ПАГРОЗА АГРЭСІІ
Насамой справе дзеяньні гэтай уладыпалітычна лагічныя, рацыянальныя,спланаваныя, прадуманыя і пасьлядоўныя– накіраваныя на агульную ліквідацыюбеларускай нацыі, культуры і ў пэрспэктыве-- дзяржавы.
Усваіх дзеяньнях рэжым знаходзіцца набольш высокім палітычным узроўні, чымраззлаваныя бытавыя крытыканы ягонагабыццам бы «ідыятызму» па той простайпрычыне, што рэжым лёгка дасягае сваіхпалітычных мэтаў, а абураныя ягоныяапанэнты таго нават не разумеюць.
Некаторымлюдзям увесь час здаецца, што рэжымпрымітыўны і неразумны (тым больш, што«Скарына жыў у Піцеры»). Так, прымітыўны,але, як кажуць у народзе, «скваркі любіць»і траву ня есьць, ілбом грушу не трасе.Прычына такой зьявы простая. Гэтыякрытыкі далёкія ад успрыняцьцянацыянальнай ідэі і ад разуменьнянацыянальнай палітыкі.
Унашым беларускім адраджэнскім друкудастаткова падрабязна і па этапахрасьпісана злачынная дзейнасьцьантыбеларускага рэжыму па разбурэньнібеларускай нацыі і культуры. Адзначуасноўныя разбуральныя пункты гэтайдзейнасьці.
1. Ліквідацыя беларускіх дзяржаўныхнацыянальных сымвалаў – Бел-Чырвона-БелагаСьцяга і гэрба «Пагоня».
2. Ліквідацыя (фактычная) дзяржаўнасьцібеларускай мовы.
3. Ліквідацыя дэмакратычнай Канстытуцыі.
4. Ліквідацыя выбранага і незалежнагапарляманту.
5. Ліквідацыя мяжы з Расеяй.
6. Ліквідацыя нафтавай энергетычнайасновы беларускай гаспадаркі і пераводна расейскі газ.
7. Лііквідацыя беларускамоўнай адукацыі.
8. Ліквідацыя масавай беларускамоўнайэлектроннай інфармацыі (тэлебачаньне,радыё).
9. Ліквідацыя беларускамоўнага дашкольнагавыхаваньня (дзіцячых садкоў).
10.Сістэмная мэтадычная ліквідацыябеларускай школы ў гарадах і мястэчках.
11.Ліквідацыя (закрыцьцё) беларускіхпачатковых васьмігадовых і сярэдніхшкол у вёсках.
12.Ліквідацыя бібліятэк у сельскаймясцовасьці і правінцыйных гарадах.
13.Ліквідацыя кнігарняў у сельскаймясцовасьці і ў правінцыі.
14.Ліквідацыя катэдраў беларускай мовыва ўнівэрсітэтах.
15.Ліквідацыя літфонду Саюза пісьменьнікаўБеларусі.
16.Ліквідацыя беларускіх выдавецтваў длямоладзі і юнацтва і беларускіх часопісаўдля дзяцей.
17.Ліквідацыя беларускага скаўцкага руху.
18.Сістэмная (паступовая) ліквідацыябеларускай гуманітарнай фундамэнтальнайнавукі.
19.Сістэмная (паступовая) ліквідацыябеларускіх музэяў беларускай культурыі літаратуры.
20.Ліквідацыя беларускага анімацыйнагакіно.
21.Ліквідацыя выбарнасьці і вольнагаразьвіцьця белароускай акадэмічнайнавукі.
22.Ліквідацыя адзінага Саюза пісьменьнікаўБеларусі і маёмасных правоў Саюзапісьменьнікаў
(адабраньненерухомай маёмасьці).
23.Ліквідацыя беларускіх студэнцкіхарганізацыяў.
24.Сістэмная (мэтадычная) ліквідацыявольнага беларускага бізнэсу ііндывідуальнага
прадпрыймальніцтва.
25.Ліквідацыя дэмакратычнага выбарчагазаканадаўства.
26.Ліквідацыя роўнасьці хрысьціянскіхканфэсій перад Законам і наданьнепрыярытэту РПЦ у Беларусі.
27.Ліквідацыя права выбару людзей на ўдзелі няўдзел у выбарах.
28.Ліквідацыя права беларусаў на вольнывыбар працы ў дзяржаўных галінахвытворчасьці.
