НІШТО НЕ ЎРАТУЕ ГЭБОЎСКІ РЭЖЫМ
(Выступна сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Пачалісярэпрэсіі супраць нашайпартыі КХП-БНФ і яе кіраўніцтва. Масквеперашкаджае ўсё беларускае. Зьнішчэньнекультуры народаў – галоўны зьместмаскоўскай палітыкі. І тое, што рэжымраптам прыдумаў тры суды супраць дэпутатаНезалежнасьці Юры Адамавіча Беленькагасьведчыць аб узмацненьні ўплыву рускайрэзыдэнтуры ў Беларусі. Цалкам верагодна,што ўказаньне прышло з Крамля.
Уцэлым мы назіраем пагаршэньне становішчаі ўзмацненьне тыпова акупацыйнайпалітыкі супраць беларусаў. Гэтавыклікана шэрагам прычын, сярод якіхпэрманэнтна дзейнічае асноўная –вынішчэньне беларускай нацыі маскоўцамініколі не спыняецца на нейкім этапе(напрыклад, на этапе ліквідацыіінтэлігенцыі, ці закрыцьця беларускіхшколаў, ці забароны нацыянальнайтворчасьці, літаратуры і т.п.). Маскоўскаевынішчэньне абавязкава будзе працягваццада апошняга беларуса, на этнічным,сацыяльным і нават маргінальным узроўні.Калі з Масквой не змагацца, то не перажывеніхто. Гэта я нагадваю ўвесь час, длятых, хто за тысячу гадоў яшчэ не зразумелі,што такое маскоўшчына і што такое яеарда (маскоўская ўлада і дзяржава).
Другіяпрычыны выкліканыя новымі абставінамі– ваеннай агрэсіяй Расеі і яе вайнойсупраць Украіны і пераменай у сувязі згэтым пазыцыі Захаду ў дачыненьні даантыбеларускага рэжыму ў Беларусі.
Длялюдзей, якія мелі ілюзіі адносна Захаду,цікава будзе цяпер паназіраць, як “апошнідыктатар у Эўропе” пачынае для іх добрапахнуць, як яны падаюць яму ручку стрыманаўсьміхаючыся. Геапалітычны, эканамічныінтэрас штурхае іх натакія паводзіны. Правы чалавека і ўсядэмакратычная дэмагогія адышлі на другіплан і ўвогуле зьніклі з фразеалогіі.
ДляМасквы і яе сатрапіі ў Беларусі такіпаварот Захаду стаў сігналам, што можнацяпер беларусаў душыць ні на што незважаючы, Захад будзе маўчаць. Так яноі адбываецца.
Рэпрэсііўзмацніліся ня толькі супраць КХП-БНФале й супраць усёй ужо моцна панішчанайграмадзянскай супольнасьці Беларусі,супраць асобаў, якія нейкім чынамвылучаюцца ў грамадзтве. Цяпер сталазвычайным, калі некалькі дзясяткаўгэбістаў атачаюць які-небудзь офісныбудынак, кнігарню ці выдавецтва, зачыняюцьхады-выхады і пачынаюць татальны ператрусусяго, нічога ня кажучы і не тлумачачыі, адпаведна, не паказваючы ніякіхдазволаў і дакумантаў. Гэта тыповыяпаводзіны акупацыйных ворганаў уакупаванай краіне. Ворганы ўлады павінныпаводзіць сябе інакш, вытрымлівацьпэўныя фармальнасьці, прапісаныя ўзаконе. Маўчаньне Захаду, як бачым, тутжа скарыстала антыбеларуская ўлада.
Аднакадчайныя спробы ацалець і тая неацэннаяпаслуга Маскве, якую зрабіў антыбеларускірэжым (разам з рускай дыпляматыяй),зацягнуўшы Кіеў і Данбас на мірныяперамовы ў Менск, наўрад ці паспрыяюцьяго захаваньню, калі пачне развальваццапуцінская ўлада ў Маскве. Крэмль стварыўтакую сістэму лучнасьці зь Менскайсатрапіяй, што ўпадак рэжыму Пуціна іабвал Расеі пацягне за сабой і абвалулады сатрапіі.
Гэтаназіраецца ўжо цяпер у сувязі з санкцыямісупраць Крамля, у сувязі з абясцэньваньнемрускага рубля і зьніжэньнем цаны нанафту.
Тут,дарэчы, прапаную ўспомніць, што калі(падкрэсьліваю) “асабіста” Лукашэнкапрадаваў Беларусь і ўцягваў яе ў Мытнысаюз з Расеяй, а потым і ў Эўра-АзіяцкіСаюз, то шмат шуму рабілі вакол мытнайпошліны за нафту, якую хацела забрацьсабе Расея. Нарэшце ўсё заціхла, Маскванібыта пагадзілася, сатрап прадаўся,усё падпісаў. А цяпер выявілася, што 1,5мільярда даляраў пошліны за нафту ўбеларускі бюджэт павінны былі ісьцітолькі пры ўмове, калі сусьветная цанана нафту будзе вышэй за 70 даляраў забарэль (так яны дамовіліся). Цяпер цанастала ніжэй 70 даляраў і будзе яшчэзьніжацца мінімум паўгода-год (а то ібольш). Пры гэтым сатрап прывязаў нашукраіну да расейскага рубля (гандлёвыяразьлікі адбываюцца ў рускіх рублях).Цяпер маскоўскі рубель абваліўсянапалову і падае далей. А гэта значыць,што палова працы беларусаў растрачанаў пустую. Сатрапія Лукашэнкі, прывязанаяда пуцінскай шыбеніцы, грунтоўна йдзена дно “вместе с Россией”.
Тымчасам рэжымная прапаганда разгарнулаактыўную дэмагогію паўратаваньні рэжыму. Асноўны тэзіс: што,маўляў, рэжым паступова дэмакратызуецца(і гэта на фоне цяперашніх “зачыстак”і антыбеларускіх рэпрэсіяў), што Лукашэнкагатовы супрацьстаяць Крамлю, змагаццаза сувэрэнітэт, павярнуцца да Захадутварам, што ён гатовы нават цярпецьбеларускую мову і літаратуру і г.д. Атаму, маўляў, трэба ўсім беларускімсілам злучыцца вакол рэжыму Лукашэнкі,каб разам супрацьстаяць Маскве.
Тутстарая гэбоўская дэмагогія, агучанаянапачатку яшчэ Мілінкевічам і цяперцэлым хорам агентуры ў друку і ў розныхарганізацыях.
Агентурнынаступ і лабіяваньне рэжыму ў сэнсе ягонібыта “дэмакратычнай” трансфармацыіасабліва шырока йдзе на Захадзе ўангламоўным друку. (Можна паглядзець,напрыклад, нядаўні артыкул Я. Балажа ўінтэрнэт-выданьнях Карнэгі-фонда іінш.). Тут мушу зрабіць патрэбную заўвагу.Прозьвішча Балажа малавядомае наватсярод прафэсійных грантасмокаў. Сяродбеларускіх палітыкаў у эміграцыі гэтуюасобу фіксуюць як тыповага канторшчыкаі лабіста з заданьнем. Ён працуе якразна антыбеларускі рэжым. Сімптаматычна,што лабісцкі артыкул Балаша тут жапачалі распаўсюджваць агентурныя каналыінфармацыі, а такая “рэзыдэнцыядэмакратыі”, як “Говправду” пераклаладэзінфармацыю Балажа на рускую мову ідэманструюць “русскому миру” як узордля чытаньня.
Гэтая падаю тут для выяўленьня карціны, шторазгортваецца. Больш дробныя лабістыад лукашызму за мяжой пішуць опусы,разьлічаныя на беларускую дыяспару іэміграцыю. Мутная хваля інсьпіраванаяў асноўным лукашысцкімі амбасадамі іпрадстаўніцтвамі, ды асобамі ваколамбасадаў. Гэтую хвалю нельга параўнацьпа маштабу з расейскай дэзінфармацыяй,але наяўнасьць яе фіксуецца і шкоднасьцьяе таксама, асабліва ўлічваючы лянівасьцьі наіўнасьць некаторых заходніх палітыкаўды журналістаў, гатовых такія опусыцытаваць.
Адлюстраваньнемнэрвознасьці рэжыму ў гэтых абставінахзьяўляюцца напалову ўжо камічныя заявыяк самаспаленьне гэбоўскай аматарскайагентуры, “цітушак”, ці “чмыроў”па-беларуску (па прозьвішчу аднаго зьіх). Нават некаторыя прэтэндэнты навыбарчага кандыдата ў прэзыдэнтыпапаліліся, увайшоўшы ў раж нянавісьціда ўсяго беларускага. Гэта паталогія –нянавісьць да свайго, мэнтальная ракаваяхвароба, але таксама й аблічча смуродлівагачасу, які стварае свой вобраз адэптаўі тыпажоў. Словам, зьявіліся нэўрастэнічныязаявы нянавісьці да беларускай мовы,беларусаў і Беларусі, хоць тая Беларусьужо ледзь дыхае.
Намой погляд, тут сьведчаньне рэакцыі намагчымае высьпяваньне новага беларускагаадраджэньня. Прэвентыўная рэакцыя намагчымасьць. Першымі рэагуюць бесы.Пацьвярджэньнем таму ёсьць цяперашняякампанія ў расейскай гёбэльс-інфармацыі.Руская агентура ў СМІ пачалараптам дружна пісаць пра беларускінацыяналізм, які заяўляе пра сябе. Насамай справе мы ж ведаем, што нічогатакога не існуе. Зьявіўся ў асобныхлюдзей інтэрас да беларускай культуры,цікавасьць да беларускай мовы. Гэтыяпаведамленьні трапляюць у друк, у Сеціва.І хоць адгалосак гэтых фактаў танейшыза камарыны піск, Масква заёрзала. Ёйстрашна, каб раптам тут чаго не пачалося.Таму адразу лямант з Масквы: “нацыяналізм”,нацыяналізм”, “нацызм”, ату іх, “будьтебдительны” і г.д. Гэта па той жа схеме,што ва Украіне: “бэндэраўцы” і “фашысты”,якія напалі на Расею.
Новыяабставіны, безумоўна, трэбаўлічваць і вырабляць адпаведную тактыкусупраціўленьня. Нельга ствараць сабепапяровых тыграў, але, зыходзячы зрэчаіснасьці, трэба мець на ўвазенекалькі чыньнікаў. Найперш трэбаразумець, што рэжым будзе павялічвацьрэпрэсіі супраць усяго грамадзтва інайперш супраць творчых, палітычных ікультурных беларускіх асяродкаў. Рэжымня будзе зважаць на законы.
Трэбамець на ўвазе вялікую верагоднасьцьвайны і ўцягваньня Беларусіў вайну праз залежнасьць рэжыму адМасквы. І, нарэшце, вельмі важнае. Трэбаўлічваць сур’ёзную верагоднасьць крахупуцінскай улады ў Маскве праз сілавоевырашэньне і, адпаведна, адчайныя спробысатрапіі ў Беларусі захавацца прыўладзе. Гэты час не павінны быцьзмарнаваны. Рэжым у Маскве і ў Менску –гэта адзін цмок з дзьвюма галовамі.
Яўжо казаў ня раз, што ў гэтых абставінахсамаўпраўства і беззаконьня беларусамтрэба пакуль што рыхтавацца давайны на неарганізацыйным узроўні.Два-тры чалавекі без наладжваньнясувязяў; накапленьне зброі, выбухоўкі,амуніцыі, рыштунку, гаручай сумесі іг.д. Адкінуць усе пацыфісцкія забабоны.За свабоду і незалежнасьць з такімшалёным ворагам, як Расея, трэба будзезмагацца не на жыцьцё, а на сьмерць іплаціць крывёй. Паглядзіце на Украінуі ня майма ілюзіяў. Калі настане час,арганізацыя адзінак адбудзецца хутка.Цяпер стварайма будучую сілу Беларусі.
Адарышту і перасьледу цяперне застрахаваны ніхто, бо законы ў такіхвыпадках ня дзейнічаюць. І тым ня меншнашыя беларускія арганізацыі павіннызьвярнуць увагу на скрупулёзнаезабесьпячэньне ў дакумэнтаванай формеўсіх фармальнасьцяў дзеяньня з уладамі.Гэтым можна ўскладніць уладам рэпрэсііі аблегчыць потым магчымасьць абароны.Акрамя таго беззаконьне акупацыйнайулады ў гэтым выпадку будзе дакумэнтальназасьведчана.
Будземспакойныя ў барацьбе. Будучыня – наша.
ЖывеБеларусь! Слава Радзіме!
ЗянонПазьняк
14 сьнежня2014 г.