НЯНАВІСЬЦЬ РАЗБУРАЛЬНІКАЎ
Нянавісьць– гэта ірацыянальная страсьць, якаяпабуджае чалавека да варожасьці, агрэсііі разбурэньня. Фармальна нянавісьцьмае прычыну і пункт адліку. Але, тым няменш, яна існуе сама па сабе ў душахнекаторых людзей. І калі прычынынянавісьці няма, то яна будзе шукацьпрычыну і знойдзе яе, часам здаваласяб цалкам неадэкватна.
Рацыёчасьцей за ўсё не спыняе нянавісьці. Урацыё і нянавісьці розная прырода.Безадрасная нянавісьць вельмінебясьпечная, бо сьведчыць ужо абпсіхічным нездароўі чалавека. Яна можазнайсьці любы адрас, як ірацыянальнаяпаталёгія, якая патрабуе выхаду. Каліўявіць, што адначасна для аднаго адсотканасельніцтва Зямлі далі б магічны гузік,націснуўшы на які была б зьнішчанаплянэта Зямля, то можна не сумнявацца– Зямля праіснавала б максімум аднусекунду.
Асэнсаванаянянавісьць, экстрапаляваная на ідэалёгію,у аснове сваёй прыроды імкнецца дазьнішчэньня чалавека і разбурэньнячалавецтва.
Напсіхалогіі нянавісьці пабудаваныяцэлыя сацыяльна-палітычныя сістэмы, уякіх нянавісьць уведзена ў дактрыну ізьяўляецца базавай асновай ідэалогіі.
Тыповымпрыкладам такой сістэмы зьяўляеццаСССР, які грунтаваўся на дактрынекамунізма і яго адгалінаваньнях(бальшавізму, марксізму, трацкізму,ленінізму і т. п.).
Асновайпалітычнага дзеяньня камуністычнайдактрыны была нянавісьць людзей безпрыватнай уласнасьці да тых, у каготакая ўласнасьць была, бедных да багатых,цёмных да адукаваных і г. д. Нянавісьцьузбуджалася прапагандай і называлася“класавая барацьба”, у выніку якойнемаёмныя класы павінны былі зьнішчыцьмаёмныя (забіць уласьнікаў, адабрацьуласнасьць і падзяліць).
Псіхалогіябандытызму была ўзьведзена ў рангпсэўдатэорыі і аб’яўлена ў якасьцінавукі цалкам рэспектабельнымі людзьмі,якія валодалі і адукацыяй, і прыватнайуласнасьцю з выкарыстаньнем наёмнайрабочай сілы.
Ваўсіх дактрынах, пабудаваных на вынішчэньнікультуры і людзей, нянавісьць выкарыстанаяк псіхалагічны фэнамэн усяленскагазла, як зьява трансцэндэнтная і абсалютная.
Назіраючыцяперашняе і аналізуючы мінулае, япрыходжу да несуцяшальнай высновы, штокатэгорыя нянавісьці ёсьць тыповайацэначнай, эмацыйнай і праграмуючайзьявай, якая характарызуе абліччасучаснага сьвету ў палітыцы, ідэалогіі,мастацтве, культуры. Нянавісьць ёсьцьцяпер асноўная пазыцыя гэтага часу.
Прычына– збой у каштоўнасьцях у вынікупавелічэньня ўплыву нізкіх групаўлюдзей, разьвіцьця індывідуалізму,прыняцьця матэрыялізму як базавайасновы жыцьця.
Жыцьцёвывопыт і аналіз дачыненьняў дае магчымасьцьрабіць параўнаньні аб канцэнтрацыігэтага псіхалагічнага фэнамэна і абсувязі яго з сацыяльнай і нацыянальнайідэалогіяй грамадзтва.
Псіхалагічнаяпрырода нянавісьці, на мой погляд, большхарактэрна для Азіі, але праяўляеццашырока там, дзе ўзьнікае таталітарнаяідэалёгія маргінальных групаў, якіяатрымліваюць доступ уплыву на палітыкуі, што самае крайняе, -- калі загортваюцьпад сябе дзяржаўную ўладу краіны ціцэлага арэалу – сістэмы краін.