29.Ліквідацыя заканадаўства пра Чарнобыльскуюкатастрофу і пацярпелых ад Чарнобыля.
30.Ліквідацыя права беларусаў на вольнаекарыстаньне з вынікаў сваёй працы(прымусовая
праца).
31.Палітычны кантроль над беларусамішляхам увядзеньня палітычнай сістэмынагляду ў
вытворчасьціі па месцы працы (інстытут рэжымныхідэолагаў і выкарыстаньне кантрактнай
схемыабавязкаў).
32.Ліквідацыя маёмасных правоў народашляхам маніпуляцыйнай адменыпрыватызацыйных
чэкаў«маёмасьць» (абрабаваньне народа).
33.Палітычны кантроль над беларусамішляхам наданьня неабмежаванай уладыКГБ над
людзьмі.
34.Палітычны кантроль над судамі шляхампалітычнага падпарадкаваньня судоўвышэйшай
выканаўчайуладзе.
35.Палітычны кантроль вышэйшай улады надусёй выканаўчай уладай у краіне шляхам
стварэньнясістэмы ўладнай вертыкалі.
36.Здача Маскве кантролю над уладай, мяжой,войскам, сілавымі структурамі шляхам
заключэньнянелігітымных дамоваў, стварэньняпсэўдасаюзаў і наддзяржаўных
ворганаў;удзел у рускіх ваенных структурах.
37.Здача кіраўніцтва войскам, сілавых іабаронных галін функцыянерам Расеі.
38.Здача газатранспартнай, нафтавай іпрадуктовай транзытнай сістэмыкамунікацый ва ўласнасьць і ў дармоваекарыстаньне Расеі зь вялікімі стратамідля Беларусі.
39.Здача ваенных аб'ектаў, аэрадромаў ібазаў у бясплатнае карыстаньне Расеізь вялікімі стратамі для Беларусі.
40.Сьвядомае стварэньне рабаўніцкайнэакаланіяльнай залежнасьці эканомікіад палітыкі
Расеі.Баланс убыткаў і стратаў Беларусі ўкарысьць Расеі ў некалькі разоў перавышаекрэдыты і прэфэрэнцыі з Расеі.
Стварэньненэакаланіяльнай рабаўнічай сістэмыстала магчымым у выніку правядзеньняантыбеларускай палітыкі ўнутранайакупацыі (апісанай мной у папярэдніхпунктах) шляхам падаўленьня (у вынікунацыянальнай дэфармацыі) волі народада супраціўленьня і шляхам здрадніцкагапрыняцьця кіруючым рэжымам у Беларусісістэмы рускага палітычнага шантажуяк прынцыпу дачыненьняў паміж дзяржавамі.
Палітычнышантаж Расеі супраць Беларусі заснаванына дзьвюх апорах: на манаполіі на нафтуі газ, і на вайсковай пагрозе сілы,узброенай атамнай бомбай.
Зусіх краінаў, якія вызваліліся ад імпэрыіў 1990-х гадах пасьля паўраспаду СавецкагаСаюза, Беларусь па сваім эканамічнымпатэнцыяле, у эканамічным, рэсурсным,ідэйным і палітычным плане мела найбольшыямагчымасьці супрацьстаяць нэакаляніяльнайпалітыцы Масквы і хутка ўключыцца ўагульнасусьветную сістэму дачыненьняўяк вольная, заможная і ўплывовая краіна.Не хапала тут толькі аднаго чыньніка,які, аднак, вырашыў усё і зганьбіў краінуперад усім сьветам. Гэты чыньнік –нізкая нацыянальна-ідэалагічнаеразьвіцьцё насельніцтва (папулярна –нізкі ўзровень нацыянальнай сьведамасьціграмадзтва).
Масква,маючы вопыт разбурэньня культурныхнародаў, цудоўна разумее прыярытэтсьведамаснага чыньніка над эканомікай,ідэі – перад матэрыяльным інтэрасам,і першым чынам ударыла па нацыянальныхсымвалах, па беларускай мове, школе,культурыі г. д., а ў выніку – загарнула пад сябебеларускую эканоміку, працу і палітыку.
