ВОЎЧЫЯ ЗГРАІ

«...Ваўкі адчулі бездапаможнасьць людзей

і зрабілісябольш сьмелыя і нават нахабныя».

ВасільБыкаў, «Воўчая зграя»

Расейскімотаклюб «Начныя ваўкі» ладзіць прабегпа Эўропе. У Польшчы байкераў, якіяпадтрымалі анэксію Крыму і расейскуюагрэсію ў Данбасе, чый галоўны «воўк»па мянушцы Хірург закарыфаніўсяз гаспадаром Крамля, — будуцьсустракаць пратэстамі (калі «ваўкам»увогуле дазволяць уехаць на тэрыторыюЭўразьвязу). Затое ў Беларусі, паводлепрадстаўніцы віцебскага мотаклюбу,«Начных ваўкоў» чакае добры прыём.

Уласна,рэпэтыцыя такой сустрэчы прайшлаў мінулую суботу ў Віцебску: братыпа крыві «ваўкоў», віцебскія «Псы дорог» праехалі па цэнтральнай вуліцыВіцебску з эскортам «даішнікаў». «НашМС — гэта мотаклюб рускага духу,мотаклюб патрыётаў!» — пазначанана інтэрнэт-старонцы філіі «Начныхваўкоў» у Беларусі (натуральна ж,напісана — «Белоруссии»).

Калінехта забыўся: перад спэцназам ГРУў Крым прыкацілі (былі засланыя)«Начныя ваўкі». І калі Пуцін казаў,што, перш чым пасадзіць у аэрапорцеБельбек самалёты зь «зялёнымічалавечкамі», было патаемна вывучанастаўленьне жыхароў Крыму да ўваходжаньняў склад Расеі — можаце не сумнявацца,што ў ролі «сацыёлягаў» былі і «ваўкі»на сваіх байках.

І радаснаевітаньне мясцовым насельніцтвампасланцоў «русского духа» было яшчэадным сыгналам для Крамля: можна пачынаць.

Тутхацелася б напісаць, што, сустракаючыў Беларусі калёну расейскіхматацыклістаў эскортам ды кветкамі,многія жыхары хлебам-сольлю жсустрэнуць і танкавую калёну Таманскайдывізіі.

Алегэта — залішне. Ня трэба ніякіхмаштабных апэрацыяў перакідваньня падрасейска-беларускую мяжу танкавыхі мотастралковых карпусоў аднекульз Валгаграду ці Тулы, эшалёнаўз артылерыяй ды эскадрыльляўзьнішчальнікаў і бамбавікоў.

Бо хапае —сваіх, мясцовых з тым самым «русскимдухом». І не на матацыклах,а на танках ды бронетранспартэрах.

Дастатковапаглядзець, на прыкладзе якіміпалкаводцамі ды героямі ўздымаебаявы дух вайскоўцаў газэта — ворганМіністэрства абароны РэспублікіБеларусь, паслухаць шчыраваньні вышэйшых(ды й сярэдніх) афіцэраў, паслухацьіх любімыя песьні ў выкананьніпрыхільніка «Единой России»,а па сумяшчальніцтву ўладальнікамаёнтку ў Таскане («Офицеры, вашесердце — под прицелом, за Россиюи свободу до конца!») — кабзразумець, што ў выпадку сыгналуз маскоўскага Генштабу чырвона-зялёнаепалотнішча над беларускімі вайсковымічасткамі зьменіцца на расейкі трыкалёрза лічаныя хвіліны.

Міжіншым, калі ў Віцебску на «Славянскімбазары» сьпявалася гэтая песьня (тамяшчэ радкі «Офицеры-россияне, пустьсвобода воссияет...») — пяцытысячнаязаля летняга амфітэатры ўзьнялсяі падпявала. У гэты самы момант(на вачах у гэтых пяці тысячаўвіцяблянаў) ахова Лукашэнкі зьбівалана горкі яблык хлопца, які ўзьняўбел-чырвона-белы сьцяг.

Ну, якая свабода «воссияла» пасьляпрыходу расейскіх афіцэраў у Крыме,адчулі на сабе дзесяткі тысяч крымскіхтатараў.

14.04.2015 СяргейНавумчык

http://www.svaboda.org/content/article/26954885.html