ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ

Бруднаяінфармацыйная вайна, пачатая рускімфашызмам, залазіць ва ўсе поры грамадзтваня толькі ў Беларусі і ва Украіне, алеі ва ўсім сьвеце, які аказаўся безабароннымперад чарговым вымётам рускага сатанізму.

УБеларусі галоўныя накірункі рускайпрапаганды нацэленыя на абліваньнепамыямі вялікай справы Незалежнасьцікраіны і дзейнасьці нацыянальнагаавангарду – Беларускага НароднагаФронту – у 90-х гадах, калі Незалежнасьцьбыла здабытая.

Выхадкнігі Сяргея Навумчыка пра 1994 годвыклікаў чарговую порцыю злосьці ібрахні ворагаў Беларусі. Узровеньгопнікаў мы тут не камэнтуем. На большінтэлектуальным узроўні непрыяцеліБеларусі робяць выгляд, напрыклад, штояны, маўляў, “за”, адзначаюць заслугіБНФ, але задаюцца нібы та пытаньнем,чаму, маўляў, “Беларускае Адраджэньне”і Народны Фронт “пацярпелі паражэньне”ў 90-х. У прапагандзе гэтакая падачанібыта пытаньня ёсьць форма сцьвярджэньня,што было, быццам бы, “паражэньне”.

Нятак даўно мяне зьдзівіў адзін шчырыінтэлектуал-беларус, які, відаць,начытаўся троляў, глыбокадумна задаўсясабе пытаньнем і напісаў: “Чаму пацярпелапаразу нацыянальная ідэя?” І гэта напоўным сур’ёзе.

Часамхочацца проста заплакаць, чытаючы такіхшчырых беларускіх інтэлектуалаў, якіяглядзяць перад сабой блакітнымі вачымаі такім ясным незамутненым позіркам.

Коратканагадваю праўду і сутнасьць. У пачатку1990-х адбылася найвялікшая падзея ўпалітычнай гісторыі Беларусі за апошнія200 гадоў – дасягнута рэальная (а недэкляратыўная) перамога БеларускайНацыянальнай Ідэі. Гэта выявілася ўздабыцьці дзяржаўнай НезалежнасьціБеларусі і стварэньні рэальнай, прызнанайва ўсім сьвеце Беларускай Дзяржавы зусімі атрыбутамі дзяржаўнасьці ісуверэнітэту краіны.

Нацыянальнаяідэя – гэта ідэя нацыянальнага руху,які ставіць задачу стварэньня незалежнайнацыянальнай дзяржавы. Гэтая ідэя быладасягнута і ажыцьцёўлена ў 1991 годзе. І,паўтаруся, гэтае дзеяньне ёсьцьнайвялікшай падзеяй у нашай новай інайноўшай гісторыі. Гэта лёсавызначальнаяперамога беларускага нацыянальнагаАдраджэньня.

БеларускіНародны Фронт у канцы 1980-х гадоў, уступаючыў змаганьне з камунізмам і савецкайакупацыяй, ставіў наступныя стратэгічныямэты руху, адлюстраваныя ў яго праграме,у рашэньнях Зьездаў і ў палітыцы:

1.Ліквідацыя камунізму і КПСС;

2.Здабыцьцё незалежнасьці Беларусі;

3.Сцьвярджэньне праўды пра Чарнобыль істварэньне ахоўнага заканадаўства адчарнобыльскай радыяцыі.

Усетры мэты былі дасягнуты, усе тры праграмныястратэгічныя задачы выкананыя (дадам,у неверагодных умовах, будучы меншасьцюў парляманце).

Тутвялікая палітычная перамога БеларускагаНароднага Фронту і БеларускагаАдраджэньня. Дасягненьне дзяржаўнайНезалежнасьці ёсьць больш важным, чымдасягненьне ўлады, бо дзяржаўнаяНезалежнасьць захоўвае пэрспэктывукраіны нават пры антынароднай уладзе.

Пасьлядасягненьня Незалежнасьці паўсталіновыя задачы: заваяваньне ўладыдэмакратычным мэтадам, шляхам выбараўновага парляманту. На гэтым этапе мэтадызмаганьня ўпрасьціліся з усіх бакоў.Пытаньне колькаснай мабілізацыі,валоданьне выканаўчай уладай і сродкамімасавай інфармацыі сталі вызначальнымі,а пытаньне тактыкі (моцны бок БНФ) сталідругаснымі.

Алеў парляманцкіх выбарах і ў парляманцкайрэспубліцы заставаўся рэальны шанц,што новыя людзі ў новым парляманце меліб там большасьць (такая прыродапарляманцкіх выбараў). Гэты шанц быўрэальным у пачатку 1992 года, калі Фронтвыйшаў на рэфэрэндум аб выбарах і ўладзе(тут усё яшчэ выдатная тактыка). Гэтышанц быў зьнішчаны намэнклятурай укастрычніку 1992 года шляхам адыходу адЗакону. Істотную адмоўную ролю ў гэтымадыграў С. Шушкевіч.

Наступныўдар па Фронту быў нанесены ўвядзеньнемпрэзыдэнцкай сістэмы кіраваньня ўБеларусі. Тактыка тут ужо не стпрацоўвала.Патрэбна была сіла і колькасьць.

Узмаганьні за ўладу ў 1994 г. у незалежнайБеларусі Фронт на тым этапе яе не дасягнуўпа простай, банальнай і жалезнай прычыне.Уся сіла, улада і ўвесь мэханізм сілыбыў на баку савецкай каляніяльнайпрамаскоўскай намэнклятуры, а грамадзтваў большасьці засталося савецкім.


Гэтаестановішча закансэрвавана антыбеларускімрэжымам па сёньняшні дзень, і на ягофоне створана адміністрацыйнаяфальсіфікацыйная машына выбараў.Перамагчы яе немагчыма, бо няма выбарчагамэханізму перамогі над ёй. Кантролюнарода над выбарамі не існуе. Адміністрацыйныальбо сілавы рэжым уключаецца ў любымомант, закон і права ня дзейнічаюць.

Утакім становішчы трэба ствараць народнуюальтэрнатыву рэжыму шляхам асьветы,прапаганды і дзеяньняў, адрываць людзейад падтрымкі ўлады, ствараць паралельнаеіснаваньне грамадзтва, рыхтаваць людзейда грамадзкай атакі на рэжым, да ціску,да рэвалюцыі. І першае дзеяньне пасыўнагапратэсту – не хадзіць на фальшывыявыбары, байкатаваць выбарчую імітацыюрэжыму. Антыбеларускаму рэжыму патрэбныявыбаршчыкі ў галасаваньні на выбарчыхучастках, каб схаваць фальсіфікацыю іхлусіць пра дэмакратычныя выбары.

Восьчаму мы, рэальны Народны Фронт, пачынаючыз 1998 г., заклікаем да байкоту псэўдавыбараў,у якіх народ бясьсільны. Акупацыйнаяантынацыянальная дыктатура не перамагаеццана дыктатарскіх выбарах. Дыктатура,узурпацыя ўлады, акупацыя і здрадаперамагаюцца толькі ў народнай барацьбе,у разьдзяленьні паміж народам іантынароднай уладай. Калі мы ня дойдземда народнай барацьбы, то працягнем шляху Паўночную Карэю. Будзем плаціць штрафза сваё беспрацоўе і маўчаць, калі намплюнуць у твар.


Такімчынам, падсумоўваючы сказанае, падкрэсьлютры вялікія пэрманэнтныя ілжы ворагаўБеларусі, якія яны, заплюшчыўшы вочы,сьлепа і ў роспачы, паўтараюць усьцяж:

1. Гэта абылганьне перамогі БеларускайНацыянальнай Ідэі ў пачатку 90-х гадоўі абылганьне вызначальнай ролі ў гэтымБеларускага Народнага Фронту і ягоавангарда – дэпутацкай Апазыцыі БНФ уВярхоўным Савеце;

2.Гэта падтасоўка фактаў палітычнайрэстаўрацыі каляніяльнай адміністрацыіі палітыкі Масквы ў 1994 годзе шляхамперавагі ў прэзыдэнцкіх выбарах якповад да агульнага перакрэсьліваньняўсёй дзейнасьці Народнага Фронта інагода для аплёўваньня яго палітычныхздабыткаў і гістарычнай ролі ў лёсеБеларусі;

3. Трэцяяпэрманэнтная ілжа – гэта заклікі даўдзелу ў фальшывых выбарах Лукашэнкіяк да магчымасьці выбару альтэрнатывы.Ворагі Беларусі будуць заклікацьудзельнічаць у рэжымных выбарах увесьчас, пакуль існуе антыбеларускі рэжым,і гэтым самым, фактычна, спрыяць ягоіснаваньню.

30сакавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК