ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ. ДЗЯДЫ Ў ЛОШЫЦЫ

Дарагіясябры, фронтаўцы, паважаныя беларусы!Сёньня ў нас традыцыйны ўжо працягДзядоў ля былога Лошыцкага яру, дзестаіць Крыж у памяць ахвяраў бальшавіцкагагенацыду. Гэта праўда. Так яно было –забівалі бальшавікі, азьвярэлыя насваіх бальшавіцкіх крымінальныхпаняцьцях. Але ўсё ж такі па вялікамукошту, кажучы пра бальшавіцкі тэрор ізабойствы, мы ўжывалі пэўны эўфэмізм,не тлумачачы тэрміналогію, якая ў цэлымбыла адпаведнай і ўсім зразумелай, хацякарэньні злачынства былі глыбей.

Гадоўпятнаццаць таму я прысьвяціў гэтамупытаньню асобную працу “Камунізм якформа рускага імпэрыялізму”. Гэта быўзлавесны сымбіёз, калі крымінальнаямэнтальнасьць расейцаў знайшла сабедля самарэалізацыі крымінальнуюідэалогію немцаў. Ва ўсякім разе камунізм(як і ў цэлым -- фашызм) пайшоў адтуль, зьНямеччыны. У Расеі ён рэалізаваўся ўканкрэтным злачынным варыянце.

Даапошняга часу такая ацэнка рускагакамунізму магла здавацца некаторымлюдзям толькі лагічным заключэньнем,бо фактура рэчаіснасьці часта быласхаваная за бальшавіцкай фразэалогіяй.Але рэальная сутнасьць вымардаваньнябеларусаў і ўкраінцаў – гэта быў расейскіксэнафабічны генацыд. Ён быў на паверхні,нягледзячы на камуністычную фразэалогію,якой карысталіся рускія забойцы.

Цяпержа, калі ідэалагічна сфармаваўся рускіімпэрыял-фашызм, і Расея напала наУкраіну, -- усе эўфэмізмы ўжо адкінутыяі людзі ўбачылі скручаную ў нянавісьціаўтэнтычную морду маскоўскага фашызма,расізма і азлобленасьці на ўвесь сьвет.Людзі бачаць гэта і назіраюць наканкрэтных асобах рускіх тэрарыстаў ібандытаў у акупаваным Данбасе, дзякуючыдакумэнтальным відэазапісам. Гэта тыяж бандыцкія маскі рускіх хамаў і забойцаў,якія я і маё пакаленьне бачылі 60 і большгадоў таму пры арганізацыі калгасаў,пры зьдзеку над сялянамі, на камуністычныхпартыйных мерапрыемствах. Тая ж бандадрэняў, падонкаў, сволачаў, ілгуноў іпадлюг, што і тады, толькі без камуністычныхлёзунгаў і тэрміналогіі, і той жа хамскі“русскі язык”, нсычананы матам ібрыдотнымі словамі. Цяпер мы бачым гэтуюарду забойцаў у натуральным выглядзе,голымі, без камуністычнага адзеньня іідэалагічнага прыкрыцьця.

Тут,бадай што, галоўны пазнавальны дляграмадзтва вывад, які наглядна выявіларуская агрэсія супраць Украіны і рускаеганьбаваньне ўсяго сьвету. Людзі ўбачылімаскоўскую арду ў яе натуральным рускімвыглядзе без прыдуманых ідэйных парасонаўі слоўнага зацямненьня. Вось яны гэтыяперакошаныя морды на ўвесь экран. Д’ябалськінуў маску і зноў пагражае ўсямусьвету.

Алегэтым разам дні яго палічаныя. Перамогабудзе за вольнай Украінай і вольнайБеларусяй. Стоячы пад гэтым ЛошыцкімКрыжам у памяць беларускіх пакутнікаў,забітых маскоўцамі ў гэтым месцы,усьвядомім сабе, што мы, беларусы, мусімсур’ёзна рыхтавацца да супраціўленьняпуцінскай маскоўскай ардзе. Сьветлаябудучыня незалежнай Беларусі будзенаша. Верма ў нашу беларускую перамогу.

СлаваРадзіме!

ЖывеБеларусь!

ЗянонПазьняк

9лістапада 2014 г.