ЛІСТ АМБАСАДАРУ РФ

Амбасадару Расейскай Фэдэрацыі

Сп. Суркову А.А.

21 красавік 2015 г.

[Аб намерах групы байкераў “Начныя ваўкі” з Расеі.]

У сродках масавай інфармацыі паведамлена пра план праезду праз тэрыторыю Беларусі групы байкераў “Начныя ваўкі” з Расеі. Гэтая група вядомая сваімі правакацыйнымі заявамі і дзеяньнямі ў Расеі і іншых краінах. Беларусы даўно ведаюць, што гэтыя людзі на матацыклах – гэта зусім ня спорт і не культурніцкая дзейнасьць. “Начныя ваўкі” – носьбіты агрэсіўнай шавіністычнай ідэалогіі, яны ня раз выказвалі зьнявагу і нянавісьць да іншых народаў. Яны ўсхваляюць Сталіна і сталінізм, выступаюць за ліквідацыю незалежных дзяржаваў, за аднаўленьне царскай расейскай імпэрыі. Усё гэта яны зьбіраюцца прапагандаваць падчас паездкі па Беларусі.

Гэта ёсьць намеры пашырэньня нянавісьці і ўспрымаецца як палітычная правакацыя канфлікту паміж народамі. Зьяўленьне такой правакацыйнай групы на тэрыторыі Беларусі недапушчальна.

Мы спадзяёмся, што палітычнае кіраўніцтва Расеі зробіць захады, каб не дапусьціць прыезду правакатараў і мяркуем, што іхныя намеры ня ёсьць афіцыйнай пазыцыяй расейскага кіраўніцтва.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