АЛЬТЭРНАТЫВАЙ АКУПАЦЫІ ЁСЬЦЬ ПАГІБЕЛЬ РАСЕЙСКАЙ ІМПЭРЫІ
19 красавіка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту, – “Пагрозаагрэсіі”. З дакладам выступіў сп. СяргейПапкоў, намесьнік старшыні Партыі іФронту.
У краіне пашыраецца практыкапераходу вытворчасьці на “трохдзёнку”,а таксама звальненьня вялікай колькасьціпрацоўных. Асабліва на пэрыфэрыі многіятысячы адукаваных, прафэсійна вопытных,дастакова маладых і здаровых людзей,гатовых працаваць і здольных беларусаўапынуліся бяз працы, без пэрспэктывы,бяз будучыні. Людзі адчайваюцца, няведаюць як забясьпечыць свае сем’і.Прыходзіць да трагічнага выніку палітыкаакупацыйнага лукашызму.
Альтэрнатывай гэтаму ёсьцьнацыянальная, чалавечая салідарнасьцьбеларусаў, гатоўнасьць дапамагчы братамі сёстрам беларусам у цяжкі пэрыяд.Ёсьць прыклад посьпеху такой салідарнасьці.Масква мела распрацаваны план канчатковагазьнішчэньня малога бізнэсу ў Беларусі.Ужо 1 сакавіка сёлета ўсё павінна былобыць “зачышчана” і ліквідавана. Алеіндывідуальныя прадпрымальнікізгуртаваліся, не пабаяліся рэпрэсій.Іх падтрымала нават рэжымная бюракратыя(якая корміцца з падаткаў). І аказалася,што згуртаваную групу эканамічнаактыўных беларусаў немагчыма зрушыцьзь яе пазыцый, пагрозы рэпрэсій непадзейнічалі. Сапраўды, гэтыя людзіабаранілі беларускі бізнэс, які прыносіўкарысьць усяму народу. Праект Масквыправаліўся. Вось такі наш агульнынацыянальны інтэрас павінны мы –беларусы – знайсьці ў цяперашні час. Агэта ёсьць наша культура, дзяржава,мова, адукацыя, будучыня нашых дзяцей.Альтэрнатывай гэтаму ёсьць пагібель урасейскай імпэрыі.
Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Яны распавялі, штожыхары Берасьцейшчыны і Гомельшчыны,якія езьдзяць па прадукты ў суседнююУкраіну, ужо ня вераць маскоўскайтэлебрахні. Яны ўбачылі, што сапраўдыўкраінскі народ бароніць сваю дзяржавуі культуру. Яны распаўсюджваюць уБеларусі праўдзівую інфармацыю прападзеі ва Украіне.
Ёсьць трывожныя зьвесьткі з Гомельшчыны,дзе назіраецца актыўнасьць акупанцкіхсілаў. З усяе Беларусі паступаюцьзьвесткі пра дзеяньні рэжыму паўладкоўваньні “бежанцаў з Украіны”.Нават у школах вывешваюцца заклікіаказаць гуманітарную дапамогу “сем’ямуцекачоў з Украіны”. Беларусы спачуваюцьусім абяздоленым, але ўдакладняюць: ахто, адкуль і чаму ўцёк? Высьвятляецца,што гэтыя “уцекачы” уцяклі з Данбасуі іншых рэгіёнаў Украіны. Дарослыямужчыны гэтых сем’яў атрымалі позвы зваенкаматаў Арміі Украіны і адразупачалі ўцякаць. Здольныя на думаньнебеларусы адмаўляюцца аказваць гуманітарнуюдапамогу такі дзеячам. Больш таго, многіяз гэтых уцекачоў зьяўляюцца службовыміасобамі Украіны, якія падчас драматычныхпадзеяў у Данбасе не выканалі свійслужбовы абавязак па абароне Украіны.Вось кім напаўняецца Беларусь.
Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
19 красавіка2015 г.