ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: ГАЛОЎНЫЯ ПАДЗЕІ ЯШЧЭ НАПЕРАДЗЕ

Заразлёгка пісаць, што праз гады, азіраючысяна 2014-ты, мы будзем пісаць, што пражылі365 гістарычных дзён. І на самой справе,калі толькі нагадаць самае-самае галоўнае– Майдан, гібель Нябеснай сотні, уцёкіЯнуковіча, анэксію Крыма, вайну ў Данбасе,прэзыдэнцкія і парляманцкія выбары,крызіс у Расеі – то атрымаецца, што мыпражылі незабыўны год, пра які будуцьпісаць раманы і здымаць фільмы.

Але мытак думаем таму, што яшчэ ня ведаем, якімбудзе 2015-ты. І гэта не канстатацыявідавочнага – што пасьля 2014-га годаабавязкава настае 2015-ты, я не сумняваюся,што чытачу і безь мяне ўсё гэта вядома.Гэта прапанова зразумець, што асноўныявыклікі 2014-га года ня толькі не пераадолены,а наадварот – становяцца галоўнымзьместам нашага жыцьця і жыцьця сьветувакол нас.

Майданзапусьціў гістарычны мэханізм – менавітатаму ў 2014-м годзе падзеі разгортвалісяз такой галавакружнай хуткасьцю, штомногім з нас можа падасца, што сам Майданзавяршыўся не ў лютым адыходзячагагода, а быў некалькі гадоў таму. Менавітатаму шмат з таго, што адбываецца зараз,здаецца, разьвіваецца ў нібыта “спыненым”,запаволеным часе – хаця на самой справепадзеі працягваюць адбывацца імкліва,проста мы ўжо самы прызвычаяліся даіншага рытму і ня хочам ад яго адмаўляцца.Менавіта таму вырашальным можа аказацца2015-ты год, а зусім не 2014-ты -- і менавітапра гэты час будуць пісаць раманы іраспавядаць дзецям. А 2014-ты акажаццатолькі ашаламляльнай прылюдыяй дасапраўдных пераменаў.

Іпры гэтым не абавязкава пераменыадбудуцца ў 2015 годзе. Зусім відавочна,што наша краіна стала гэнэратарам цыклуімпэрскай мадэрнізацыі, які ўжо перажывалаРасейская імпэрыя стагоддзе таму. Простапрыгадайце, што першым відавочнымштуршком да пераменаў у Расеі тады быларэвалюцыя 1905 года, удзельнікі якойпатрабавалі дэмакратызацыі краіны –і якая таксама чэрпала энэргію наўскраінах, а зусім не ў расейскайглыбінцы. Менавіта такім штуршком дамадэрнізацыі стала аранжавая рэвалюцыя– пры ўсёй абмежаванасьці сваіх задачі вынікаў яна рабром паставіла пытаньнеаб чэсных выбарах, які потым “зрыкашэціў”і ў самой Расейскай Фэдэрацыі, намаскоўскай Балотнай, прывёўшы да большайжорсткасьці рэжыму – ну зусім як уРасейскай імпэрыі пасьля здушэньняРэвалюцыі 1905 года. Большая жорсткасьцьрэжыму ў абодвух выпадках прывяла даўзмацненьня неадэкватнасьці першайасобы, штучнай сэлекцыі ідыётаў і шалёныхва ўладзе і поўнага неразуменьня імізаканамернасьцяў разьвіцьця эканамічныхі палітычных працэсаў у сучасным сьвеце.І ў гэтым сэнсе Майдан – і асаблівагібель Нябеснай сотні – цалкам можнапараўнасьць з стрэламі ў Сараеве ў 1914годзе. Мы, зразумела, сёньня ня можамсьцьвярджаць дакладна, што людзей наМайдане расстрэльвалі з расейскайвінтоўкі – дакладна як мы ня можамсьцьвярджаць дакладна, што расейскаярука вяла на забойства Гаўрылу Прынцыпа.Але падозры такога кшталту захоўвалісяі пасьля забойства спадчыньніка стальцаАўстра-Вугоршчыны, захоўваюцца яны і ўнас пасьля Майдану. Перш за ўсё таму,што Расея і сто гадоў таму, і цяперзацікаўлена ў такой хадзе падзей,мяркуючы, што яна разьвязвае ёй рукі –з ідэалагічнага пункту гледжаньня,зразумела. Але расейскае кіраўніцтваі да 1914-га года, і да 2014-га ўжо былоўкамплектавана вар’ятамі.

Натуральнышанец для захаваньня расейскага рэжымуў 1914 годзе, асабліва, улічваючы рэвалюцыю1905 года – паступовае эвалюцыйнаеразьвіцьцё з эканамічнымі рэформамі іасьцярожнай дэмакратызацыяй. АлеПецярбургу хацелася ўдзельнічаць увайне за перадзел сьвету, расейскаяўлада была пакрыўджана недаацэнкайсваёй глабальнай вагі, меркавала, штоСэрбія – натуральная частка ейнай сфэрыўплыву, “вялікая Цэнтральная Эўропа”– то бок Аўстра-Вугоршчына – слабая іня здолее аказаць сур’ёзнага супраціву,зь Нямеччынай удасца дамовіцца, а зФранцыяй – уступіць у хаўрус. У вынікурасейская ўлада нават калі і непадрыхтавала авантуру ў Сараеве, то ззадавальненьнем уцягнулася ў яенаступствы – і загінула. Пры гэтым трэбапрызнаць, што многія разьлікі аказалісяслушныя: Аўстра-Вугоршчына сапраўдыбыла рыхлай, Францыя сталася хаўрусьніцайРасеі, зь Нямеччынай сапраўды ўдалосяўрэшце рэшт дамовіцца ў Берасьці. Тольківось становішча самой Расеі гэтыяразьлікі не ўлічылі.

Напрыканцы 1914-га года патрыятызм і энтузіязму Расейскай імпэрыі былі ў самым разгары,год здаваўся пераломным, а надыходзячыгод – пераможным і шчасьлівым. У 2014-мгодзе падзеі разгарнуліся крыху раней– таму што раней прагучалі “стрэлы ўСараеве”. Да канца 2014-га года расейскаеграмадзтва прыходзіць дэмаралізаванымі разгубленым, але галоўныя расчараваньні– кашмар 1915-1916 гадоў у расейцаў яшчэнаперадзе. І толькі будучыня здолеедаць адказ, ці завершыцца гэты кашмардэмакратычным Лютым 1917-га года альбоЛюты, як гэта ўжо здарылася ў расейскайгісторыі, перарасьце ў Кастрычнік,распад Расеі і грамадзянскую вайну. Ітрэба памятаць, што ў наш час тое, штораней адбывалася за некалькі гадоў,цяпер укладаецца ў год або месяцы – такшто галоўным пераломным годам можастацца і 2015-ты, і 2016-ты.

Штогэта азначае для Украіны? Калі мызразумеем, што да расстрэлу Нябеснайсотні і ўцёкаў Януковіча мы заставалісячасткай імпэрыі – у выглядзе эканамічнагапратэктарату зь імітацыяй самастойнайдзяржавы – то ўбачым, што нас чакае лёс“Царства Польскага” ці “ВялікагаКняства Фінляндзкага”, якія здолеліпакарыстацца крахам мэтраполіі іназаўсёды стацца часткай эўрапейскагасьвету. Україна – гэта Польшча ХХІстагоддзя – з усімівынікаючымі адсюль наступствамі. Адкідыімпэрыі будуць ненавідзець нас яшчэдоўга і сьпяваць у шынках свае страшныяпесьні (“помнят псы-атаманы, помнятпольские паны конармейские наши клинки”– гэта ж ёсьць стогадовай даўніны песьняпра бой арміі УНР і польскай арміі збудзёнаўцамі, адну зь бітваў, у якойбыла выратавана Польшча) – але зрабіцьужо нічога ня здолеюць, як нічога няздолеў зрабіць разьбіты нашымі героямімярзотнік Будзёны, толькі ператварацьу песьні паразу ў перамогу.

Мыўваходзім у сьвет без Расеі. І ў наступнымгодзе гэта стане канчаткова зразумеланават самым расейцам. Гэта зн. сама Расеяпакуль што нікуды ня дзенецца, прынамсіяе тэрыторыя – але як палітычнага іцывілізацыйнага паняцьця ў нашым сьвецеяе ўжо ня будзе. І менавіта гэта – галоўнывынік 2014 года.

Цяперусё залежыць ад нас – і толькі ад нас.Акупанты яшчэ могуць зьдзяйсьняцьдывэрсіі, прыдумляць новыя авантуры,навязваць нам небясьпечныя зьдзелкі –але ўсё гэта ўжо ніяк ня можа зьмяніцьні наш выбар, ні нашай будучыні. Калі мыапынемся ў стане зьмяніць нашу ўласнуюкраіну – то ўжо праз 10-15 гадоў забудземсяпра стагоддзі імпэрскай галечы так,нібыта гэта было не з намі, і ўбачыўшыбюст Леніна, які захаваўся недзе, будземдумаць не “трэба яго вынесьці”, а “хтогэта?” Калі, разьвітаўшыся з Расеяй, мыбудзем працягваць спадзявацца на “авось”– тады завісьнем паміж цывілізаванымсьветам і псэўдаімпэрыяй, якаяраскладаецца, ня маючы ні волі пайсьцінаперад, ні жаданьня ісьці назад.

Часу наскачок у нас ня так і шмат – вельміспадзяюся, што мы здолеем выкарыстацьшанец, аплочаны крывёй і ахвярнасьцюнашых суайчыньнікаў і прадастаўленынам гісторыяй.

ВітальПортнікаў

30.12.2014

Пераклаўз расейскай В. Буйвал.

Крыніца:http://www.liga.net/opinion/216827_glavnye-sobytiya-eshche-vperedi-ukrainskiy-shans-2014-goda.htm