НЕ СТАВАЙЦЕ “ПАД СЬЦЯГІ” ПАЛІТЫЧНЫХ ПРАЙДЗІСЬВЕТАЎ

24 сьнежняАГП (“партыя інтэлектуалаў”, як янысамы сябе называюць) выступіла з заявай,роўнай па пафасе гістарычнаму “Отечествов опасности!” Вядомыя палітычныяпрайдзісьветы, якія вызначыліся сабачайвернасьцю Маскве (“идеалам русскойдемократии”) і вечным падыгрываньнемантыбеларускаму рэжыму, выдалі ўінфармпрастору свой заклік. Яныабвясьцілі, што будуць зьбіраць подпісыза адстаўку Лукашэнкі і ўраду РБ. Штоназываецца, “гучыць прыгожа”… РадыёСвабода спытала ў генсека АГП А. Лебедько,куды яны зьбіраюцца здаваць сабраныяподпісы? Ён гэтае месца так і не назваў.Затое прызнаўся, што такім чынам ямустануць вядомыя людзі, якіх можназьбіраць “пад нашы сьцягі”.

(Крыніца:http://www.svaboda.org/content/article/26760620.html)

Зразумела,што заява ад АГП была апублікавана наакупанцкай мове (“чтобы всем былопонятно”). І вось жа цікава, у падрабязнымпераказе апошніх падзей у фінансах іэканоміцы АГП аніразу (!) не выкарысталаслова “Масква”. Наватагаломшаныя пэнсіянэры, мітусьлівыявалютчыкі і ўсе разам у Беларусізразумелі, што крызіс накаціў на Беларусьз Расеі, што выкліканы ён гаспадараньнемрэжыму маскоўскай унутранай акупацыіБеларусі. А генсек з сваімі “інтэлектуаламі”гэтага “не зразумеў, не заўважыў”.Відавочна, што фальшывыя лібэралыатрымалі загад-уводную ад ворагаўБеларусі прыкрыць Маскву, пераключыцьувагу грамадзтва з сапраўдных арганізатараўфінансава-эканамічнага правалу набанальных мясцовых выканаўцаў.

Інаогул, а што гэта заманера ва ўмовах узмацненьня паліцэйшчыныі гэбоўшчыны заклікаць людзей падпісываццаў падпісных аркушах, якія АГП перадасьць“невядома куды”? Хаця апошнімі дняміназіраецца актуалізацыя моды на зборыподпісаў пад дэвізам “Мільён! Хтобольш?”

Нашымграмадзянам прапануецца надзецькарнавальныя строі, маскі, абкруціццаканфэці і вадзіць з Лебедькомі ягонай “партыяй” чарговыя блазнаўскіякарагоды. А “інтэлектуалы” (нават каліяны “нарысуюць” пэўную колькасьцьпадробленых подпісаў) атрымаюць чарговыгрант-транш “на падтрымку штаноў”…даруйце, “на падтрымку дэмакратыі”.

СяргейКамароўскі