РЭПРЭСІІ І РАСПРАВА

Кіруючырэжым сфабрыкаваўу лістападзе тры судовыя справы супрацьЮры Адамавіча Беленькага і тым самымсупраць Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ. Цынічны характарфабрыкацыі паказвае, што сьпешнавыконваецца палітычны загад, якіпаходзіць, магчыма, з-за межаў Беларусі.

Сутнасьць справы. Упачатку лістапада КХП--БНФ традыцыйнаадзначала Дзяды. 2-га лістапада –мэмарыяльнае шэсьце ўКурапаты і мэмарыяльны мітынгў Курапатахі 9-га лістапада – мэмарыяльнаешэсьце ў Лошыцу. Колькасьць удзельнікаўу межах 1000 асобаў у Курапатах і ў межах50-ці асобаў у Лошыцы. Мэмарыяльныямерапрыемствы афіцыйна дазволеныяўладамі, зь якімі пад відэазапісудакладнены ўсе аспэкты мерапрыемстваў,і якія бездакорна выкананыя арганізатарам.

Бездакорнасьцьпацьвярджаецца адсутнасьцю заўваг збоку назіральных ворганаў парадку утым ліку і праваабарончых арганізацыяў.Жалобнае шэсьце іадзначэньне памяці ў Курапатах адбылісятрадыцыйна. Парадак, чысьціню і наватмедыцынскае абслугоўваньне (яно неспатрэбілася) як заўсёды забясьпечыўарганізатар па дамоўленасьці з уладай(што зафіксавана на відэазапісеМенгарвыканкама). Арганізатарамзьяўлялася КХП--БНФ.Адказны за мерапрыемства Юры Беленькі.

12-га лістапада ЮрыБеленькага па павестцы выклікаліў міліцыю. На ягосклалі адразу тры пратаколы.Абвінавачваньне-- незаключэньне дамовы з уладамі абзабесьпячэньні парадку, медслужбы іпажарнай аховы мерапрыемства і, адпаведна-- неаплата гэтага. І гэта нягледзячы натое, што Менгарвыканкамам нават не былопрынята рашэньня аб аплаце.

Далей усёідзе па натоптанай яшчэ ў 30-х гадах (іпраторанай цяпер існуючымрэжымам) дарожцы.Ніякія довады, улікі, факты, сьведчаньні,доказы, неадпаведнасьць абвінавачаньнязакону не прымаюцца пад увагу. Рэжымнысуд прымае зададзенае абвінавачаньнеі робіць зададзены прысуд, разумеючынезаконнасьць, але не вагаючыся і нечырванеючы. Такая ёсьць схема рэпрэсіяўз выкарыстаньнем фармальна-судоваймашыны. Асуджалі нават глуханямых за"выкрыкі супраць прэзыдэнта".

Адпаведна судПершамайскага раёна г. Менска, якіадбыўся 17 лістапада над Юры Беленькім,праігнараваў факт, што Гарвыканкам непрыняў афіцыйнага рашэньня аб аплацезаахову парадку, медыцыну і іншае,але дамовіўся з адказным замерапрыемства, што арганізатарзабясьпечаць тое сваімісіламі. Гэта адлюстравана на відэазапісеМенгарвыканкама, які быў прадэманстраванысуду. Тым ня менш у пастанове судаадсутнічае нават упамінаньне правідэазапіс. Суд нібы не заўважыўшто ва ўсёй сфабрыкаванай справе цалкамадсутнічае склад парушэньня. (Нагадаемяшчэ раз, што Юры Беленькі ёсьць толькіадказны за мерапрыемства, арганізатарамзьяўляецца КХП--БНФ.) Тымня менш суд (суддзя Анастася Папко) прысудзіў спадаруБеленькаму "якарганізатару" штрафу суме трохмільёнаў рублёў(каля 300 даляраў).

Наступны заплянаванысуд Ленінскага раёна адбыўся 28-галістапада (за шэсьце ў Лошыцу) па той жасхеме і прысудзіў спадару Беленькаму(суддзя Марына Запасьнік)штраф у 4,5 мільёна рублёў (стаўка расьце).

