“ЗА ГАДЫ КІРАВАНЬНЯ ПУЦІНА БЫЛІ ЗАБІТЫЯ 115 ЖУРНАЛІСТАЎ”

“Любое забойства павінна быць рассьледвана, а забойцы – пакараны. Але няхай злачынствамі ў Кіеве займаюцца ўкраінцы”, -- напісаў у сваім Фэйсбуку расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман.

Па словах расейскага сацыёлага, расейскія “інтэрнэт-патрыёты” ушчалі вялікі лямант з нагоды забойства ўкраінскага журналіста Алеся Бузіны і цікавяцца ў расейскіх апазыцыянэраў, чаму тыя не абураюцца гэтай сытуацыяй так жа сама, як забойствам Барыса Нямцова.

“Успамінаецца ў сувязі з гэтым вядомае прыслоўе: у гародзе бузіна, а ў Кіеве дзядзька. У Кіеве забілі Бузіну, а ў нашым “гародзе”, у Маскве, парадак ці што? Няма ў нас ніякага маральнага права лезьці ў чужыя справы. За гады кіраваньян Пуціна (уключна з часам, калі ён прыкрываўся надзьмутым Дзімітрыем Медведевым) было забіта 115 журналістаў”, -- напісаў ён.

16 красавіка застрэлілі журналіста Алеся Бузіну. У міліцыі паведамілі, што забойства зьдзейсьнілі невядомыя, якія праязджалі на машыне.

Палітолаг, кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пента” Уладзімер Фясенка паведаміў, што адказнасьць за палітычныя забойствы ва Украіне ўзяла на сябе нейкая “Украінская паўстанцкая армія”, за плячыма якой, хутчэй за ўсё, стаяць расейскія спэцслужбы.

17.04.2015

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Eydman-ob-ubiystve-Buziny-U-nas-net-moralnogo-prava-lezt-v-chuzhie-dela-Za-gody-pravleniya-Putina-ubito-115-zhurnalistov-76470.html