Дляажыцьцяўленьня нэакаляніяльнай ідэіМаскве патрэбна была ў Беларусі адпаведнаясістэма кіраваньня, якая гарантавалаб ёй пранікненьне ў краіну і татальныўплыў. Такой сістэмай у грамадзтве зьнізкім ідэйна-нацыянальным узроўнемсьведамасьці зьяўляецца моцная (адакладней абсалютная) прэзыдэнцкаяўлада, цераз якую Крамлю было найпрасьцейзайсьці ў чужую краіну.
Чатырыгады дэпутацкая Апазыцыя БеларускагаНароднага Фронту ў ВярхоўнымСавеце змагалася за парляманцкуюрэспубліку супраць усталяваньняпрэзыдэнцкай улады ў краіне (дарэчы,пры поўным неразуменьні і адстароненасьцімясцовай дэнацыяналізаванай інтэлігенцыі,якая ніяк ня цяміла, пра што спрэчка).Перамагла Масква, гэта значыць, яекаляніяльная адміністрацыя ў Беларусі,прытым нахабна падкідваючы нагамібеларускія законы, разумеючы, што ў тымкалгасе, дзе ня бачылі розьніцы паміжлічбамі 1 і 360 (адзін прэзыдэнті 360 дэпутатаў парляманту) можна былорабіць усё, што заўгодна.
Патлумачуяшчэ: Маскве тадыбыло лягчэйзнайсьці, аплаціць і падтрымаць аднагосвайго стаўленьніка, чым цэлы парляманті сотні дэпутатаў. Масква зацікаўленаў абсалютнай уладзе такога свайгостаўленьніка ў Беларусі і незацікаўленаў дэмакратыі. А цяпер ўспомнім туюпраклятую нямецкуюпалітыку Эўразьвязу (зьякой мы змагаліся ад пачатку)ў другой палове 90-х і ўпачатку нулявыхгадаоўпа далучэньні Беларусі да нібыта«дэмакратычнай» Расеі ў імя «дэмакратыі».(Немцытут «апазыцыю»нават сваю стварылі за «дэмакратыю»сумесна з КГБ.)Успомніце антынацыянальных клікуш(тыпу С. Алексіевіч), іхны лямант: «еслимы не пустимдемакратиювпередибелорусского языка, мы погибнем».І сапраўды, каліня пусьцім, – тоцемрашалам ад«дэмакратыі» будзе гамон разам з фашызмамі «русскиммиром.
Палітычнага«драня» на ролю сатрапа Масква знайшлазаранёў і купіла цалкам, потым,прыгаворваючы, што ён «сукін сын», але,маўляў, «наш сукін сын».
Тыянекалькі дзясяткаў пунктаў, якія язапісаў вышэй, – гэта самыя агульныяпалажэньні, па якіх Крэмль выкарыстоўваерэжым Лукашэнкі ў разбурэньні беларускайнацыі. Калі будзе суд над злачынцамі,то такіх палажэньняў назавецца некалькісотняў (плюс прыналежнасьць да забойствалюдзей), якія пацягнуць да крымінальнайі гістарычнай адказнасьці перад народам.
Якаяж канцовая мэта такой рускай палітыкі,рэалізаванай у Беларусі за апошніядваццаць гадоў? Тут можна перафразавацьяшчэ царскае выказваньне 200-гадовайдаўніны: зьнішчыць так, «каб нішто ініколі, і нікому ўжо не нагадвала праіснаваньне Вялікага Княства Літоўскага».Вялікае Княства цяпер – гэта Беларусь.Маскоўскае пажаданьне застаецца ў сіле,і фразеалогія іхняя тая ж самая, толькіз папраўкай на Беларусь.
Каліканкрэтна (а рускі фашызм цяпер цынічнашчыры), то ў будучыні Беларусі і беларусаў,па планах Крамля, не павінна быць. Шляхамстварэньня адпаведнай сытуацыі карэннаенасельніцтва Беларусі (найперш рабочаяі інтэлектуальная сіла) павінна быцьвысмактанае ў Расею. Нязгоднае, бунтарскае,празаходняе, прабеларускае і іншаедзейснае насельніцтва мусіць быцьвыштурхнута за межы краіны, рассыпанапа ўсім сьвеце.
