ВІЛЕНСКІ ФЭЛЬЕТОН

(Знагоды 20-х угодкаў галадоўкідэпутатаў АпазыцыіБНФ і «разбойнайночы»)

Украінскаяармія патрабуе дапамогі зброяй. Гэтарэальны шлях, каб Украіна магла абараніццаі адкінуць ворага. Захад (найперш Эўропа)ня хоча прадаць зброю Украіне. На Захадзебаяцца, што Расея зазлуецца і яшчэ большпалезе на Украіну, і тады Эўропе прыдзеццадапамагаць украінцам шмат і ўвесь час.Эўрапейцы баяцца, што іх уцягнуць увайну і пазбавяць камфорту. Што рабіць,яны ня ведаюць. Але зразумела, што каліпагроза вайны павялічыцца, то Украінайяны гатовыя ахвяравацца, каб залагодзіцьПуціна. (Яны думаюць, што яго можназалагодзіць.)

Гэтакаемаразматычнае філісьцерства нядаўназ правінцыйнай лапідарнасьцю агучыўбылы міністар Замежных справаў Летувыспадар Ушчацкі (Ушчацкас), які атрымаўпасаду ў Эўразьвязе (і не абы якую –амбасадара ЭЗ у Расеі). Ён сказаў, штоЗША занепакоены, «якія будуць наступствы,калі будзе прадстаўлена вайсковаядапамога, ваенная тэхніка; якім можабыць адказ Расеі». «Трэба шукаць кропкісудакрананьня, – кажа сп. Ушчацкас, –як мы можам («мы» – гэта Эўразьвяз) прыдапамозе перамоваў з Расеяй спыніцьэскалацыю канфлікта». А ў канцы гэтычыноўнік з усходу выдаў сакрамэнтальнаеэўразьвязаўскае: «Мы ня пойдзем ваявацьі паміраць за Украіну, і мы ня пойдземмяняць Расею».

Цынізмзашкальвае. Чэмбэрлены адпачываюць.Гэта ж трэба, якім эўрапейцам стаў спадарУшчацкас, як скокнуў. Пуцін яшчэ і пальцамне кіўнуў, а ён ужо гатовы Украінупрадаць, І паміраць за яе ня будзе. (Былінекалі нават больш разумныя, што нехацелі паміраць за Гданьск, дык сапраўды,памерлі з камфортам ва ўласным доме падбомбамі.)

ХітраватаяЭўропка заўсёды выбірае нейкую маленькуюкраінку, тыпу Даніі ці Летувы, каб агучыцьсваё самае скрытае. Вось Ушчацкас якумеў, так і агучыў.

Алея зьвяртаю на гэта ўвагу з другой нагоды.Надыходзіць 20-я гадавіна «разбойнайночы». У 1995 годзе, у ноч з 11 на 12 красавіка,пасьля першага ўдалага эфэкту адгаладоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ уВярхоўным Савеце (праваліліся нагаласаваньні антынародныя незаконныяпытаньні, якія выносіў на рэфэрэндумновы рэжым) у парлямант былі ўведзенывойскі, батальён спэцназу і гэбоўскаягрупа Альфа, якія зьбілі дэпутатаў івынесьлі іх з залі Вярхоўнага Савета.

Разбоемпа патрабаваньні Масквы кіраваў асабістаЛукашэнка. За гэта яму павінен быў быцьгарантаваны стоадсоткавы імпічмант ітурма. Ужо на раніцы, у 8 гадзін, Гэнэральныпракурор Васіль Шаладонаў узбудзіўкрымінальную справу па факту зьбіцьцядэпутатаў і ўводу войска ў будынакпарляманту. Рэжымныя функцыянерызабегалі, як пацукі, усіх палохаючы,хлусячы і пагражаючы. На раніцы вывеліўнутраныя войскі на плошчу Незалежнасьціі акружылі Вярхоўны Савет. ДэпутатаўАпазыцыі БНФ не прапускалі ў залюпаседжаньняў. Усё гэта ўжо ня разпадрабязна апісана.

Некаторыялюдзі, якія думалі катэгорыямідэмакратычнай краіны, меркавалі, што«ўсё!» -- антынацыянальнаму рэжыму канец,зараз абурыцца і падымецца ўвесь10-мільённы беларускі народ і ўвесьсьвет, злачынцаў чакае турма.

Першайсалідарна адрэагавала Польшча. СэймПольшчы выказаў падтрымку беларускайдэмакратыі. Ужо назаўтра да нас прыехалатрохасабовая дэлегацыя польскага Сэймуначале з Багданам Барусэвічам.

Алепотым аказалася, што Польшча – адзінаякраіна, якая падтрымала Беларусь іасудзіла спробу правальнага путчуЛукашэнкі.

Маўчаў10-мільённы беларускі савецкі народ,радасна паціралі ручкі камуністы іветэраны НКВД.

Наспатканьнях зь людзьмі мы казалі:«Дарагія землякі, сёньня спэцвойскірэжыму ўварваліся ў парлямант і зьбілінас, вашых дэпутатаў. Вы змаўчалі. Ірэжым зразумеў, што так можна. Заўтраўварвуцца ў вашыя дамы і пацягнуць васза нішто, і будуць біць вас на вуліцахі ў пастарунках за Беларусь, як рабоў,ачмураныя хлусьнёй рэжымныя вырадкі.Зьбіцьцё вашых дэпутатаў – гэта тэстна вашу няволю». Людзі маўчалі.

Інфармацыяпра зьбіцьцё дэпутатаў ужо на раніцыбыла паслана ў эўрапейскія парлямантыі сродкі масавай інфармацыі. У адказпалітыкі выяўлялі «заклапочанасьць»,газэты пісалі.

Аленайбольш нас уразіў летувіскі Сэйм уВільні. Там абмяркоўвалі надзвычайныяпадзеі ў Менску і рашылі ўстрымацца адпадтрымкі законнасьці і дэмакратыі,каб не псаваць адносіны з новым рэжымамі каб не раззлаваць Лукашэнку. Заасуджэньне путчу і зьбіцьця ў Менскудэпутатаў парляманту пры галасаваньнівыказалася толькі трох летувіскіхдэпутатаў Сэйму.

Мнеўспамінаюцца 1990-1991 гады, калі прыходзіласяколькі разоў падтрымліваць летувісаўна паваротных этапах іхняй гісторыі,нават сядзець, па просьбе Ляндсбэргіса,у яго кабінэце ў Сэйме ў якасьці сьведкі,калі з хвіліны на хвіліну чакаліўварваньня савецкіх танкаў.

Калі13-га студзеня 1991 года па загаду Крамляўзброеныя сілы СССР пачалі штурмвіленскай тэлевежы, мы, дэпутаты АпазыцыіБНФ, імгненна арганізавалі палітычнуюпадтрымку Летуве ў Вярхоўным Савеце.Была прынята палітычная заява, дзе быўвыказаны «рашучы пратэст» супрацьпалітыкі Гарбачова ў дачыненьні дакраінаў Прыбалтыкі. Мы змусілі ВярхоўныСавет нават утварыць афіцыйную дэлегацыюВярхоўнага Савета БССР і паслаць яе ўВільню. Тым часам па маёй прапанове быластворана яшчэ адна дэлегацыя ад АпазыцыіБНФ, якая тут жа выехала ў Вільню. Тамнашыя дэпутаты БНФ (С. Навумчык, В.Голубеў, І. Пырх, Б. Гюнтар) выступілі ўСэйме, начавалі ў абложаным будынкупарляманту, вялі перамовы (І. Пырх) зЛяндсбэргісам аб зброі і г. д.

Успамінаюццатаксама надзвычайныя падзеі 1990 года.11 сакавіка Летува абвясьціла аднаўленьненезалежнай дзяржаўнасьці. Маскваабурылася, і 29 сакавіка 1990 года ПрэзыдыюмВярхоўнага Савета БССР (за подпісам М.Дземянцея) запатрабаваў ад ЛССР вярнуцьБеларусі Вільню і прылеглыя беларускіятэрыторыі.

УВільні шок. З Саюдзіса пастаянна званіліў БНФ, прасілі прыехаць дапамагчыўладзіць пытаньне. Мы цудоўна разумелі,што гэта несур'ёзная маскоўская гульня,што М. Дземянцей круглая пешка і штоКрэмль хоча зьнішчыць БНФ і ўмацавацьу Вільні камуністаў.

Трэцягакрасавіка ў адмысловым паведамленьніБНФ ацаніў намеры Масквы і выступДземянцея як «палітычны шантаж». Нябольш. Ніхто сур'ёзна заявы Дземянцеяне ўспрымаў. Такія, як Дземянцей, ніколіня будуць змагацца за вяртаньне Вільні.Яны (камуна-расейскае кіраўніцтва БССР)не пярэчылі Сталіну і здалі Вільню,растаптаўшы волю віленчукоў (70-тысячнымітынг аб далучэньні да Беларусі),гатовыя былі прадаць Маскве ўсю Беларусьі сто разоў самы прадацца.

14красавіка БНФ накіраваў дэлегацыю ўВільню, дзе мы супакоілі напалоханыхсаюдзістаў і прынялі сумесную заявудэпутатаў Сэйму ад Саюдзіса і дэлегацыіБНФ. Згодна гэтай заявы ў Вільні павінныбылі зьявіцца і беларускае радыё, ітэлебачаньне, і беларуская школа, і інш.Пакуль там ва ўладзе быў Саюдзіс усёгэта больш-менш выконвалася. Потым даўлады прышлі людзі з кароткай памяцьцюі, ужо будучы ў эміграцыі, я ўвесь часмеў праблемы з уязнымі візамі ў Вільню.

Нягледзячына тое, у 2009 годзе, напрыклад, дэлегацыякіраўніцтва КХП – БНФ мела вельмі прыстойныя палітычныяперамовы са старшынёй Камісіі СэймаЛетувы па Замежных справах, з намесьнікамміністра Замежных спраў і іншыміпрыстойнымі спадарамі. Шмат аб чымдобрым дамовіліся, але выканалі ўсёнашы прыяцелі на адзін адсотак.

Вышэйшыпілатаж сучаснай мэнтальнасьці адбыўсявосеньню 2010 года. Зь беларускай здымачнайгрупай я выехаў зь Вільні ў Дзявенішкіі аказалася, што забыўся ўзяць з сабойпатрэбны дакумант (пасьведчаньне асобы)неабходны ў памежнай зоне. Заехалі ўпамежны атрад. Там мяне памяталі яшчэз часоў Саюдзісу, папілі кавы, пагаварылі,успомнілі былыя гады і зьбіралісярасставацца без складаньня фармальнасьцяў.Але старэйшы кажа, што па інструкцыіварта ўсё ж праінфармаваць у гару (гэтазначыць туды, нашым знаёмцам, дзе мы годтаму міла перамаўляліся). Пасьля званкада нашых партнёраў па перамовах старэйшывярнуўся зьбянтэжаны да крайнасьці іў вочы не глядзіць. Прышлося мне званіцьу Вільню і прасіць, каб сябры прывезьлімой дакумант асобы. Прывезьлі. Нумаряго запісалі ў патрэбную графу і мы,страціўшы амаль дзьве гадзіны часу,ад'ехалі, суправаджаемыя словаміпрабачэньня памежнікаў.

З гэтай асаблівасьці летувіскайпалітбюракратыі я заўсёды толькіпасьмейваюся, ведаючы іхнюю натуру. Алекожны год, бываючы на Віленшчыне, бачу,што ўсё тут ціхенька робіцца так, каббеларусы на сваёй карэннай зямлі нямелі ніякіх пэрспэктываў. Дарэчы, новыяўлады паперараблялі татальна ўсегістарычныя тапонімы і гідронімы наВіленшчыне, нейкае варварства адбываецца(ёсьць жа правілы, прынятыя ў цывілізаванайнавуцы). Асабліва бянтэжыць становішчаз зямлёй. Даўно пад прыкрыцьцем Эўразьвязуціхенька йдзе палітыка выштурхоўваньнякарэннага насельніцтва Віленшчыны замежы краю. Ўзамен зьяўляюцца перасяленцы.Не кажу ўжо пра тое, што дваццаць гадоўназіраю ад Друскенік да Вільні і далей,як вокам абняць, абшары зарослай бур'яномзьдзічэлай зямлі, якую ніхто не апрацоўвае(бо ўжо няма каму – зьехалі). Такога янават на цяперашняй Смаленшчыне нябачыў.

Надўсім гэтым ужо даўно варта задумацца.А тут яшчэ гэты «мудры келб» Ушчацкасса сваімі прапановамі не дапамагацьзброяй Украіне. Прытым якая там ад Летувыдапамога (яны і зброі ня маюць). Гэта тутспадар Ушчацкас удае ролю важнагаэўрачыноўніка. Ён, бачыце, ужо клапоціццапра Эўропу.

Гледзячына ўсё такое словаблудзтва, часам думаеш,а ці трэба было ўвогуле нам падтрымлівацьтакіх няверных сяброў? Нават камуністы(Бразаўскас) паспрыялі нам у 1989 годзе(1-ы Зьезд БНФ у Вільні і інш.). Гэтыя жніколі рэальна не падтрымалі БеларускіНародны Фронт, нават калі маскоўска-лукашысцкіягарылы зьбівалі нас у парляманце.

Анаперадзе цяпер можа быць шмат падзей.Вось, напрыклад,Захад возьме паслухае «мудрага кялба»зь Вільні і не дапаможа зброяй Украіне.Масква зьнішчыць украінскую армію ізабярэ Кіеў (у іх жа і тактычная атамнаязброя ёсьць, якая прадаецца ў «ваенторгу»).Тады адразу ўзьнікне пытаньне пракалідор да Калінінграда (Кралеўца). Ішто нам рабіць? Зноў падтрымаць «мудрыхкялбоў» зь іхнай хутаранскай сьведамасьцю?А можа хай маскоўцы робяць сабе тойкалінінградзкі калідор разам з Лукашэнкам(беларусы ж у Кралеўцы здаўна жывуць). Галоўнае, каб Пуціна не раззлаваць.

Зрабіўшыкалідор і не раззлаваўшыся, Пуцін можагэтак міратворна глянуць на Лукашэнкуі вымавіць:

«Слушай,Саша, а не пора ли возвратитьВильню, а? Давай вперёд, мы поддержим,шарахнем и дело с концом.»

«Толькаумесьце, Вова, из любви кРоссии, толька умесьце»,– адкажа Саша.

Ішто нам тады, беларусам, рабіць? Зноўехаць у Вільню і супакойваць перапалоханых«мудрых кялбоў». Ці можа махнуць рукойі сказаць: «Гары яно ўсё гарам! Абоерабое. Як будзе, так і будзе. Мы ж эўрапейцы.Ня стане Эўропа паміраць за Вільню. Дый Вільня наша. А то яшчэ раззлуем Пуціна».

10красавіка 2015 г. Зянон Пазьняк