РУСКІЯ БАНДЫ СТРАЛЯЮЦЬ ПА РУСКІХ “ЗАГРАДАТРАДАХ”

У горадзе Красны Луч, які знаходзіцца ў частцы Луганскай вобласьці, якая не кантралюецца ўкраінскімі ўладамі, невядомая група баевікоў напала на аддзел дывізіі імя Дзяржынскага расейскіх унутраных войскаў. Пра гэта паведаміла ў чацьвер Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны.

Бой вёўся з ужываньнем стралковай зброі і гранатамётаў. Спэцназаўцы панесьлі страты.

Падчас баёў за Дэбальцаўскі выступ з жаўнераў дывізіі імя Дзяржынскага фармаваліся заградатрады. Цяпер жа, зазначае РНБА, перад імі стаіць задача ліквідацыі груповак, якія не падпарадкоўваюцца ватажкам ДНР і ЛНР.

Акрамя таго, украінскія сілавікі паведамляюць, што расейскім войскам, разьмешчаным уздоўж мяжы дзьвюх краін, дадзена заданьне не выпускаць баевікоў з украінскай тэрыторыі. Падобная сытуацыя, нагадвае РНБА, мела месца ў чэрвені-ліпені 2014 года, калі тэрарысты, адступаючы пад націскам украінскай арміі, спрабавалі адысьці ў Расею. На мяжы расейскія вайскоўцы сустрэлі іх шквальным агнём.

3.04.2015

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Ukraine/m.239777.html