Заменанасельніцтва не павінна быць эквівалентнай(інакш можа ўзьнікнуць сэпаратызм).Тэрыторыя Беларусі мусіць стацца ваеннымплацдармам Расеі, мілітарным балконам(базай зь ядзернай зброяй), які навісаенад Эўропай. Тут жа будуць зьвезеныя іскладзеныя ядзерныя і хімічныя адыходы.Сюды ж, у Беларусь, будзе ськідваццасастарэлае і крымінальнае насельніцтваз усёй Расеі, каб запабегчы любомуэканамічнаму самаразьвіцьцю тэрыторыіі папярэдзіць спакусы для распарушаныхпа ўсім сьвеце беларусаў вярнуцца народную зямлю продкаў.
Лукашысцкірэжым адпрацоўвае на гэты план ужодваццаць гадоў, а руская агентура падвідам апазыцыі да яго пасьпяхова ствараеяму непалітычнае ўспрыняцьце дурня,прымітыва, калгасьніка і т. п., церазслова паўтараючы, што трэба, маўляў,«свальвать из этой дэбильнойстраны» і г. д. Дастаткова пачытацьнекаторыя іхныя рэсурсы ў Інтэрнэце –і там усё відаць (усё па праграмевыштурхоўваньня).
Вось,напрыклад, зусім нядаўна адзін таківажныэканаміст гэтак піша: «Дармаедысыдуць у партызаны. Людзі раззлавалісяі затаілі камень за пазухай (гэтапра дэкрэт № 3, – з.п.).Краіна немаленькая, лясоў шмат. Прыйдзепадатковая - а муж у партызанах. Колькіяны будуць хадзіць па кватэрах-хатах?Ёсць добрая магчымасць прымаць расейскаеграмадзянства. Расея мае патрэбу ўпрацоўнай сіле, могуць і спрасціцьпрацэдуру прыняцця грамадзянства длябеларусаў",- прапаноўваеЛеанід Заіка свае варыянты барацьбы знезаконным дэкрэтам».http://www.charter97.org/be/news/2015/4/15/147726/»
Тутпроста «класіка» жанру. Словам, вядомыпрыём: можна гаварыць пра што хочаш, інават вельмі рэвалюцыйна, але між іншым-- пра «добрыя магчымасьці». Як кажуцьпалякі, «д'ябэл ткві в шчэгулах» (чэрцівідаць у дробязях).
Расейскуюпалітыку, якая б яна ні была, ніколінельга недаацэньваць. Расея – гэтаскопішча зла, але ня скопішча дурняў(як па майму вопыту, дык дурняў больш наЗахадзе). Расейская імпэрская палітыкагрунтуецца на агрэсіі і нянавісьці.Гэта імпэратывы, якія мабілізуюцьпрыродную волю і базавыя жывёльныяінстынкты, зь якіх вынікае незвычайнаяжорсткасьць, поўная непавага да чалавечагажыцьця і цалкавітая адсутнасьць маральныхабавязкаў. Абвостраная воля стымулюеі абвостраны розум вайны.
Псіхалагічнытып імпэрскага расейца ў стане канфліктузавостраны на тым, каб забіць, зьнішчыць,сцьвердзіць сябе над забітым ворагам(тыпалогія яшчэ варварскага пэрыяду).
Псіхалагічнытып цывілізаванага заходніка ў станеканфлікту завостраны на тым, кабпазьбегнуць канфлікту (беларус цалкамукладваецца ў гэты тыпаж), адмовіцца адбарацьбы шляхам паразуменьня, кампрамісу,часам любым спосабам, і нават за коштіншых. І толькі калі вычарпаныя магчымасьці(альбо, што часьцей, калі вораг ужо напаў)– тады дзеяньне.
Гэтыяразважаньні я тут напісаў толькі дзелятаго, каб нагадаць (утым ліку і самамусабе),што ў 2008 годзе, калі пачаўся сусьветныкрызіс, тады агрэсіўная абвостранасьцьрозуму крамлёўскіх расейцаў (хоць Пуцінсам па сабе чалавек недалёкі) дазволілаім дакладна зразумець, што справа, якойяны займаюцца ва ўладзе, коціцца ўбездань, і часу засталося няшмат. Рашэньнебало прынята чыста рускае. Напалі наГрузію (патрэбна была малая пераможнаявайна, каб умацавацца ва ўладзе). Пачалірыхтавацца да агрэсіі на Укараіну,планаваць уваходжаньне ў Беларусь, уПрыбалтыку, рабіцьправакацыіў Эўразьвязе і рыхтаваць яго падзел,інспіравацьтэракты і г. д.
