ВЫПРАБАВАНЬНІ ЧАСУ

(Выступперад аўдыторыяй)

Пачаўсячарговы напад службаў антыбеларускагарэжыму на нашу Кансэрватыўна-ХрысьціянскуюПартыю -- БНФ і яе кіраўніцтва. Фактычна,ідзе наглядная дэманстрацыя акупацыйнайпалітыкі – прыдумляюць што трапіцца ўгалаву, складаюць пратаколы, паперы іцягнуць у суд. Яны ўжо не маскуюццанават. Адкрыта выконваюць чужыя загады.І гэта відаць. Заўтра, 17-га лістападазьбіраюцца “судзіць” Юры АдамавічаБеленькага, які быццам бы не забясьпечыўпарадку на Дзядах, якія прайшлі 2-галістапада выдатна і арганізавана.Напісалі аж тры пратаколы на адну асобу.Складваецца ўражаньне, што загад гэтымрабам прыслалі з Масквы.

СпадараБеленькага заманілі ў міліцыю яшчэ ўсераду 12-га лістапада і зьбіраліся ўгэты ж дзень і суд правесьці. Але ж неатрымалася. (Інструкцыі, магчыма, яшчэне дайшлі). Тым часам мы, у Партыі, дасамай пятніцы 14 лістапада не давалініякага паведамленьня ў друк. Хацеліпаглядзець, каб вылезла “службаінфармацыі” (ніхто ж пра дзеяньні рэжымусупраць Беленькага яшчэ ня ведаў). І“служба” вылезла, як Піліп з канопляў,ужо ў той жа дзень у сацыяльных сетках,а назаўтра, 13-га лістапада, -- у адкрытымСеціве. Зьявілася раптам інфармацыясупраць Беленькага і нашай Партыі. Яккажуць расейцы, “здравствуйте, мы васждали”.

Прытымгэтыя дамарошчаныя навучыліся так браваілгаць, ну, як Пуцін усяроўна. “Вось яслухаю выступы Юрася Беленькага прабеларускую мову, -- піша вальяжнаінфарматар, -- Нібыта ўсё па сутнасьцікажа чалавек, але далучацца да яго ні ўКурапатах, ні ў Лошыцы – ня хочацца”.

Ідзе ж гэта інфарматар (С. Дубавец) слухаўгэтыя выступы Ю. Беленькага? Ні ўКурапатах, ні ў Лошыцы на Дзяды ён непрысутнічаў. Ні ў Курапатах, ні ў Лошыцыніхто з журналістаў (акрамя міліцыі іКГБ) ня вёў запісаў. (Журналістыдэманстрацыйна выключылі дыктафоны івідэакамэры перад выступамі, выконваючы,відаць, нейкі загад). Нідзе не зьявіласяі не існуе запісаў тых выступаў у Сеціве,а інфарматар “слухаў”. І дзе ж гэта ён“слухаў”? Такія вось справы.

Алегэта дробязі. Усю мясцовую багему мыдаўно ведаем. Больш сур’ёзна тое, штогэтая атака на беларускую партыю ёсьцьтолькі частка агульнага наступу Масквына беларушчыну ва ўсім сьвеце. Наступстаў адчувальны таксама і за мяжой уэміграцыі і дыяспары. Тут каардынацыяпадрыву працы і арганізацыяў ідзе празлукашысцкія амбасады і засланую агентуру.Масква рыхтуецца супраць Беларусі.Павінны рыхтавацца і мы, беларусы,супраць Масквы. У той час, калі маскоўсківораг ужо напаў на Украіну, калі ідзевайна і падрыхтоўка да перадзелу сьвету,усхліпы саўкоў тыпу “абы вайны не было”ды “неяк жа ж будзе” павінны ацэньваццаяк антынацыянальныя настроі, якія,дарэчы, у нас актыўна падтрымліваеруская агентура.

