ШАНУЙМА МОВУ, КРАІНУ І СЯБЕ
Галоўнаязадача гэтай новай "эўраазіятчыны"для Масквы -- пашырыць імпэрыю за коштБеларусі, за кошт нашай тэрыторыі.Асноўны палітычны мэтад -- пашырэньнезоны рускага"языка" іліквідацыя беларускай мовы.Такім чынам, паводле маскоўскай стратэгіі,ствараецца прычына для прэтэнзіяў накраіну і на акупацыю нашай зямлі.
Маскоўцыдыіхняя агентура ў Беларусі, абапіраючысяна правілы эўразійскага саюзу, будуцьпатрабаваць, каб маркіроўка, назва ітэксты ўсіх беларускіх тавараў былінапісаныя па-руску. Ня слухайце іх і нерабеце так, як яны хочуць. Іхныя прэтэнзіісупярэчаць Беларускай Канстытуцыі.Акрамя таго ў тых правілах запісана,што адначасна з рускімязыкомможа ўжывацца беларуская мова. Пішыцеўсё па-беларуску (а побач унізе можнанапісаць па-руску).
Незабываймапрасябе і пра нашу мову. Гэта мова ўсіх нас,беларусаў.Гэта нашая мова, нават калі хто з-запэўныхпрычынаў на ёй не гаворыць. Ў ёй грунтнашага нацыянальнага існаваньня. Непаддавайцеся маскоўскаму хамству інахабству на нашай роднай зямлі.
СлаваАйчыне!
Ініцыятыва"Беларуская Салідарнасьць"
11студзеня 2015 г.