МЫ АБАРОНІМ НАШУ АЙЧЫНУ АД МАСКОЎСКАГА ВОРАГА

(Дзяды.Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры)

9лістапада назаклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ людзі сабраліся на ўскраінеМенску, каб працягнуць мэмарыяльныямерапрыемствы на Дзяды. Грамада пайшлашэсьцем у Лошыцкі яр. Людзі несьлінацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягіі транспаранты. Каля вялікага Крыжа,пастаўленага фронтаўцамі ў 1990-я гады,адбыўся мэмарыяльны мітынг. Грамадазаслухала выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ– “Дзяды ў Лошыцы. Перамога будзе занамі” (апублікаваны). Выступілі сп.Алесь Чахольскі, адказны сакратар УправыБНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ, сп. СяргейПапкоў, намесьнік старшыні Фронту іПартыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі Фронту і Партыі.

Выступоўцынагадалі гісторыю гэтага месцапакутніцтва. НКВД утварыла ў Лошыцыспэцыяльную камэндатуру, праз катоўнюякой праходзілі “заходнія элемэнты”– тысячы людзей з Заходняй Беларусі.Не выпадкова, што пасьля апублікаваньняпраўдзівай інфармацыі пра расстрэлы ўЛошыцкім яры ў 1988 годзе, савецкія ўладыадразу ж пасьпяшаліся зьнішчыць магілыпакутнікаў, засыпаючы іх жвірам і будуючына гэтым месцы гаражы. Мяркуем, што гэтыядзеяньні былі выкліканыяжаданьнем схаваць жудаснае рэжымнаезлачынства. Магчыма, што менавіта тут,а не ў іншых месцах у Беларусі, трэбашукаць парэшткі грамадзян Польшчы,замардаваных расейскім НКВД. Не выпадкова,што ўвесь час Масква і мясцовы прамаскоўскірэжым імкнуцца пераключыць увагупольскага грамадзтва у іншыя месцы ўБеларусі, дзе адбываліся масавыярэпрэсіі.

Мыізноў прышлі да Крыжа ў Лошыцкім яры,каб ушанаваць нявінныя ахвяры расейскагагенацыду на нашай зямлі. Мы будзем ісьцісюды і вучыць памяці новыя пакаленьнінашага народу. Каб не паўтарыласятрагедыя, каб нашу краіну зноў не захапіўашалелы маскоўскі Райх, каб беларусыведалі – той, хто не супраціўляеццалютаму ворагу, той гіне. Многіябеларусы ўжо зразумелі гэта і пайшліваяваць за свабоду Украіны, разам зукраінскім героямі. Калі гэтыя людзівернуцца на Радзіму, яны стануць асновайдля пераўтварэньняў у Беларусі. Алемногія ў нас яшчэ вераць хлусьлівайрасейскай прапагандзе і ня могуцьразабрацца ў цяперашніх падзеях, маюцьілюзіі наконт Масквы і яе будучыні.Гэтаму ёсьць тлумачэньне – супрацьнашага народу, супраць усяго сьветуМасква вядзе бяспрыкладную па маштабахі інтэнсіўнасьці інфармацыйную вайну.Ёсьць яшчэ адна прычына негатоўнасьцімногіх беларусаў супраціўляцца маскоўскайінфармацыйнай навале. Гэта злачыннаяпалітыка русіфікацыі, брутальнагаадлучэньня беларусаў ад роднай мовы ікультуры. Прымаючы расейскі сурагат яксваё, беларусы становяцца ахвярамі ўсіхмаскоўскіх авантураў. Тут трэба паўтарыцьтэзіс, агучаны год таму: “Калі тыразмаўляеш па-расейску, то ты ў варожымвойску, якое страляе ў твой народ”.Дзякуючы роднай мове чалавек разумеерозьніцу паміж родным і чужынцам, паміжсваім і варожым.

Які ў 1930-40-я гады, Масква захоплівае новыятэрыторыі не для таго, каб паспрыяць іхразьвіцьцю. Наадварот, у акупаваныхрэгіёнах пачынаецца разруха, царствакрыміналу, эканамічны і культурныўпадак. Найбольш актыўныя людзі вымушаныяўцякаць з гэтых тэрыторый, бо нямаім ні працы, ні спакою. Так адбылося ўПрыднястроўі, Абхазіі, Паўднёвай Асэціі,цяпер тое ж самае (толькі ў большыхмаштабах) назіраецца ў акупаванымукраінскім Данбасе. Уся энэргія акупанцкайМасквы накіраваная на зьнішчэньне і ўнашай Беларусі, дзе існуе рэжым унутранайакупацыі ў форме фасаднага васальнагарэжыму. Дастаткова сказаць, што за 20гадоў існаваньня гэтага рэжыму нашанацыя страціла 700 тысячаў чалавек.Разбурана наша эканоміка, сотні тысячаўбеларусаў вымушаныя падавацца ў Расеюна рабскую працу за жабрацкія заробкі.Мы патрапілі ў ізаляцыю ад цывілізаванагасьвету, маскоўская арда захапіла ключавыяпазыцыі ў нашай краіне, падпарадкаваласябе эканоміку, бізнэс і армію Беларусі.Але вечна так ня будзе. Валіцца сатанінскаяімпэрыя зла. Гэта дэманструюць усепалітычныя, эканамічныя і сацыяльныяпаказчыкі. Канец імпэрыі выразнапачынаецца ва Украіне, адбудзецца ён іў Беларусі.

НаДзяды мы памінаем нашых продкаў. Памяцьаб іх дае нам сілу духа, дае накірунаксправядлівага жыцьця на сваёй зямлі.Мы абаронім нашу Айчыну ад лютага ворага,які знойдзе сваю магілу на нашай зямлі.Гэта ёсьць нашым абавязкам у адпаведнасьціз Канстытуцыяй і нашай нацыянальнайтрадыцыяй. ЖывеБеларусь! Слава Украіне!

Напрыканцы мітынга людзі засьпявалінацыянальны гімн “Магутны Божа”,запалілі сьвечкі і знічкі і ўсклалікветкі да Крыжа.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысціянскайПартыі – БНФ

9лістапада 2014 г.