Эўропа(дакладна згодна свайму псіхатыпу)нібыта не заўважыла расейска-грузінскайвайны. Рэакцыя была вялай, хоць сьветякраз тады зьмяніўся, былі растаптаныі перакулены існуючыя ппрынцыпыміжнародных дачыненьняў, і гэтая зьмена,фактычна, адбылося ў 2008 годзе. Ялцінскіпасьляваенны парадак зьнік. Але толькікалі Расея захапіла Крым і пайшла вайнойна Украіну, толькі тут ужо зьявілісябольш сур'ёзныя ацэнкі. Аднак палітыкатая ж самая – пазьбегнуць барацьбышляхам размоваў, кампрамісаў і здачайчужых інтарэсаў. І так будзе, відаць, ажпакуль Масква ня стане пад Бэрлінам іПарыжам.
Удачыненьні да Беларусі, наколькі мневядома з аналізу пабочных крыніц, існуенекалькі варыянтаў новага маскоўскагазахопу. Няма сэнсу іх агучваць, бо ўсёможа зьмяніцца. Важна толькі ведаць,чаго больш за ўсё Крэмль баіцца (і тоеможа паблытаць усе расейскія планы) --гэта збройнага супраціўленьня беларусаўу любой форме. Калі будзе збройныбеларускі супраціў агрэсіі, Масква можастраціць усё сваё пачынаньне, наваткалі гэты супраціў яна задушыць іліквідуе. Чаму страціць – зразумела. Япра гэта ўжо ня раз пісаў і казаў.
Менавітапасьля агрэсіі супраць Грузіі (з 2008года) Расея пачала канкрэтна рыхтавацьумовы для гібрыднай акупацыі Беларусі.(Мы, фронтаўцы, тады гэта ня раз адзначалі.)
Ужоў 2009 годзе адбываюцца ў Беларусі вельмісвоесаблівыя руска-лукашысцкія вайсковыявучэньні, дзе рэальна адпрацоўваласятактыка вайны з «партызанамі»,«дыверсантамі» і мірнымнасельніцтвам. Дакладней, вучыліся, якваяваць зь беларусамі. І з чаго б гэтатады? Украіна цяпер дала адказ.
Утой час на беларускіх аэрадромахразьмясьцілі рускія самалёты, быўпрыняты таксама шэраг «абсурдных»(«абсурдных» па характарыстыцы апазыцыйнайагентуры, а ў сапраўднасьці антынародных)пастановаў, дэкрэтаў і распараджэньняў.Некаторым дэкрэтам спрабавалісупраціўляцца прафсаюзы, прадпрыймальнікі,гандляры. Ніхто рэальна нічога не разумеўпа сутнасьці, хоць год за годам увесьчас было адно і тое ж. І нават супраціўтакім дэкрэтам арганізоўвала агентура.Сапраўды, усё выглядае, як абсурд. Алеўсё яно выглядае так толькі для прастакоўі для так званых «аналітыкаў». На самойсправе тут – тэхналогія. Яна простая,як жэрдка, і даведзеная ў Беларусі амальда аўтаматызму.
З2014 года, пасьля рэвалюцыі ва Украіне,антыбеларускі рэжым (фактычна, рускаяагентура ў Беларусі) інтэнсіўна іпасьлядоўна стаў ствараць умовы, якіязабясьпечылі б тут посьпех маскоўскайгібрыднай акупацыі (калі б узьніклатакая патрэба).
24красавіка 2014 года быў прыняты дэкрэтаб здачы ўсялякай зброі насельніцтвамБеларусі. Прытым дэкляравалася, штопасьля тэхнічнай экспэртызы і ўзяцьцяна ўлік, зброю вернуць уласьнікам. І штовы думаеце? Панесьлі. Паверылі. Адзіншчыры беларус нават ручны кулямётДзехцярова прынёс здаваць.
Другімзаконам з гэтай сэрыі стала забаронафатаграфаваць будынкі, установы, музэі,райвыканкамы, кінатэатры, банкі і г. д.Міліцыя пачала хапаць людзей. А агентурагуляе ў апазыцыю, крычыць «ідыёты»,«дурні», «бюракраты» і г. д., хацязразумела, што тут ня дурні і не ідыёты.Тут дакладная акупацыйная палітыка,якая імкнецца заранёў перашкодзіцьмагчымым мэтанакіраваным канструктыўнымдзеяньнем узбунтаваных супраць рэжымулюдзей (калі б такое сталася).
