ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА ФАШЫЗМ

(Выступна сакавіцкім Сойме 2015 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

Мы перажываем час, калібудучыня Беларусі становіцца ўсё большзалежнай ад разьвіцьця зьнешніх падзей.Але сутнасьць яе вызначаецца ўсё ж нашымунутраным беларускім існаваньнем. Тое,што было вядома і 10, і 20, і 25 гадоў тамупра Расею як падпальшчыцу вайны, цяпер,у сувязі з агрэсіяй Масквы супрацьУкраіны, стала вядома і праявілася дляшырокага насельніцтва ў Беларусі і ваўсім сьвеце. І гэта нягледзячы наабсалютна сатанінскую прапаганду, якуювядзе Расея супраць Украіны, Беларусіі супраць усяго Захаду.

Пакуль што не існуе міжнароднагазаканадаўства, якое прызнавала бдэзінфармацыйную вайну злачынствамсупраць чалавецтва. Але неабходнасьцьу такім заканадаўстве відавочная. Іспарадзіў такую неабходнасьць не Гёбэльсі ня Трэці Райх, а Пуцін і расейскіімпэрыялізм.

Найперш, расейская дэзінфармацыя –гэта ёсьць маштабнае пашырэньнеміжнароднай нянавісьці, пазбаўленьнеадэкватнага ўспрыняцьця рэчаіснасьціі дэзарганізацыя інтэлекту вялікіхмасаў людзей. Расейскае грамадзтва,зацыкленае прапагандай на нянавісьці,жыве ў нерэальным сьвеце, створанымрэжымнымі СМІ, і ўспрымае рэчаіснасьцьяк другасную і нерэальную зьяву. Такістан ёсьць адным са складнікаў паталогіізомбі. Давядзеньне да псіхапатычнагастану ёсьць злачынства супраць людзей.Такое можа рабіць толькі злачыннаяўлада. Тым больш, што накіраванасьцьілжывай крамлёўскай прапагандыз’арыентавана найперш супраць уласнагаграмадзтва.

Хлусьня ў Расеі ёсьцьмэханізмам, інтэгральнай часткайкрамлёўскай палітыкі. На гэтым мэханізмебудуюцца ўсе асноўныя падзеі і планыКрамля, усе вэрсіі забойстваў, вайны ідыпляматыі.

Апошняе палітычнае забойстваапазыцыйнага палітыка Барыса Нямцоваў Маскве наскрозь пранізана гэтайтэхналогіяй асаблівай кагэбоўскайрускай хлусьні (перад якой топчацца ўразгубленасьці рацыянальны Захад).

Адразу кідаецца ў вочы, штотут ня проста забойства, а палітычнаяспэцапэрацыя. Каб Нямцова хацелі простазабіць, то зрабілі б тое інакш, прасьцей,не пад мурамі Крамля і бяз сьведкаў.Спэктакль забойства задуманы з працягам,які стане хутчэй за ўсё накіраванысупраць Украіны. Менавіта таму (штозьдзівіла ўсіх) пакінулі жывога сьведку– украінскую дзяўчыну, якая была побачзь Нямцовым. Менавіта на яе могуць вешацьусіх хлусьлівых сабак, будаваць вэрсіізь яе ўдзелам, фабрыкаваць факты,накіроўваць атаку і антыукраінскуюпрапаганду. Калі б яе таксама забілі,то ілгунам немагчыма было б сфабрыкаваць“украінскі сьлед”. Тут (можна несумнявацца) цяперашнія ўлады Расеізабойцаў ня знойдуць (і тым большзаказчыкаў), але апэратыўна іх прыдумаюцьі падставяць. Тыя нават прызнаюцца ўзабойстве. «Працэс пайшоў».

Гэта вядомая тэхналогія расейскайгэбоўскай дрэні была напоўніцу скарыстанаяў Беларусі пры так званым рассьледваньнікрывавага тэракту ў Менскім мэтро 11красавіка 2011 года, калі абвінавацілі ірасстралялі сумніўных выканаўцаў,вінаватасьць якіх засталася падпытаньнем.

Акрамя таго гэтае дэманстратыўнаезабойства і прапаганда вэрсіяў павіннаадцягнуць увагу сьвету ад павольнагазабіваньня ў расейскай турме ўкраінскайдзяўчыны Надзеі Саўчанкі, якую расейцывыкралі з тэрыторыі Украіны, кінулі закраты і сфабрыкавалі абвінавачваньне.

Гісторыя рускіх забойстваў паказвае,што калі зьдзяйсьняюць такую палітычнуюапэрацыю, то праз агентуру (розныміспосабамі) адразу агучваецца фальшываявэрсія і матывацыя забойства, якую КГБпрыдумаў і хацеў бы раскручваць.

Вэрсія, якую адразу пусьціла агентураў Маскве, -- гэта тое, што Нямцова забіліўкраінцы (украінскія спэцслужбы), кабскампрамэтаваць Пуціна, маўляў, зваліцьвіну на яго.

Гэтакія паводзіны традыцыйна характэрныядля рускіх гэбоўскіх палітзабойцаў і,дарэчы, дакладна супадаюць з вэрсіяй,калі планавалі маё забойства ў 1996 годзе.Але тады здарылася непрадбачанае. Насэсіі рускай Думы нечакана выступіўстаршыня Камітэту Дзярждумы па бясьпецыкамуніст Віктар Ілюхін і паведаміў, штоў Польшчу перакінута 18 афіцэраў ЦРУЗША, якія павінны забіць аднаго ці двухлідараў БНФ, што там знаходзяцца (меласяна ўвазе мяне і Сяргея Навумчыка), азабойства зьвярнуць на Лукашэнку, кабскампрамэтаваць прэзыдэнта Беларусіі “друга” Масквы. Паведамленьне шырокаразышлося ў СМІ. Мы праверылі факты пасваіх каналах і тэрмінова пакінуліПольшчу. Гэбэ сапраўды плянаваў супрацьнас нешта нядобрае ў Польшчы, але плянразваліўся пасьля нашага выезду ў ЗША.

Тут дадам, што камуніст Ілюхін (былыпракурор) быў даволі скандальнай,склочнай і балбатлівай асобай. Ёнпублічна па чарзе абвінавачваў Гарбачова,Ельцына і Пуціна ў здрадзе радзіме,выступіў галоўным абвінаваўцам супрацьПуціна і 2 сакавіка 2011 года накіраваўабвінавачваньне ў сьледчы аддзел ФСБі прэзыдэнту Мядзьведзеву. У вынікупраз два тыдні (19 сакавіка 2011 года) ягознайшлі мёртвым у загарадным доме падМасквой. Як пішуць у такіх выпадках,сьмерць наступіла пры загадкавыхабставінах. Хаця зразумела, што нічогазагадкавага там не было. Але ніхтосур’ёзна не разьбіраўся ў таямніцахКрамлёўскага двара.

Забойства Нямцова яшчэ раз высьветлілакрымінальную сутнасьць расейскагафашызму, што б яны там цяпер ні прыдумвалі.Не атрымаецца ашукаць увесь сьвет, якіяны ненавідзяць. Дарэчы, якраз актуальныміробяцца словы Чэрчыля, які пасьлясканчэньня 2-й сусьветнай вайны заўважыў,што будучыя фашысты будуць на словахвыступаць супраць фашызму, карыстаццанібыта антыфашысцкай фразеалогіяй.Дакладна такое мы цяпер бачым і чуем.Расейскі фашызм абзывае ўвесь сьветфашыстамі: украінцы ў іх – гэта фашысты,украінская ўлада – гэта “фашысцкаяхунта”, Эўразьвяз – гэта “эўрафашызм”,НАТО – гэта агрэсіўны “фашысцкі” блок.Ёсьць у іхным разуменьні амэрыканскі“фашызм”, эстонскі, прыбалтыйскі інават “беларускі”. Гэта ўжо вышэйшыпілатаж імпэрскай жоўці і злабы, бобольш антыфашысцкага народа, чымбеларусы, наўрад ці знойдзецца. Словам,вакол адны “фашысты” і “ворагі” Расеі.

Тут адметная характэрнастцьякраз рускага імпэрскага фашызму. Дляфашысцкай улады, каб утрымацца і кіравацьграмадзтвам, патрэбная ідэалогіяабложанай крэпасьці і варожага сьвету,які намерваецца гэтую рускую крэпасьцьразбурыць. Выключныя абставіны апраўдваюцьвыключныя дзеяньні.

Ёсьць шмат розных дэфініцый і азначэньняўфашызму. Але, на мой погляд, трэбазьвярнуць увагу перш за ўсё на сутнасныяадметнасьці гэтай зьявы, якія ўсюдыаднолькавыя і ўсюды ёсьць. Гэта тое, штоадрозьнівае фашызм ад іншага родудыктатур і іншай рэпрэсіўнай улады.

Фашызм –гэта зьява ХХ-га стагоддзя. Яго карэньні(гнасеалогія) вырастаюць з агрэсіўнагамаргіналізму. Таталітарная ідэалогіяфашызма заснавана на паняцьцях іімпэратыве зьмяненьня (паляпшэньня)усяго чалавецтва прымусовымі мэтадамі.Мэханізмам для ажыцьцяўленьня гэтайідэалогіі зьяўляецца абсалютная ўладаі таталітарная ваенная дзяржава.

ХХ-е стагоддзе спрадзіланекалькі відаў фашызму і адну сусьветнуювайну паміж гэтымі відамі. Найперш гэтатак званы нямецкі “нацыянал-сацыялізм”(скарочана “нацызм”), заснаваны напаняцьцях перавагі “арыйскай” расы іпрымусовай сэлекцыі чалавецтва(зьнішчэньне “непаўнавартасных” людзейі народаў), вынікам чаго павінна былостацца паляпшэньне чалавечай прыроды,расавая ўніфікацыя насельніцтва Зямліі вырошчваньне звышчалавека (мутацыявыбраных людзей, якія павінны кіравацьнародамі і чалавецтвам).

Другі від фашызму, які ўзьнікадначасна і, практычна, сумесна зьнямецкім нацызмам – гэта так званырускі (савецкі) “камунізм” (пазьнейшаеазначэньне – “камуна-фашызм”). Камунізмзаснаваны на паняцьцях пабудовыграмадзтва калектыўнай уласнасьці ікалектыўнага спажываньня, якое ствараеццапрымусовымі мэтадамі, шляхам забароныпрыватнай уласнасьці, ліквідацыі(зьнішчэньні) яе маёмнікаў і сацыяльнайсэлекцыі людзей у дачыненьні дасацыяльнага паходжаньня, адносінаў даўласнасьці і ідэалогіі камунізму. Увыніку на аснове ніжніх сацыяльныхнемаёмасных (але працаздольных) пластоўграмадзтва (так званага «пралетарыяту»)павінен быў быць усталяваны “камунізм”ва ўсім сьвеце з адзінай мовай, прымусовайпрацай, пралетарскай культурай іграмадзтвам роўных людзей.

Улады фашызму ў ХХ стагоддзікаштавалі народам дзясяткі мільёнаўстрачаных жыцьцяў, адзначыліся войнамі,рэпрэсіямі, разбурэньнем культуры,матэрыяльных каштоўнасьцяў, зламаньнемлёсаў людзей.

ХХІ стагоддзе ахарактарызаваласязьяўленьнем новага віду фашызму –гэбізму ў Расеі (улады КГБ – выканаўчайрэпрэсіўнай сілы былога рускага савецкагакамунізму). Гэбізм на сёньняшні дзеньсфармаваў імпэрскую фашысцкую ідэалогію(“русский мир”), вызначыў мэты (пашырэньне“русского мира”), абазначыў ворагаў(Эўропа, Захад, “англа-саксонскі сьвет”)і прыступіў да ажыцьцяўленьня глабальнаймэты праз агрэсію і падрыхтоўку вайны.

Рускі фашызм (гэбізм) заснаванына падобным сіндроме, як і нямецкі“нацызм” у 20-х гадах мінулага стагоддзя– на пачуцьцях гістарычнай паразы(паўраспад СССР), на імкненьні аднавіцьімпэрскую “справядлівасьць”.

Агрэсіўным рухавіком рускай імпэрскайкрыўды ёсьць міфалогія імпэрскайперавагі, пагрунтаваная не на арыйскайдактрыне, як у немцаў, а на месіянскімуяўленьні пра ратавальную ролю Расеіў гісторыі чалавецтва. Маўляў, не засвае інтарэсы ваюе Расея ў Грузіі, ваУкраіне, а з агрэсіяй Захаду (НАТО, ЗШАі г.д.), каб выратаваць народы ад заходняй(“фашысцкай”) чумы і ўратаваць чалавецтва.А таму Расея мае права паслаць войскітуды, дзе гучыць руская мова, якая ёсьцьсамая вялікая і дасканалая ў сьвеце(яны так і думаюць). І тым больш, маўляў,Расея мае права першай ўжыць атамнуюзброю. Такое палажэньне (пра першы атамныўдар) ўведзена ў новую (2014 года) ваеннуюдактрыну Расеі. Гэтым перакрэсьленыамаль семдзесят гадоў гісторыі змаганьняза мір і ўсталяваньне спакою ў Эўропе.Засьцерагальнік вайны (неужываньнеатамнай зброі першым) спушчаны.

Пасьля 2-й Сусьветнай вайны людзізразумелі, што для ўсталяваньня міру ўЭўропе неабходна беззваротна зьнішчыцьнямецкі мілітарызм, ліквідаваць машынуі магчымасьць нямецкага ўзбраеньня.Гэтая мэта была дасягнута.

У дачыненьні да Расеі галоўнайпагрозай міру і крыніцай вайны ёсьцьне мілітарызм, а сама імпэрыя, самагеапалітычная сістэма Расеі, пабудаванаяпа схемах ХІХ стагоддзя. Імпэрыя (яеформа, структура, мэханізм) павінна быцьліквідавана. Гэта неабходнасьць дзеляміру ў Эўропе. Складанасьць, аднак, утым, што распад такой сістэмы магчымыцяпер толькі ў выніку вайны, якой акрамяРасеі ніхто ня хоча. Але гэтага якраз ідастаткова, каб вайна была. І яна ўжо,фактычна, пачата пасьля нападу Расеіна Ўкраіну.

Якая б цяпер з розных бакоў ні чуласядэмагогія ў сьвеце, мы – беларусы –павінны падтрымліваць Украіну і зыходзіцьз горшага сцэнару -- рэальна рыхтаваццада абароны сваёй Айчыны. Тады выстаімі пераможам.

8 сакавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК