АЙЧЫНА ВЕЧНАЯ

У чацьвер 18-гасьнежня ў Collegium Civitas (Палац Культуры іНавукі ў Варшаве) адбылася прэзэнтацыяновай кнігі Зянона (Зянона Пазьняка),,Ojczyzna wieczna”. Гэта перакладыягоных вершаў з кнігі «Дарога» (2007),зробленыя польскай паэтэсай ІрэнайГрынцэвіч. Тут каля ста фатаграфіяўаўтара (кніга – сымбіёз фатаграфіяў івершаў) і 650 вершаваных перакладаўпа-польску, плюс яшчэ каля 50-ці перакладаў,зьмешчаных у дадатку. Там перакладыАдама Паморскага, Рамуальда Мячкоўскага,Чэслава Сэнюха, апублікаваныя ўпэрыядычных выданьнях. Зьмешчаныятаксама пераклады, зробленыя ВалерыБуйвалам па-італьянску з кнігі артыкулаўі вершаў З. Пазьняка, выдадзеных у Італіі.На вечарыне прысутнічалі ў асноўнымстудэнты-каліноўцы і беларусы Варшавы.

Адзначана, штопераклады Ірэны Грынцэвіч дакладныя імаксымальна набліжаныя да арыгіналу зразуменьнем духа і кантэксту творчасьціаўтара.

Зянон Пазьнякчытаў свае вершы па-польску і па-беларуску,адказваў на пытаньні слухачоў папраблемах літаратуры і палітыкі.

Пазьняк лічыць,што паэзія, літаратурная творчасьцьсістэмна не сумяшчальныя з палітыкай,хаця магчымыя. Уся праблема ўпіраецца,практычна, у вольны час, неабходны длятворчасьці, бо палітыка забірае чалавекацалкам. Творы, якія піша палітык Пазьнякі паэт Зянон, створаны ў выхапленым часеад сну, ад жыцьцёвых практычных клопатаў,скарыстаны ў паездках, у самалёце, ўдарозе і па дарозе. Гэта, як бы не сістэмныпрацэс, але, як ня дзіўна, тут і ёсьцьтое сваістае ўладкаваньне, якое даештуршок аўтаномнай сьвядомасьці,нацэленай на творчасьць у прапанаваныхабставінах.

Аўтар сцьвярджае,што нацыянальны палітык-паэт ў Беларусіі ўвогуле ва Ўсходняй Эўропе – ўсюды,дзе сягае руская шпіёнская сетка, рускаягёбэльсаўшчына, «пятая калона» і дзікаямаскоўская прапаганда -- наражвае сябесваёй творчасьцю на дадатковую нянавісьцьі абылганьне. Нават геній літаратурыўсіх часоў, калі б такі зьявіўся ўпалітыцы ў Беларусі і ва Ўкраіне, кажаПазьняк, будзе абплёваны ардой на усходзеі ейнай агентурай у нашых дзяржавах,творчасьць і асоба яго будуць перакручаны,згаджаны, збэшчаны, затаптаны а імясплюгаўлена і абылгана. Мы ж памятаемяк гэтая нелюдзь плюгавіла імя вялікагаБыкава. Гэта будзе ўвесь час, лічыцьПазьняк, пакуль існуе антычалавечаяімпэрская палітыка і руская арда наўсходзе, што вядзе вайну супраць культурынашай ліцьвінска-беларускай цывілізацыі.

У заключэньнеЗянон Пазьняк чытаў свае вершы 80-х гадоўз кнігі «Глёрыя Патрыя», якія за часыСССР былі напісаны ім «у шуфляду» івыдадзеная толькі ў 2000 годзе. Цікава,што яго патрыятычны верш таго часу «НаГрунвальд» фронтаўскія барды сьпяваліна мітынгах і пікетах пад гітару іагітавалі змагацца за Беларусь.

19 сьнежня 2014г. Генадзь Кулеш