Потымзьявілася распараджэньне пра сьмецьце,якое недобрасумленныя людзі вывозяцьу лес. Прынята рашэньне, што ў лясах, лядарог і ва ўсялякіх сьцішаных месцахразьмесьцяць камэры відэа-назіраньня.Будуць быццам бы назіраць за сьметнікам.
Такоенават камэнтаваць ня хочацца. Узровеньпрапаршчыкаў, што зьбіраюцца ваявацьз партызанамі, якіх яшчэ няма.
Рускаяразьведка, якая дзейнічае ў падрэжымнайБеларусі, фактычна, легальна, ажывілацяпер дзейнасьць усялякіх, наштампаваныхёй, экзатычных антыбеларускіх арганізацыяўмоладзі, розных «казакаў», «патрыётаўРасеі», усялякіх «дамоў» ды «родзінаў».Ганяюць нашых дзяцей па лясах ды павыганах, вучаць страляць (як акажаццапотым – у сваіх бацькоў). Распаўсюджваюцьпа беларускіх дарогах расейскія сьцяжкіды каларадзкія стужкі, плянуюцьмотапраезды рускіх фашыстаў па Беларусіі г. д. Падрыхтоўка ідзе поўным ходам. Ігэта толькі тое, што бачна з першагапогляду.
Уапошнія дні асобным нумарам гэтайпраграмы праходзіць Дэкрэт №3 абабкладаньні грашовымі паборамі(падаткамі) беспрацоўных і абадміністрацыйным арышце тых, хто непрацуе і ня будзе мець, чым плаціць затое, што не працуе. Акупанты падлічылі,што не працуюць і жывуць з уласных, ранейзаробленых грошай, недзе два адсоткібеларусаў. Гэта разрозьненныя несабраныяў адну сацыяльную групу людзі. Яны ўпрынцыпе незалежныя ад рэжыму, тамутрэба ад іх пазбавіцца, бо небясьпечна:іх жа больш чатырохсот тысячаў. Знайшліспосаб, як іх «законна» абрабаваць.Прытым самы ж рэжымшчыкі падказваюцьвыйсьце: ня будзеце плаціць, дык зьязджайцезь Беларусі.
Вельміпасьлядоўная прадуманая антынароднаяпалітыка. «Прымітывы», «дурні» «зламаліпяць артыкулаў Канстытуцыі», – гаворацьпра дэкрэт № 3, каму трэба і каму нятрэба. Ня дурні, не дэбілы і не ідыёты(паўтаруся яшчэ раз), а ворагі Беларусі,з халодным разьлікам, з разуменьнем,што робяць, і з поўнай грэблівасьцю далюдзей, якія дваццаць гадоў сьведаманічога не разумеюць. Не разумеюць – іўсё тут. Подпісы пачалі зьбіраць супрацьабсурднага закону. Вядома, зьбіраньнеподпісаў, гэта таксама мэтад кансалідацыілюдзей. Але становішча складваеццатакое, што ўжо ня подпісы, а зброю трэбазьбіраць беларусам, патроны ды стрэльбы,алей ды бензін, ды шкляную тару (танкіпрыдзецца здабываць у баі).
Цяпертрэба нам, беларусам, зразумець, што ўжоня ўдасца не змагацца і быць свабоднымі.Ня ўдасца змагацца і не загінуць.
Богу вялікай Ласцы сваёй даў беларусамльготу – здабыць Незалежнасьць і шчасьцебез крыві. У 1991 годзе, калі вызвалялісяад СССР, у Беларусі не загінуў ні адзінчалавек. Усе ж іншыя народы заплацілі(і плоцяць) жыцьцямі і крывёй.
Алене падзяквалі беларусы Богу. Абплявалісваіх змагароў і Ласку Яго, Гасподнюю,кінулі сьвіньням пад ногі, прагнучыхлеба, але не свабоды. Прыпавесьцьстарая, як сьвет: ня будзе ні волі, ніхлеба.
Цяпержа, каб вярнуць свабоду, і нават хлеб,прыдзецца заплаціць вялікай, вельмівялікай крывёй. Альбо рабствам, калі незахочам крывёй плаціць.
Веру,аднак, што жыве і будзе жыць Беларусь.
СлаваУкраіне і героям, якія ахвяруюцца засвабоду!
19красавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК