НЕКАЛЬКІ ЗАЎВАГ ПА ГІСТОРЫІ ІГНАРАВАНЬНЯ РЭЖЫМНЫХ ВЫБАРАЎ

Байкотфальшывых выбараў – гэта зьява, якаяфармальна адносіцца да выбарчагапрацэсу, але па сутнасьці – гэтапершапачатковая зброя барацьбы зантыбеларускім акупацыйным рэжымам.Прапановы байкоту рэжымных выбараўбылі з майго боку яшчэ ў 1998 годзе. Тымчасам наша фронтаўская (КХП – БНФ)палітыка байкоту сфармавалася пасьля2001 года. Да гэтага ў 2000 годзе ў Менскумы правялі байкот выбараў у «палатку».Амаль на палове выбарчых участкаў угорадзе байкот меў посьпех і выклікаўпаніку ў верхавіне рэжыму.

Тадыбыла вельмі сурёзная барацьба. Маскваі немцы (Ганс Вік і кампанія) хацелілегітымізаваць лукашысцкую «палатку»і гналі сваю яшчэ слаба сфармавануюквазі-апвзіцыю на выбары (дарэчы часткаяе супраціўлялася гэтаму загону іпадтрымлівала байкот). Кіраўнік рабочайгрупы АБСЭ ў Беларусі Адрыян Севярын(тып зь бегаючымі вочкамі і тварампрыроджанага жуліка, пазьней, будучы ўЭўрапарляманце, трапіў пад суд запрыняцьце хабару ў сто тысячаў даляраў)спэцыяльна езьдзіў у Маскву і сустракаўся са старшынёй Дзяржаўнай Думы Расеікамуністам Генадзем Селязьнёвым, вёўразмовы пра сумесныя дзеяньні Расеі іАБСЭ ў Беларусі па ўцягненьні беларускіхпалітычных партыяў у выбары, якіярыхтаваў антыбеларускі рэжым.

СоймКХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне» 10-гачэрвеня 2000 года прыняў адмысловую заяву «Пра няўдзел у выбарах», дзе дадзенаацэнка падзей. Мы патрабавалі, каб АБСЭне прысылала сваіх назіральнікаў навыбары і праігнаравала імітацыю выбараўу прафанацыю «парляманта» (разумеючытаксама, што АБСЭ тут магла падыграцьрэжыму). Тым ня менш перад самымі выбарамінемцы пад кіраўніцтвам левага «друга»Беларусі дэпутата Бундэстагу фраўШроттэр вырашылі зрабіць нечаканыдэсант у Менск ў якасьці назіральнікаўі ў апошні момант прыслалі факс, каб іхсустрэлі, у канцылярыю ВярхоўнагаСавета, старшыні Вярхоўнага Савета«Шушкевічу» (так яны напісалі), хоць ёнстаршынёй ня быў. (Яны нават тут дрэннаарыентаваліся.) Сапраўдны старшыняпадпольнага Вярхоўнага Савета СымонШарэцкі, зьбянтэжаны гэтакім абуральнымняведаньнем, хто ёсьць хто, пераслаўтой факс мне. Хітрун ведаў што будзе.Нямецкай групе АБСЭ на імя фраў Шроттэрпайшоў факс ад майго імя, каб яны няехалі, бо ў час байкоту іх ніхто не чакае.(Дарэчы, немцы, быццам бы ўсё ж прыяжджалі,але іх сапраўды ніхто не чакаў). А ўрэшцетыя недэмакратычныя, правальныя імесцамі байкатаваныя выбары ў «палатку»не прызнала і АБСЭ (вымушана была непарызнаць).

Тымня менш мы выпрабоўвалі тады таксамаіншыя падыходы, разумеючы стан грамадзтва.Мая заяўка на ўдзел у прэзыдэнцкіхвыбарах 2001 года была прадыктаванаспробай легальна (без арышту і пасадкі)прыехаць у Беларусь, легальна ўключыццаў выбарчы працэс і перакуліць рэжымныяпляны з нібыта «апазыцыйным» кандыдытамбылым членам Бюро ЦК КПБ У. Ганчарыкамі іншымі падстаўнымі. Мне неабходнаябыла статусная прысутнасьць. У такімразе (я так думаў) шмат што магло атрымацца.Але такой прысутнасьці вырваць у рэжымане ўдалося.

У2006 годзе на прэзыдэнцкія выбары мыпрапанавалі мэтад «народнага галасаваньня».«Народнае галасаваньне» зыходзіла зпазыцыі байкоту фальшывых выбараў. Гэтабыў камбінацыйны плян нібыта паралельныхвыбараў, нібыта фармальнага ўдзелу, алефактычнага няўдзелу выбаршчыкаў уфальшывым галасаваньні, калі выбаршчыкзабіраў з сабой (адымаў) афіцыйны выбарчыбюлетэнь (як доказ голасу), а ў скрынюапускаў «народны бюлетэнь». Машынафальсіфікацыі ў такім разе не маглафальсіфікаваць, яна глухла, а доказыгаласоў заставаліся ў народа. І ўсёзаконна. Мы прыдумалі мэтад кантролюнад самой фальсіфікацыйнай машынай.

Дляруху гэтай ідэі павінна зноў жа быцьмая статусная прысутнасьць на выбарах.Натуральна, што рэжым імкнуўся недапусьціць такога павароту падзеяў.Супраць «народнага галасаваньня»выступіла таксама падстаўнаяапазыц-камарыльля (Мілінкевіч і інш.).Чым усё скончылася – вядома (сілавымумяшаньнем рэжыму, фабрыкацыямі,рэпрэсіўнымі паводзінамі ЦВК і«попагапонствам» падстаўных дзеячоў).

2006год яскрава паказаў, што ў выбарах прыантынацыянальным акупацыйным рэжымепавінен быць толькі жорсткі наўпроставыбайкот (дэманстратыўны няўдзел угаласаваньні). Усялякія кантактныяманэўры байкоту з выбарчай сістэмайтаксама немагчымыя (спыняюцца банальнымірэпрэсіямі, адміністрацыйнымсупрацьдзеяньнем і сілай).

Нагэтай пазыцыі (выпрабаванай на практыцы)мы стаім ўвесь час. Але, паўтаруся, сэнсбайкоту як грамадзкай барацьбы праявіццатолькі тады, калі створыцца паралельнаеіснаваньне грамадзтва, адрыў яго адрэжымнай улады і кансалідацыя ў змаганьніз рэжымам на каштоўнасьцях нацыі, свабодыі дэмакратыі.

Такоеня робіцца за адзін раз. Патрабуеццадоўгая змагарная і асьветніцкая працаўвесь час (а ня толькі калі выбары).Пазбавіцца ад паразітнага рэжымуантынацыянальнай улады немагчыма безапоры на сілу народнага асяроддзя іграмадзкіх настрояў. Трэба ўвесь часспрыяць стварэньню такога пратэстнагаасяроддзя пагрунтаванага на нацыянальнымадзінстве і справядлівых ідэях. Трэбаўвесь час спрыяць высьпяваньню палітычныхабставінаў для барацьбы з рэжымам. Тадынадыйдзе час пераменаў, які (што важна)нельга страціць, як здарылася гэта,напрыклад, восеньню 1996 года (калі ўадпаведным месцы, у адпаведны часапынуліся неадпаведныя людзі). Але гэтаўжо крыху іншае пытаньне і іншая вобласьцьпалітыкі.

6красавіка 2015 г. Зянон Пазьняк