Утакіх выпадках ідэалогія ўлады абавязковаапэлюе да нізкіх інстынктаў чалавецтваі да нізкіх сацыяльных пластоўнасельніцтва, люмпэнізуе прыроду людзей.
Устаражытным сьвеце нянавісьць, яксістэму ваенна-дзяржаўнага існаваньня,найбольш канцэнтравана арганізаваліманголы. Дзяржава, якую яны стварылі нагэтай пасіянарнай аснове (дакладней,працяг яе) існуе, фактычна, па сёньняшнідзень і працягвае быць рэальнай пагрозайцывілізаванаму сьвету
КласіфікацыяРональда Рэйгана Расеі як “скопішчазла” зыходзіць з разуменьня прыродыгэтага ваенна-дзяржаўнага фэнамэна.Нянавісьць тут – форма дзяржаўнайідэалогіі і прынцып жыцьцёвага існаваньня.
Людзямі народам, якія жылі пад расейскайакупацыяй і ў сістэме ідэалагічнагаўплыву гэтай імпэрыі, словы Рэйганабылі цікавыя толькі ў тым сэнсе, штогэта першы чалавек на Захадзе, якізразумеў абсалютна відавочныя рэчы, ісказаў тое ўслых.
Зрасейскім фэнамэнам нянавісьці япазнаёміўся даўно, назіраючы, якусталёўвалася ў нас іхная савецкая“ўласьць”. Але сутыкнуўся твар у тваряк з штодзённай, штохвіліннай, фактычна,бясконцай сістэмна накіраванай агрэсіяйтолькі тады, калі прышоў у палітыку іачоліў рух, які пачаў змаганьне з савецкайакупацыяй і камуністычнай сістэмай.
Мнеўспомніліся думкі Аляксандра Цьвікевіча,якія ён выказаў у 1922 годзе на пахаваньніперад труной Алеся Бурбіса. Цьвікевічказаў, што Бурбіс пражыў кароткае, алемужнае і вельмі цяжкае жыцьцё, бо быўбеларусам-адраджэнцам, а гэта, якпасьвячэньне, якое наклікала шалёную,зьвярыную нянавісьць ворагаў Беларусі.
Асабліваяпрыкмета расейска-гэбоўскай нянавісьці– гэта фантастычная і неверагоднабрудная ілжа, выказаная (напісаная) уазлобленай форме. Тады, за часы СССР, увесь друк і ўсе СМІбылі ў руках улады камуністаў. Алеспэцыяльна для барацьбы з НароднымФронтам яны стварылі яшчэ спэцчасопіс,які называўся “Политическийсобеседник”.Гэта быў тыповы часопіс нянавісьці.
Напачатку палітычнай дзейнасьці я ўспрыняўпершыя напады эмацыйна, як зьнявагу іпаклёп, якому трэба даваць адпор, апаклёпнікаў караць. Але неўзабаве сталавідавочна, што ідзе сістэмная вайнасупраць асобы, вайна, якая ніколі няспыніцца, якой ня трэба нават нічогачуць у адказ, бо гэта парпаганда, задачаякой – стварэньне скрыўленага адмоўнагавобразу. Калі я гэта ўбачыў і зразумеў,адразу прышло “другое дыханьне” –эмацыйны спакой.
Цяперя асабліва нестараўся нават аспрэчваць іхную ілжуі агрэсію. Маімадказам былі станоўчыя дзеяньні істаноўчыя справы, якія ішлі адна заадной і якія прымусілі нечысьць бегчыўсьлед і аббрэхіваць кожны мой крок, незаўважаючы, як хутка яны ператвараюццаў адыёзных фігур у вачах людзей.
Забольш чым 20 гадоў у палітыцы я (на сваімпрыкладзе назіраючы) добра вывучыўсістэму прапаганды расейскай нянавісьціі яе выкарыстаньне супраць маёйасобы.Лічу, што гэта цікавы і карысны вопыт,тым больш, што прапаганда нянавісьціне спыняецца і ня спыніцца ніколі, пакульбудзе існаваць гэта дзяржава і гэтаяімпэрская псіхалогія, закладзенаязаснавальнікамі.