Чарговы суд расправызгодна пляну рэжыма чакаецца 3-гасьнежня. Прыдумаць нічога не змаглі,таму судзіць Юры Адамавіча зьбіраюццапаўторна за адно і тое ж мерапрыемства-- Дзяды 2-га лістапада, -- падзяліўшы ягона дзьве часткі: мэмарыяльнаешэсьце па Менску імэмарыяльнымітынг ў Курапатахякія фармальна на тэрыторыі Менскагараёна.

Казаць пратое, што гэта ўсёнезаконна, што заадно і тое ж мерапрыемства ня судзяцьдвойчы, казаць такое ў гэтай зоне -- нямасэнсу, бо тут машына, якая працуе бязуліку заканадаўства і права.

На гэтыхпрыкладах зноў зьвяртаем увагу, штотакое можаадбывацца толькі тады, калі грамадзтваіснуе пад уладай акупацыйнай палітыкі,калі права ня дзейнічае, а бачнасьцьсудовай сістэмы выкарыстоўваецца длярэпрэсіяў супраць ідэалагічных,палітычных, культурных і этнічныхапанэнтаў.

Нам стаў вядомы ўжоўвесь план палітычнага перасьледусупраць нашай Партыі і яе кіраўніцтва.На трэцім незаконнымсудзе над Юры Беленькімзадуманы прысуд ззаключэньнем яго падарышт на нявызначаны тэрмін. Гэта зноўжа будзе незаконна, бо на папярэдніяпрысуды пададзеныя касацыйныя скаргі.Але на тое загадана не зьвяртаць увагі.Пасьля праштампоўкі касацыйнага суду(якому загадана пакінуць прысуды) рэжымузбуджае крымінальную справу (пасуме папярэдніх судоў) і заключаеспадара Беленькага ў турму на максімальнытэрмін, у працягу якога лідэра Партыіпавінны будуць старацца зламаць,зьнішчыць псіхічна і фізічна.

Рэжым і яго сюзэрэныў Маскве ведаюць пра палітычны вопыт,адукацыю, інтэлект і прафэсійнаеразуменьне працэсаў спадаром Беленькімі рэпрэсіі супраць яго (а ў 2000 годзеспроба забойства)невыпадковыя. Юры Беленькізьяўляецца дэпутатам Незалежнасьці.

Паралельна пачынаеццацынічная атака на Кансэрватыўна-ХрысьціянскуюПартыю -- БНФ. Планы ўнікальныя. "Вяршынянізасьці". У бліжэйшы час Партыівыставяць рахункі за жалобныяшэсьціна Дзяды ў межах аднаго мільярда рублёў.Лік ідзе на сотні мільёнаў. Разьлік, штоПартыя не аплоціць і тадыўлады яе забароняць.Партыя сапраўды нічоганя будзе плаціць,ня будзепрызнавацьвымагальніцтваі рабаўніцтва (наваткалі б мела грошы).

Падсумоўваючы інфармацыюаб гнюснасьці, якая творыцца і плянуецца,мы, кіраўніцтва КХП--БНФ, ад імя Партыізаяўляем, што мы не баімся ніякіхпсэўда-судоў і ніякой рэпрэсіўнайкамэдыі, якую разыгрываюць перад намі.Мы ведаем, што гэтаму

чэкісцкамурэжыму ў Менску і Маскве засталосянядоўга быць. Янысамы наблізяць свой канец. Забаронабеларускай Партыі і заключэньне ў турмуЮры Адамавіча Беленькага гэты рэжымужо не ўратуе. Мы верым у наш народ ісьветлую будучыню Беларусі. СлаваРадзіме.

1сьнежня 2014 г. Зянон Пазьняк

старшыняКансэрватыўна- ХрысьціянскайПартыі -- БНФ

ад імяўсягоКіраўніцтва

КХП--БНФ