ВАЎКОЎ СТРАЛЯЮЦЬ ВОЎЧЫМ ШРОТАМ АЛЬБО КУЛЯЙ

Прытымкуля можа быць круглай, а яшчэ лепш, каліжакан. Тут ужо калі смальнеш, то смальнеш.Але ўсё ж такі воўчым шротам (карцеччу)лепш. Сем вялікіх шрацін у патрон. Тутужо цяжка і прамахнуцца, і б'е напавал.

Калія з сябрам паляваў у 60-х, то меў трохзарадныяпонскі карабін з пластмасавым прыкладам.Але мне карабін не падабаўся з-за калібра(20-ы паўчок) і таму што ён не надта рэзкастраляў. Я набыў аднаствольную"ІЖ-18" (12 калібр), бо ведаў, штоніякага параўнаньня з плоскайдвухстволкай "ІЖ" ня можа быць. Здвухствольнай страляй-не страляй --толку мала. Ня рэзкая зусім. Затое я сасвайго аднаго ствала "пяцёркай"качара ўлёт за сто мэтраў зьбіваў.

Адарэчы, два разы мала калі і страляцьпрыходзіцца. Ўсё вырашае першы стрэл.Тым больш па ваўках. Як ня трапіў, тотолькі ты іх і бачыў. Разьбягаюццаімгненна.

Шматшкоды робіць воўк у лесе і асабліва ўвёсках і гаспадарках. Некалі былі такіяфальшывыя інтэлігенцкія пагаданкі,што, маўляў, ён, гэты ваўчышча, ёсьцьсанітар лесу. Глупства ўсё гэта іняпраўда. Бандзюга ён, а не санітар.Папуляцыю ваўкоў трэба трымаць намалалікім узроўні, бо шкода ад іх чалавекуі лесу вялікая.

Разумныябеларусы ведалі гэта ва ўсе часы. Засаветамі за адстрэл ваўка была паляўнічамуграшовая ўзнагарода ( і па тым часенемалая). Тут трэба разумець,што жыцьцё ў лесе (і ўвогуле ў прыродзе)як правіла збалансаванае.Кожная істота абмежавана прыродныміўмовамі (альбо натуральнымі ворагамі),якія не даюць папуляцыінеабмежавана размнажацца і захапіць жыцьцёвую прастору. Разбойнік воўк нямае ў нашых лясах натуральных ворагаў.Але сьведамымворагам ваўка ў Беларусі, з прычыны ягоразбойнай шкоднасьці, зьяўляецца чалавек. Ён і абмяжоўваеяго размнажэньне.

Найбольшнебясьпечнымі становяцца ваўкі зімойперад Калядамі, калі зьбіваюцца ў зграі.Тут яны могуць напасьці і на каня, і началавека. Сам па сабе адзін воўк -- гэтазлодзей і шкурнік, баязьлівы нават калігалодны. Ведаю выпадак, калі адзін такінапаў на дзядзьку (скочыў на плечы). Дыкдзядзька яго пад сябе і давай качаццаз ваўком, аж пакуль не задушыў гада.Беларус калі захоча, то ваўка рукамізадушыць, ваўку і зубы не дапамогуць.Але, вядома ж, гэта ня справа з воўкамкачацца. Так сабе -- прыгода, калі воўкужо зусім знахабіцца.

Найлепшваўкоў страляць з-засады. Звычайнацягнуць у лес ці за вёску якую-небудзьздыхату (ці конь паў ці карова). Зграячуе, паступова зьбіраецца, ваўкі круцяццанавокал кругамі, але не падыходзяць.Тады, патульчыўшы, да здыхаты выпраўляеццаразьведчык. Гэты разьведчык асьцярожнанабліжаецца і здымае першую пробу, рвезубамі тушу жывёліны. І тады ўжо,аглядаючыся, падбягае ўся зграя іпачынаюць рваць. Вось тут цэлься і смалі.Карцеччу адным стрэлам можна і двухпакласьці. Праўда, не памятаю, каб гэтакаму ўдавалася.

Увогулеваўкоў страляць, то не варон палохаць.Добрае гэта паляваньне. Аднойчы зімойцёмнай ноччу ўвесь час брахаў наш сабакана ланцугу. Я позна чытаў, прыадчыніўшыпечку і гледзячы як гараць бярозавыядровы.. Раптам чую Шарык неяк заякатаў,запішчэў жаласна і ўжо як бы яго нечуваць. Я адразу зразумеў у чым справа.Схапіў са сьцяны "Іжу" і выбег, нахаду ўстаўляючы патрон. Ад печы, агню іжару ў цемры адразу нічога ня бачна,толькі нейкія цені ля плоту на сьнезе.Бліснулі зялёныя аганькі, нібы котузіраўся. Не раздумваючы, на ўскідку япальнуў па тых воўчых агнях наўгад.Стрэл уначы (ды яшчэ дымным порахам) быўтакі гучны, што неперадаць. Выскачыланапалоханая маці і спрасонку:

"Сынок,сынок, вайна! Ужо вайна?!"

"Вайна,-- кажу я заліхвацка, -- маскаль напаў".

У70-х я скончыў з паляваньнем, прадаў туюфайную "Іжу", здаў паляўнічы білет,але часам яшчэ і цяпер успамінаю якнадарылася мне ноччу па тых ваўкахстраляць. А сабаку я тады адвязаў і завёўу хату, у сенях начаваў. Хоць зразумела,другі раз ваўкі ўжо сюды не падышлі б.Пабаяліся б. Важна толькі па іх своечасовапальнуць.

15красавіка 2015 г. ЗянонПазьняк