Прычынынянавісьці
1.Пасьля ХХ і ХХІІ зьездаў КПСС (1956 і 1961гг.), на якіх была паднята заслона культуасобы Сталіна і аб’яўлены некаторыяфакты, камуністам удалося на пэўны часдаволі грунтоўна і прафэсійна ашукацьграмадзкасьць і лёгкаверны Захад.
Інтэрпрытацыяпадзеяў была пераведзена ў паняцьцерэпрэсій унутры кампартыі, якія кампартыясама раскрыла народу і асудзіла.Камуністам удалося схаваць галоўнае –генацыд народаў і цэлых нацый.
Адкрыцьцёі доказнае дасьледваньне Курапатаў,якое на фактах і, галоўнае, на ўлікахпацьвердзіла генацыд беларусаў,было поўнай нечаканасьцю для КГБ іКрамля. Прытым яны пацярпелі паражэньнена ўсіх этапах барацьбы. Найбольшразумныя зь іх зразумелі, што гэта крах.Крах камунізму. Пытаньне толькі ў часе.У 1989 годзе я публічна па тэлебачаньні(жывы эфір) сказаў пра гэты хуткі крахі выказаў меркаваньне, што КПСС і СССРзасталося яшчэ праіснаваць два гады.Потым – канец.І я непамыліўся. У 1991-м настаў ім «канец».
Вайнуза Курапаты яны прайгралі. У 1990 годзекамуністы вымушаныя былі прызнацьзлачынствы і расстрэлы НКВД.
Пасьлягэтага яны прайгралі ўжо саму праблемутэрора і генацыда ва ўсім СССР. Паднялісясілы супраціўленьня і сьведчаньнязлачынстваў. Энкавэдзісцка-камуністычныміф пра рэпрэсіі, “скрыўленьні” лінііпартыі” і т. п. – рухнулі з грукатам, аадчайны, панічны гэбоўскі путч 1991 годапа ўратаваньні СССР (такзваны ГКЧП) праваліўся.Савецкі Саюз здох так, такім чынам ітады, якмне прыходзілася перад гэтым казаць,нават ня думаючы пра прагноз. Але такяно і сталася.
Рацыянальнаразумеючы сатанізм расейска-энкавэдзісцкайсістэмы, я выразна ўсьведамляў, што,зважаючы на прыроду гэтайсістэмы,мнетрэба быць гатовым да помстызьіхняга боку,бо “зьвер” ня здох. Мэтодыка яго помстывядомая: забойства, ганебная сьмерць,ганебнае скрыўленьне вобразу (і ўсіхспраў), стварэньне забыцьця.
2.Наступная прычына нянавісьці – гэтакамуна-энкавэдзісцкі крах савецкайантыбеларускай палітыкі пад удараміНароднага Фронту. У 70-х гадах некаторыягэбісты адкрыта выказваліся, што “ўсё,Беларусі больш няма і ніколі ўжо нябудзе”; “няма ўжо і беларусаў”, “нямамовы”, “няма нават думкі пра нацыянальнуюгоднасьць”.Яны вальяжна радаваліся.
Сьведчу,што на той час ужо амаль абсалютнаадсутнічалі нават адзінкавыя ўяўленьніпра магчымасьць незалежнасьці Беларусі.Пра гэта, практычна, ня думаў ужо амальніхто. Гэбісты тое ведалі. І гэта праўда.Яны былі задаволеныя сабой,адчувалі сябегаспадарамі ў нашым доме і плявалі наму твар.
Іраптам (пасьля адкрыцьця Курапатаў)пачало ўсё пераварочвацца і валіцца.Яны моцна недаацанілі “задушаны” іміБеларускі народ. Беларусы загаварыліпра суверэнітэт і свабоду. Тады ЦКкампартыі Беларусі, абапіраючыся наверны КГБ, урачыста (і амаль публічна)запэўнілі Маскву, што Народнага Фронтуў Беларусі ніколі ня будзе.
Фронтузьнік у гэтым жа годзе. Прытым арганізацыяяго адбылася супэрлегітымным чынам, боў галасаваньні і выбарах АргкамітэтаБНФ фармальна (і нечакана для іх самых)удзельнічалі прадстаўнікі кампартыі,улады і пракуратуры. Яны аказаліся ўменшыні, а трапілі на ўстаноўчуюканфэрэнцыю Фронта з прычыны сваёйнедальнабачнасьці і прымітыўнагапалітычнага думаньня, ня ведаючы, кудыпрышлі (бо было аб'яўлена толькі абарганізацыі Мартыралога Беларусі). Іўсю гэтую “пастку” падстроіў ім гэтыўжо ўзьненавіджаны імі “курапацкітып”, “нейкі археолаг” ды «мастацтвазнаўца».Яны потым ледзь ні па чарзе шыпелі мне:“Вы яшчо атвеціце.”
Далейбыло трыумфальнае шэсьце БНФ, раскрыцьцёпраўды пра Чарнобыль і цьвік у трунуўсёй камуна-чэкісцкай палітыкі КГБ уБССР – аб’яўленьне НзалежнасьціБеларусі 25 Жніўня 1991 года. (І тут зноўадзначыласягэтая ненавісная ім асоба.)
Чамумаёімя дляіх гэтак паталягічна ненавіснае?Таму што ўсё ім было сказана адкрыта(інакш у Беларусі нельга было), хто ёсьцьхто, хто што тварыў і што за тое ім павіннабыць. Усе іхныя паражэньні на фонеадкрытай палітыкі прыводзілі іх у ціхішал.
Гэтавылілася ў гістэрыку ў пачатку 1994 года,калі ельцынскія дэмакраты ўмацавалісява ўладзе ў Маскве і пачала ціха вяртаццазноў імпэрская палітыка і КГБ. І тадызьявіўся артыкул, ізноў жа, гэтайненавіснай ім асобы: “О русскомимперилизме и его опасности”. Артыкулсарваў маску з намэнклятурнай ельцынскайдэмакратыі, і ўсе ўбачылі зноў валасатаеімпэрскае маскоўскае мурло.
Рэакцыябыла падобнай на масавую гістэрыкуопэрупаўнаважаных: захлёбваліся,пырскалі пенай. У Вярхоўным Савеце,пасьля гэнэральнай прапрацоўкі дэпутатаў,даюць слова Генэральнаму пракурору ітой просіць зьняць знароднага дэпутата З. С. Пазьнякадэпутацкую недатыкальнасьць, кабузбудзіць крымінальную справу за артыкулаб рускімімпэрыялізме (такія былі норавы ўкамуністаў). Галасаваньне. З 345 дэпутатаў– 110 “за”. І тут – правал канторы.
Памаім аналізе, менавіта ў гэты час Лубянкадала «адмашку» на варыянт “ганебнаясьмерць”. Забіць плянавалася ў натоўпе,віну зваліць на “апазыцыю” ў БНФ.(Апазыцыі ў Фронце не было, але якраз угэты час пачала ў БНФ кучкавацца агентураі ляпіць апазыцыю.) Тое, што ў тую вэрсіюзабойства людзі не паверылі б, для Масквыня мела значэньня.
Галоўнае,што “ненавіснага” не было б, а наконтзабойства “яго” нібыта сябрамі Фронту,то Гёбельс навучыў – паўтаралі б кожныдзень, і дзесяцігоддзямі, пакуль усе ністалі б верыць і самы паўтараць. Такаяёсьць тэхналёгія зла. “Мокрую” справумог зрабіць “эскадрон сьмерці”, якістварылі прыЛукашэнку (пра гэта мае сябры, фронтаўцы,былі папярэджаныя якраз функцыянерамбеларускага КГБ; надрукавана).
26сакавіка 1996 года мяне павінны былі“ўзяць”. І тут поўнае фіяска. “Ненавісная”асоба зьнікла і праз чатыры дні аб’явіласяна Ўкраіне. Дэпеша ў КГБ Украіны –“Выдаць!” Вячаслаў Чарнавіл кіраўнікНароднага руху Украіны (мой сьветлайпамяці ўкраінскі сябра) ідзе да прэзыдэнтаКучмы, і з КГБ Украіны па тэлефоне ўМенск ідзе рэакцыя: “Пайшлі вы ...”
26красавіка “ненавісная асоба” аб’яўляеццаў Менску на Чарнобыльскім Шляху. Спэцназакружае сядзібу БНФ – штурм. “Ненавіснаяасоба” зьнікае, па памылцы хапаюцьіншага.
Лукашэнкавыклікае ўсіх адказных і робіць разнос.Нянавісьць робіцца некантралюемай,абмяркоўваюць, як расправіцца. Абмяркоўвалітак шырока, што дэпутат рускай думыкамуніст-пракурор В. Ілюхін адкрытавыступіў і паведаміў наперад, што,маўляў, ЦРУ зьбіраецца забіць у Польшчыаднаго-двух лідэраў БНФ і зваліць вінуна Лукашэнку. У выніку -- мая эміграцыяз Сяргеем Навумчыкам (выезд з Польшчы)і рашэньнеаб азыліў ЗША. Азыль ЗША абазначаў выбар Амэрыкіне ў карысьць Лукашэнкі. З Лукашэнкам– гістэрыка. М. Мясьніковіч выступаена прэс-канфэрэнцыі ў Маскве і кажа, штоадбылася “уцечка інфармацыі” (намякаючына Ілюхіна). Пазьней (пры Пуціне),«усёзнайка» і партыйны змагар Ілюхінраптам памрэ пры падазроных абставінах.
Інфармацыяпра наш з С. Навумчыкам азыль і абставіныпрагрымела на ўвесь сьвет. План “ганебнагазабойства” праваліўся цалкам.
Угэты пэрыяд быў забіты Георгій Чантурыя,зьнішчаны Абульфаз Эльчыбей, ліквідаваныВячаслаў Чарнавіл. Сатанінская ЧЭКАраспраўлялася зь лідэрамі народныхфрантоў тых краінаў, якія Масква яшчэмарыць захапіць ізноў.
Такімчынам, ваюючы зь “ненавіснай асобай”,усясільная сатанінская арганізацыя –мела адны няўдачы ды фіяскі. Нянавісьцьу іх ад гэтага стала амаль сакральнай.Іх ад майго імя “трясёт”, іх “рвёт”,“тошнит”, “воротит” і г. д.
Тэхналёгіянянавісьці
Вэрсіяганьбы і ганебна скрыўленага вобразупачала распрацоўвацца з першых жа дзёнутварэньня БНФ. Тут клясычная тэхналёгіяНКВД.
Прапагандаскрыўленага вобразу ішла празкамуністычна-гэбоўскі друк і эфектыўнуюў гэтым выпадку сістэму агентуры(распусканьне чутак). Істотную ролю тутігралі агентурныя журналісты, якіяабслугоўвалі рэжым.
Але,бадай, найбольш стабільную сістэмупрапаганды нянавісьці ўяўлялі партыйныяі савецкія ворганы ўлады.
Псіхалагічнытэст на ўспрыняцьце і на пассіянарныявыкіды нянавісьці я меў часткова празпошту “народа”. Кожны дзень я атрымліваўу Вярхоўным Савеце па 10-12 лістоў. Палавінаіх – бессэнсоўныя і напісаныя дзелявыказваньня нянавісьці. Яны даволіаднастайныя, бо напісаныя адной групайлюдзей, расейскімі энкавэдзістамі-ветэранамівайны і ваеннымі камуністычныміпэнсіянерамі. Гэта якраз той паразітныпласт, які складаў пастаянны адсотакмайго стабільна“адмоўнага”электарату, і тая група, якой ненавіснаебыло існаваньне Беларусі, беларускаймовы і культуры.
Бальшынягэтых лістоў ёсьць даволі натуральнае,непасрэднае выяўленьне стану адпаведнайчалавечай душы, выплеск злосьці,пажаданьні мне сьмерці, хваробаў,пракляцьці, пагрозы і г. д. Любімыя словы“фашыст”, “антысаветчык”, «катбеларускага народа», “паліцай”.
Такіхлістоў у мяне сабралася некалькі мяшкоў.Я іх ня выкінуў, бо лічу, што гэта матэрыялдля вывучэньня псіхалогіі рускагакамунізму і выяўленьня рускай нянавісьці.
Сэнсгэтага тупога пісаньня мне, магчыма,так і застаўся б да канца незразумелым,калі б я са сьмехам ня даў пачытаць адзін“шэдэўр” (дзе пракляцьці былі выпісаныязь вялікім напалам цёмнай страсьці)нашай дэпутатцы з фракцыі БНФ ГалінеСямдзянавай, спадзеючыся на яегумарыстычныя рэплікі. Вынік для мянебыў абсалютна нечаканым. Г. Сямдзянавапабялела, а шыя яе пакрылася “гусінайскурай”.
--Жах! – сказала яна, агаломшаная, -- гэтажах! Зянон Станіслававіч, выкіньце гэтыліст! Гэта жах!
“Восьтабе і на, – падумаў я, -- аказваецца, тутпсіхічная зброя, якая на мяне ня дзейнічае.Ну і добра – пішыце далей.”
Аналізуючывыказваньні, друк, меркаваньні, пазьней– Інтэрнэт, я заўважыў, што стварэньнеадмоўнага вобразу амаль не абапіраласяна маю асобу, а будавалася па стэрэатыпах,разьлічаных на шырокі ахват усіх групаўнасельніцтва, і вылучалася амбівалентнасьцю(найпершая прыкмета электаральнайтэхналёгіі). Распрацоўка ішла па наступныхярлыках:
Палітычныі сацыяльны аспэкт – антыкамуніст,будзе расстрэльваць камуністаў, агентЦРУ, працуе за грошы Амэрыкі, фашыст,нацыст, паліцай, супрацоўнічаў зьнемцамі, сын паліцая, дзед быў у дэфензіве,польскі стаўленьнік, адраджае РэчПаспалітую, русафоб, супраць Расеі,супраць усяго рускага, выселіць рускіхзь Беларусі, увядзе Вунію, паляк, габрэй,маці габрэйка, антысеміт, “галавар”габрэйскай мафіі, дыктатар, такі ж, якЛукашэнка, кагэбіст, закончыў афіцэрскуюшколу ў Львове, прымусіць гаварыцьпа-беларуску, увядзе капіталізм, зробіцьлюстрацыю, “рвецца да ўлады”, адбярэпэнсіі, палітычны труп, фатограф, пісаўпра тэатр, пачне вайну і г. д.
Маральна-асабовыаспэкт – сквапныда грошай, абагачаецца, уцёк у Амэрыкуна грошы Дзярждэпа, псіхічна ненармальны,злы, жорсткі, дурны, апантаны,закамплексаваны, баязьлівец, гультай,злапомны, гомасэксуаліст (жонка дляпрыкрыцьця), нарцысіст, прамяняў Беларусьна камфортнае існаваньне, прывёў даўлады Лукашэнку, жыве на грошы ЦРУ і ФБРі г. д.
Гэтаасноўнае, што паўтаралася ўжо 25 гадоў,увайшло ў мазгі пэўнай часткі людзей,і нават у розныя інтэрнэтныя «энцыкляпедыі»на розных мовах.
Асобныфіліял нянавісьці цяпер – гэта бесаўшчынаў Інтэрнэце.Там, калі зьяўляецца маё імя, «канторшчыкі»і маскалі зьлятаюцца, як гракі ў сакавіку,і пачынаюць абплёўваць.
Напачатку тысячагоддзя асноўная канцэнтрацыянянавісьці і бесаўскага гэб’я на працягудзесяці гадоў знаходзілася на палітфорумеTUT.BY.Там было па некалькі матэрыялаў супрацьмяне кожны дзень.
Яправерыў па IP– шмат якія бесы былі зь Менску іпрацавалі ў Сеціве з 9.00 да 18.00. (Гэтазначыць сядзелі за клавіятурай ваўстанове поўны рабочы дзень.)
Быўнават кур’ёзны выпадак. Адзін шпег такасьмялеў, што прышоў у Беларускую царквуў Нью-Ёрку і папрасіўся сфатаграфавацца,як ён сказаў, са “знакамітым чалавекам”.Няма праблем, хто цяпер ні фатаграфуецца– ва ўсіх тэлефоны. Памятаю, што тып быў“засьценчывы” і ўсё казаў, што саромеецца,бо ня можа па-беларуску. Жаданьнепавыпендрывацца яго і падвяло. Тыпзьмясьціў супольны здымак у Інтэрнэце.Па фота яго хутка ў Сеціве знайшлі,вылічылі і выявілі цэлы склад (дзясяткі)бесаўскіх артыкулаў-тэмаў, напісаныхі зьмешчаных ім супраць маёйасобы(з ахайваньнем майго імя) на форумеTUT.BY пад псэўданімам “Дуглас”. “Дуглас”аказаўся рэзідэнтам у Амэрыцы, жыў уНью-Ёрку пад прозьвішчам Возгін. Зь імспаткаліся каму трэба і інтэлігентнапаразмаўлялі. З таго часу (а гэта ўжогадоў 7-8) Дуглас з Інтэрнэту зьнікбяссьледна. Няўдзячная сабачая гэтапраца.
Такімчынам, практычна, уся інспірацыянянавісьці супраць беларускай нацыі,культуры і яе прадстаўнікоў (ды-й супрацьўсяго сьвету), вось ужо сотні гадоў,зыходзіць з Расеі. Нават цяжка сказаць,калі той нянавісьці было менш калібольш. Гэта пэрманэнтная імпэрыялістычнаязьява, якая не сьціхала ніколі. Але прыкожнай расейскай уладзе былі арганізацыі,асобы і выканаўцы, якія генэравалінянавісьць і сацыяльнае зло. У ХХстагоддзі і па сёньняшні дзень гэтасавецкі КГБ (ФСБ, НКВД, ГПУ, МГБ, ЧК ііншыя назвы аднаго і таго ж.).
Усефакты і зьявы нянавісьці, пра якія я тутказаў, зыходзяць з аднаго кораня, з аднойпрычыны. Гэтаёсьць род палітычнай нянавісьці іпагрунтаванай на ёй інфармацыйнайвайны.Палітычнаянянавісьцьзразумелая, пазнавальная, мае массаваепашырэньне.
Побачзь ёй супольна ўжываецца распаўсюджанаяў савецкім грамадзтве сацыяльна-спажывецкаянянавісьць.Гэта ёсьць нянавісьць масавай сьвядомасьці.Яна ўзьнікае калі не спраўджваюццанейкія індывідуальныя спажывецкіяспадзяваньні на пэўныя эканамічныя,сацыяльныя, грамадзкія справы і дзеяньніі пачынаюцца (як правіла неадэкватныя) пошукі вінаватых. (Туті «халерныя бунты» ў Расеі, і «ворагінарода», і «жыды», і нават БНФ, які незабясбпечыў абывацелю «поўны спажывецкікамплект», і г. д.)
Алеў цяперашняй антыбеларускай рэчаіснасьцііснуе на службе рэжыму яшчэ адзін віднянавісьці, які не заўсёды ідэнтыфікуецца,бо фармальна (як правіла) ставіццакрытычна да існуючай улады. Гэта такзванаяэгацэнтрычная нянавісьць,якая ёсьць ні чым іншым як паталагічнайформай інтэлігенцкага сальерызму.Паколькі гэта паталогія, то нямакрытэрыяў, каб яе спыніць. Асоба, апантанаяэгацэнтрычнай нянавісьцю, ставіць сябевышэй Бога, і лічыць сябе адзінымносьбітам ісьціны. Усялякае пасьпяховаедзеяньне каго-небудзь ці выбітная зьявабез удзелу эгацэнтрычнай асобы (ці здругарадным яе ўдзелам) можа быць гэтайасобай пасьлядоўна (і нематывавана напершы погляд) ўзьненавіджана, нягледзячынават на агульнасьць пазыцыяў. Менавітаз асяроддзя гэтай нянавісьці (а не зКГБ), зыходзіць качка, што НезалежнасьцьБеларусі звалілася зь неба, што НародныФронт нічога не зрабіў, што НародныФронт нічога ня значыў, што дэпутатыБНФ нічога не зрабілі, што Незалежнасьцьпрышла з потных рук камуністаў, што ў Фронце ўсе злаваліся і варагавалі зусімі, што Фронт нічога не разумеў, штоФронт увесь час памыляўся і г. д., альбоіншая аранжыроўка, што Фронт быў харошы,але лідар кепскі, што вы ўсім вінаватыПазьняк і г. д.
