АБ РУСКАЙ ПРАВАКАЦЫІ

У Беларусі супраць правакацыйнай групоўкі рускіх тэрарыстаў-матацыклістаў, якія зьбіраюцца праехаць праз беларускую мяжу 25-га красавіка, трэба падрыхтаваць сур'ёзны і цывілізаваны заслон. У выпадку адмовы фашыстаў вярнуцца назад у Расею і ўжываньне зь іхняга боку крымінальных дзеяньняў, беларусы вымушаныя будуць задзейнічаць іншыя стрымліваючыя сродкі на шляху прасоўваньня банды.

Трэба зьвярнуць увагу, што групоўка будзе ехаць ноччу, што гэта не маладзёны, а сталыя асобы, бальшыня зь іх навучана тэрарызму ў КГБ. Кіруе групай гэбіст, якому 50 гадоў, але з розумам падлетка (увогуле сталыя людзі з дарослай псіхікай такой буфанадай і маскарадам не займаюцца). У гэтакіх тыпаў, як правіла, адсутнічае пачуцьцё адказнасьці і адэкватнае ўспрыняцьце рэчаіснасьці. Таму яны часта становяцца парушальнікамі і бандытамі. Адпаведна гэтак іх трэба і трактаваць.

22-04-2015 г. Зянон Пазьняк