ПАНІКА Ў РУСКІХ ГАЛОВАХ
Альфрэд Кох піша: «Нафта падае. Бюджэт едзе да д’яблаў сабачых. Эканамічны рост роўны нулю.. Прамысловага росту няма. Валютныя паступленьні – скарачаюцца. Плацёжны баланс краіны пагаршаецца штодня.
Хутка хутка настануць часы, калі і крытычны імпарт стане праблематычным (лекі, запчасткі да электронікі, да кантрольна-вымяральнай апаратуры ў мэдыцыне, энэргетыцы і г.д.), бо тупа будзе дэфіцыт СКВ.
Рубель валіцца. Інфляцыя да канца года будзе відавочна двухзначнай. У спалучэньні з нулявым ростам гэта ёсьць класічная стагінфляцыя – кашмар любога ўраду.
Вываз капітала дасягне паўтары сотні мільярдаў. Інвэстыцыі спыняцца, а тыя, што будзе рабіць дзяржава, стануцца проста банальным закапваньнем грошай (тыпу газаправода “Сила Сибири”, які патрэбны толькі Ротэнбэргам).
Рынак нерухомасьці абваліцца. Зь ім абваляцца спачатку дэвэлапэры, а потым банкі, што іх крэдытавалі. Уклады грамадзян зьнікнуць разам з гэтымі банкамі. Наяўны заробак гэтых людзей будзе зьядаць інфляцыя.
Прававое бязьмежжа дасягне кашмарных формаў. Людзі проста пачнуць зьнікаць невядома куды. Балазе – вядома. Але там будуць разводзіць рукамі і казаць, што ня ў курсе. Што шукаюць. Але ж яны не чараўнікі.
Палітычная сістэма вырадзіцца ў выкананьне капрызаў і дзікіх фантазій аднаго чалавека, які даўно ўжо знаходзіцца ў прастрацыі ад нуды і перасычанасьці. Дзяржава набудзе формы, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць яго асабістым комплексам і фобіям.
СМІ асатанеюць канчаткова і будуць ва ўсім абвінавачваць Захад і Украіну. Улады кінуцца да Кітаю са спадзяваньнем, што той падкіне грошыкаў. Ён нічога ня дасьць. Бо болей за ўсіх у слабой і аганізуючай Расеі зацікаўлены менавіта ён.
Тады ўлады кінуцца да амэрыканцаў. Амэрыканцы шырока ўсьмяхнуцца і скажуць: 1. Пуціна ў Гаагу (як Мілошавіча). 2. Дэманапалізацыя і прыватызацыя СМІ. 3. Свабодныя выбары з допускам усіх жадаючых пад кантролем міжнародных назіральнікаў. 4. Канстытуцыйная рэформа. 5. Адмова ад ядзернага статуса і раззбраеньне пад кантролем НАТО. 6. Вайсковыя базы НАТО на тэрыторыі Расеі.
Мы адмовімся. Тады яны скажуць: ідзіце назад да кітайцаў. Кітайцы скажуць: ок. Няхай будзе, мы вам дапаможам. Але ў нас адна ўмова: замена народу. Мы да расейцаў ніякіх прэтэнзій ня маем, але ў нас народ больш эфэктыўны. Тут нічога асабістага, гэта проста бізнэс.
Мяркуйце самы: калі вы бярэце ў кіраваньне фэрму і бачыце, што там статак складаецца з кароў сярэднярускай пароды, то вы разумееце, што яго трэба замяніць на кароў галшцінскай пароды. Проста таму, што галшцінцы даюць больш малака пры тых жа выдатках. А гэты статак трэба накіраваць на кілбасу.
Дык у вас і няма ніякай непрыязнасьці да сярэднерускіх кароў. Проста яны вам не патрэбныя для вашых задач. Так і тут: якія могуць быць аргуманты? Нам патрэбныя вашыя рэсурсы. Мы іх засвоім бяз вас. Вы нам не патрэбныя. Навошта нам вас карміць і захоўваць? Ідзіце на кілбасу. Нашы кітайцы з нашымі задачамі дадуць рады лепей.
Напалохаўшыся гэтай дзіўнай праўды, мы зноў кінемся да амэрыканцаў. І будзем выконваць іхнія 6 умоваў. Вось да чаго прывядзе нас нашае змаганьне за Русскій мір, Страта сувэрэнітэту і нават (цалкам магчыма) распад дзяржавы – гэта цалкам рэальная пэрспэктыва пры такім раскладзе.
А пакуль што радуйцеся! Ура крымнаш! Рускія не здаюцца!»
Альфрэд Кох
Пераклад з расейскай.
Крыніца: https://inforesist.org/za-to-urakrymnash-alfred-kox-o-blizhajshix-perspektivax-rossii/
Альфрэд Кох – эканаміст, былы нам. прэм’ер-міністра Расеі.