Дваважныя дзеяньні зараз абавязваюцьвольнае беларускае грамадзтва і вольныхлюдзей Беларусі – падтрымка Украіны ўабарончай вайне супраць Расеі іпадрыхтоўка беларусаў да адпорумаскоўскім акупантам, разумеючы, штогэта будзе напачатку партызанскаявайна, і што лукашысцкая сілавая машынабудзе на баку акупантаў.

Ваўмовах рускай інфармацыйнай гёбэльсаўшчыны,якая абрынулася на Беларусь, простамучалавеку цяжка разабрацца,дзе рэчаіснасьць, а дзе хлусьня. Аленяма сэнсу капацца ў дробязях і ўмаскоўскай гразі. Важна разумецьсутнасьць, якая сьведчыць, што адбыласярэзкая перамена прынцыпаў палітычныхадносін у сьвеце. Сістэма міжнароднайбясьпекі, створаная пасьля 2-й Сусьветнайвайны, больш не існуе, міжнародныядакуманты ў гэтай галіне ператварылісяў пустыя паперы. Дэмакратыя, якая дляЗахаду была сродкам геапалітыкі, а дляпрафанаў самамэтай, перастала быцьпрапагандысцкім прыярытэтам і саступіламесца інтарэсам, якія сарамліва хаваюць,але ўсе паводле іх дзейнічаюць. А гэтапавялічвае шансы выжываньня дляпалітычных пачвараў тыпу Пуціна іЛукашэнкі.

Цяперашніантыбеларускі рэжым у асобе яго ўзурпатараЛукашэнкі зьяўляецца саюзьнікам,сатэлітам і васалам пуцінскай Расеі.Уцягваньне антыбеларускага рэжыму ўбрудную маскоўскую вайну супраць Украіныёсьць толькі пытаньне часу (і, магчыма,ня вельмі далёкага). Прытым гэта будуцьрабіць паступова. Нашу нацыю (як іўкраінцаў) чакаюць цяжкія выпрабаваньні.Рыхтуймася і будзьма гатовыя даць адпор.

Усувязі з выклікам часу павінна ўзрастацьадказнасьць і роля ўсіх беларускіхарганізацыяў у сьвеце, і ўвогуле –кожнага беларуса. Нацыянальная пазыцыя,беларуская мова і культура – становяццаактыўнай зброяй абароны нацыі і чыньнікамнацыянальнага супраціўленьня супрацьфашызму “русского мира”, анэксіі іакупацыі Беларусі. Беларусы павінныбыць здольнымі разумна, моцна іскансалідавана адказаць на выпрабаваньнемоманту. Інтэлектуальная, духоўная,моўная, культурная і вогнепальная зброяпавінна быць у беларускіх руках. Трэбаяк найхутчэй усё гэта разумець, азразумеўшы, – дзейнічаць па ўсіхпазыцыях.

Цяперразьвялося шмат гадальнікаў, аналітыкаўды прагназістаў, якія дураць людзей іпрадказваюць будучыню ў залежнасьціад палітычнай арыентацыі. Трэба разумець,аднак, што будучыні ніхто ня ведае,акрамя Пана Бога. Існуюць толькі зьявы,якіх можна спадзявацца. Калі Лукашэнкаёсьць васалам Крамля і цалкам залежныад Масквы, то можна спадзявацца, штоМасква яго прымусіць уступіць у вайнуз Украінай. А калі б ён пачаўнепадпарадкоўвацца, то яго б пачалідушыць і прымушаць. А калі б ён раптам“даў бы ў хамут” і заартачыўся, тоарганізавалі б адхіленьне ад уладыальбо забілі б (у маскалёў тут проста).І Лукашэнка тое ведае. А калі б ён паслаўвойска на Украіну і даў бы загад страляцьу братоў-украінцаў, то забіць яго ўжомусілі б самы беларусы. Мяркую, што ігэта ён разумее. Маскоўскі “свой сукінсын” ужо амаль дагуляўся. Хай пагуляеяшчэ далей. Беларусь жыла і будзе жыць.

ЖывеБеларусь!

16лістапада 2014 г. ЗянонПазьняк