ніякія законы тут ужоне прымаліся пад увагу. Вечарам, 10красавіка 1995 года, пасьля завяршэньнявячэрняга паседжаньня сэсіі ВярхоўнагаСавета мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ,сабраліся ў пакоі Апазыцыі, і я кажусябрам, што «заўтра вырашаецца лёсбудучыні Беларусі. Вярхоўны Саветзацьвердзіць патрабаваньні хунты пранезаконны рэфэрэндум. Трэба гэтага недапусьціць. І таму замыкаем дзьверы, ініхто адсюль ня выйдзе, пакуль непрыдумаем, што рабіць. Калі будзем доўгадумаць, то будзем тут начаваць. Пачынаемдумаць.”
Іпрыдумалі. І потым выканалі. І ВярхоўныСавет 11-га красавіка, у час галадоўкідэпутатаў БНФ ў залі парляманту, заваліўтады ўсе асноўныя незаконныя пытаньнілукашысцкага рэфэрэндуму.
Уажыцьцяўленьні ўсялякай неабходнасьці(ці то на вайне, ці то ў палітыцы, ці тоў звыклых жыцьцёвых абставінах) ёсьцьдзьве стадыі ажыцьцяўленьня. Першаястадыя: “Трэба!” Пасьля ўсьведамленьня,што “трэба” – другая стадыя: “Робім!”Калі вырашана, што «робім», тады ўжоробім, думаем, як рабіць, шукаем мэтады,спрабуем і рана ці позна – дасягаемвыніку. Калі ж на другой стадыі пачынаюцьказаць, што трэба, але “вораг моцны”,што “яго мільён”, што “ў яго лепшаязброя”, што “вада халодная”, што “нямачаго есьці” і г. д., што “нічога неатрымаецца і ня трэба рабіць”, «бо будзегорай», тады далей ужо можна не гаварыцьі лепш разыйсьціся.. Нічога сапраўды нябудзе, бо калі прынята рашэньне “робім”,то ўсё астатняе ня мае значэньня.
Дакладнатак і са свабодай. Першае пытаньне. Ціпатрэбна нам свабода? Калі патрэбна,тады пачынаем змагацца за свабоду. І нямае значэньне колькі мільёнаў войскаў тырына. Нічога ня мае значэньня. Толькібарацьба. І толькі тады можна перамагчы.
Звопыту скажу, што беларусы найбольшадмаўляюцца перад другой стадыяй(знакаміты спадзеў на «добрага дзядзьку»).Украінцы адмаўляюцца значна менш, арасейцы ўвогуле (і як правіла) могуцьпачаць рабіць, а потым будуць думаць (уіх гэта называецца “лихабеда начало”).
Якбы там ні было, правакацыя пуцінскіхматацыклістаў адбылася бесперашкодна.Яна будзе яшчэ парцягвацца і нарошчвацца.Але для нас гэта ўжо мае другаснаезначэньне, бо правакацыйны вынік уБеларусі расейцамі дасягнуты. Трэбабеларусам зьбіраць зброю, гуртавацца,рыхтавацца да абароны Айчыны і да вайны,якая цяпер яшчэ больш наблізілася.
27красавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК