НОВЫЯ ЎМОВЫ — НОВЫЯ ВЫЗВАНЬНІ

З першага студзеня пачала дзейнічаць незаконная дамова аб так званым Эўра-Азіяцкім саюзе. Тое, што напісана, людзі, як бачым, успрымаюць слаба (альбо зусім не ўспрымаюць) Даходзіць толькі тое, што адбіваецца на ўласнай скуры. І таму чакаюцца цяжкія зьявы, якія, як заўсёды, будуць для насельніцтва навіной. Хоць усё было зразумела яшчэ пяць гадоў таму. Эканамічнай неабходнасьці ў такім саюзе няма. Нармальна ён ня зможа існаваць. Але гэтага ад яго і не патрабуецца. Гэта ёсьць маскоўская ідэя, форма, пры дапамозе якой можна зьнішчыць Беларусь і пачаць аднаўленьне бальшавіцкай расейскай імпэрыі. Беларусы мусяць рыхтавацца і да дэвальвацыі, і да зьбядненьня і да нашэсьця варвараў і да страты маёмасьці. У канцы застанецца толькі адна пастаянная каштоўнасьць у нашага насельніцтва – нязьменнае начальства.

Гэтая іронія, аднак, далёка ня сьмешная. Першыя аб’явы пачаліся з галоўнага – з забароны беларускай мовы. Для насельніцтва гэта не каштоўнасьць, але найвялікшая каштоўнасьць для Масквы. Калі 20 гадоў таму Масква прыглядалася і выбірала сатрапа для Беларусі, то сьпіс прадажы Беларусі быў складзены па пунктах. Першыя тры вядомыя – гэта руская мова (і ніякай беларускай) другі – гарантыі бясплатнага транзыту з Калінінградзкай вобласьці. Трэці – ваенная прысутнасьць Расеі і расейскай зброі ў Беларусі. Пункты чатыры-сто можна не пералічваць, дастаткова паглядзець, што адбываецца.

Чарговая прадажа Беларусі ў Эўразійскі саюз адбывалася таемна, без ніякага абмеркаваньня, як і ўсё, што перад гэтым рабілася. Галоўная прычына такой зачыненасьці тое, што ўсе маніпуляцыі з краінай супярэчылі законам і канстытуцыі, нават той, што прынята акупацыйным рэжымам.

700 старонак эўразійскай лухты, падпісанай сатрапам, ня ёсьць легальным законам для беларусаў, але рэжым нішчэньня будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль усё будзе заставацца так, як ёсьць.

Правілы гандлю ў гэтым новым авантурызме абавязваюць назвы ўсіх тавараў і ўсю дакумэнтацыю весьці на рускай мове. А калі нехта апамятаецца і скажа пра канстытуцыю, то яму маскаль або ягоны агент у Беларусі растлумачыць, што сувэрэнітэт канстытуцыі больш ня дзейнічае, бо дамова аб эўразійскай авантуры першасная і сувэрэнітэт дамовы вышэйшы за канстытуцыю ў Беларусі.

Збываюцца планы мярзотніка аб вяртаньні СССР. З такім насельніцтвам і з такім начальствам можна горы перавярнуць.

На гэтым спынім нашу іронію. Магчымасьці змаганьня ёсьць і для беларускага слабога бізнэсу і для бяспраўных гандляроў, але гэта ўжо барацьба па іншых, больш жорсткіх правілах рабства.

Маскоўцы пакінулі агаворку, што побач з рускай мовай на этыкетцы (пры жаданьні) можа быць зьмешчаны надпіс па-беларуску. Што гэта значыць, ведаем. Таму, паважаныя беларусы, рыхтуйцеся даказваць кожнаму чыноўніцкаму лапцю і выслухваць хамскія заўвагі – “зачэм этат беларускі язык”.

Наша ўвага па-ранейшаму прыцягнута да Украіны. Сябры нашай партыі, якія былі цяпер на Украіне, сьведчаць, што Украіну не пазнаць. Народ згуртаваўся, падняў галаву, поўны энэргіі і рашучасьці біць маскаля і змагацца за Украіну. І ўсё зрабіла ўкраінская мова – найвялікшая сіла нацыі.

Правакацыі рускіх дывэрсантаў і рускага ўзброенага зброду на Данбасе не спыняюцца. Кожны дзень бесперастанку абстрэльваюць пазыцыі ўкраінцаў. Пуцін пастаянна сьцягвае войска ў Крым і на мяжу з Данбасам. Зразумела, што Масква будзе ствараць і правакаваць выпадкі, каб гэтае сваё войска скарыстаць супраць Украіны.

У міжнародным плане адзін такі выпадак Маскве ўдаўся і напэўна яна пастараецца яго скарыстаць. Некалькі дзён таму мусульманскія тэрарысты расстралялі ў Парыжы рэдакцыю французкага брутальнага сатырычнага часопіса, якая зьмяшчала карыкатуры на ісламістаў і па ўсходняй тэматыцы. Працягваецца вялікі скандал, узьнікаюь новыя выпадкі тэрарызму ў Парыжы. На некалькі дзён сьвет забыўся пра Пуціна і Украіну.

Цалкам верагодна, што Крэмль пастараецца скарыстаць канфлікт у Францыі і выклікаць новыя асяродкі напружанасьці ў Эўропе. Гэта ў яго магчымасьцях. Ніколі яшчэ Расея ня мела кіраўніка, які валодаючы абсалютнай уладай у дзяржаве, меў бы ў сваім падпарадкаваньні наймагутнейшыя разьведкі ў сьвеце, нічым не абмежаваныя ў сваіх дзеяньнях. Прытым закаранелая яшчэ ад часоў Андропава база гэтых разьведак разьмешчана на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ў Эўропе (у месцах, адкуль цячэ пастаянная эміграцыя ў Эўропу). Таго, што адбылося ў Парыжы, трэба было чакаць. Развал Эўразьвязу, пагружэньне яго ў хаос, страляніна і канфлікты ёсьць стратэгічная задача рускага гэбізму і пуцінскай палітыкі. Пра гэта пішуць і кажуць нават самы расейцы. Прытым такое цалкам рэальна. Эўропа ніколі не вылучалася палітычным розумам. Але тое, што робіцца там цяпер пад уладай левых лібэралаў, іакш, як сацыяльным ідыятызмам не назавеш. Уражаньне, што Эўропай кіруюць людзі бяз волі і без мазгоў. Дзесяць гадоў таму ў Даніі ўжо быў прэцэдэнт тэрарызму ў сувязі з карыкатурамі на Магамэта. Ніякіх высноваў з тае пары ня зроблена. І з той прычыны, што іх няма каму рабіць. Палітыкі з інфантыльнымі мазгамі не ў стане думаць пра лёсы цывілізацыі.

Тым часам дзесяць гадоў таму нашыя сябры КХП-БНФ прасачылі сувязі дацкіх карыкатурыстаў з Масквой і матэр’ялы пра гэта надрукавалі на сайце КХП-БНФ (зараз тая вэрсія не існуе) і на старонцы “Беларуская Салідарнасьць”. Мяркую, што маскоўскі сьлед у парыжскім забойстве таксама рана ці позна будзе выяўлены.

Францыя цяпер часова ўнутрана салідарызуецца. (Праўда ўлады не захацелі разам дэманстраваць з «ліпэнаўцамі», якія цяпер -- сіла. Крохкая «салідарнасьць».) Асноўнае маніфэставаньне адбываецца ў падтрымку правоў на свабоду слова і супраць тэрарызму. Гэта выглядае вельмі сымптаматычна. Французы выступаюць за свабоду слова ў сваёй краіне перад мусульманамі, якія іх адстрэльваюць. Як кажуць, усё, нібы па Фрэйду. Выглядае, што французы адчулі сябе меншасьцю ў сваёй краіне і гэтага яшчэ пакуль што не разумеюць. Дзіўна ўсё. Відаць, гадоў праз 15 у Французкім халіфаце будзе поўны парадак. І ніякіх маніфэстацый.

Палітыка лева-лібэральных разбуральнікаў Эўропы ніколі ня скончыцца, пакуль яны будуць пры ўладзе. Тут больш чым палітыка. Асноўная задача гэтай палітычнай чэрні – зьнішчыць Хрысьціянства і хрысьціянскую культуру, якія перашкаджаюць ім маральна разбэшчваць людзей і сьцьвярджацца ў сьвеце са сваімі ўяўленьнямі пра жыцьцё. У зьнішчэньні Хрысьціянства, яны выкарыстоўваюць ня толькі збочаныя паняцьці пра дэмакратыю, але і мусульман. Мусульмане – гэта іхняя зброя супраць Хрысьціянства. Расейскі КГБ гэта даўно і выдатна зразумеў. Правакацыі ўзьнікаюць раз за разам. І надалей ў Эўропе будуць рабіць карыкатуры на Магамэта і Хрыста, даказваючы дурным розумам свабоду слова. (Дарэчы вобраз Хрыста на Захаде зьневажаюць пастаянна ў карыкатурах, тэатры і кіно, лібэральная чэрнь ёрнічае і хіхікае, нават збачэнцам Госпада выстаўлялі, а замест апосталаў 12 підэрастаў. Але з Магамэтам так ня пройдзе). Рускім застаецца толькі падштурхнуць. Хаця заканадаўча паставіць на месца мусульманскіх мігрантаў – элемэнтарна, як двойчы два. Толькі, відаць, нічога ня будзе, пакуль за справу ня возьмецца французкі народ. А ён ня возьмецца, бо яго ўжо, практычна няма. Замест яго дэмакратыя і мульцікуьтураня супольнасьць.

Замяшаньні ў Францыі – гэта дрэнная прыкмета, асабліва калі ўлічыць магчымы працяг. Падзеі не на карысьць Беларусі, бо спрыяюць Расеі. Мы павінны глядзець, аднак, на тэатр нашых дзеяньняў. Лёс Эўропы залежыць цяпер не ад Францыі, а ад Украіны і ад таго, што будзе зь Беларусяй. Пра гэта мусіць быць наш клопат і наша справа, якая крок за крокам павінна даваць плён, дзеля нашай нацыі і будучыні..

Зянон Пазьняк

11 студзеня 2015 г.