РАСТУЦЬ СТРАТЫ РАСЕЙСКАЙ АРМІІ
Расейская праваабаронца Алена Васільева паведаміла, што на Данбасе загінулі і прапалі бязь вестак ужо больш за 5 тысячаў расейскіх жаўнераў.
Пра гэта яна заявіла ў эфіры “5 канала”.
“Цяпер, паводле нашых дадзеных, іх ужо больш за 5 тысячаў чалавек (загінулых і тых, што прапалі бязь вестак), па стану на 8 сьнежня”, -- сказала яна.
Па яе словах, целы вывозяцца з тэрыторыі Украіны грузавікамі з “гуманітарнага канвою” і зьбіраюцца ў моргах буйных гарадоў.
7 сьнежня СМІ паведамілі, што ў Данецк прыбылі тры аўтобусы зь целамі баевікоў.
9.12.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Pravozashchitnica-Vasileva-V-Ukraine-pogibli-ili-propali-uzhe-bolee-5-tysyach-rossiyskih-voennyh-55176.html