Зацыкленасьцьэгацэнтрычнай нянавісьці на БНФтлумачыцца тым, што ў часы нацыянальнайрэвалюцыі, носьбіты эгацэнтрызму альботрымаліся збоку на пазыцыях «разумнайнепатрэбшчыны» (і цяпер ня могуцьперажыць сваёй маргінальнасьці), альбо,будучы ў Фронце, не змаглі ўліцца ўкалектыўную барацьбу БНФ з прычыныіндывідуалісцкай няздольнасьці даагульнай калектыўнай партыйнай працы(вельмі, дарэчы, распаўсюджаны недахопсярод людзей, асабліва інтэлігенцыі -- няздольнасьць арганізавана калектыўнапрацаваць дзеля адной мэты, няўменьнепадпарадкоўвацца агульным рашэньням).
Эгацэнтрычнаянянавісьць часам больш шкодная, чымадкрытая гэбісцка-маскоўская, бозьяўляецца па сутнасьці «ідэалагічнайанкалогіяй», гэта значыць зыходзіць запазыцыйнага да рэжыму асяроддзя іздольная больш нашкодзіць нясьпеламурозуму, чым прафэсійная гэбоўскаяпрапаганда.
Упадрэжымнай Беларусі, ў абставінахўнутраннай акупацыі і хамскага вынішчэньняўсяго беларускага, ды на фоне лібэральнайўсёдазволенасьці ў сьвеце, выявілісяпачварныя зьявы ўпадку чалавечай асобы,вызваленьня схаваных комплексаўнянявісьці да ўсяго чалавецтва празсцьвярджэньне ўласнага эга. У паэзіі,у публіцыстыцы, у творчасьці зьявілісялюдзі, якія прызнаюць сябе беларусамі,нават пішуць па-беларуску і, адначасна,карыстаючыся афіцыйным ганеньнем на беларускую культуру, гісторыю і нацыюцынічна, кашчунна, подла і зьдзеклівазневажаюць сьвятыя каштоўнасцінацыянальнай культуры, народнага духаі сам народ, які змушаны цяпер маўчаць.
Аднагоразу, будучы ў Празе, я спытаў СяргеяАбламейку, як бы зрэагавалі чэхі, каліб па радыё на ўсю Чэхію (ці нават наканцэртную залю) нехта прасьпяваў быда іх: «Добрай раніцы, жлобская нацыя»альбо пачаў бы зьдзекліва перакручвацьімя чэшскага Янкі Купалы і абплёўвацьяго асобу, ці абзываць мярзотным чэшскінарод?. « Яго б забілі», -- адказаў Сяргей.
Адказдакладны. Зразумелы для юрыспрудэнцыі. Ёсьць асаблівы від зьнявагі, які можанаклікаць забойства і нават массавуюрасправу – гэта кашчунства, зьдзек надсвятым. Для гэтых беларусаў з анкалагічнайсьвядомасьцю, якія вырабіліся ўненармальных умовах, і якія зьдзекваюццаз святога, нічога сьвятога, акрамя свайгоэгаізму (на якім яны хочуць публічнапрагучэць) ўжо не існуе. Гэта ўжо ў поўнымсэнсе вырадкі, якія пацяшаюцца надгаротным станам народа. Нават ворагібеларушчыны прытрымліваюцца нейкіхсваіх межаў нянавісьці. Гэтыя – на фоненашай цяперашняй нацыянальнай слабасьціі няшчасьця не абмежаваныя нічым.Насьцярожвае таксама, што ўсю нечысьць падтрымліваюць і перакладаюць немцы,роля якіх у дачыненьнях да Беларусідобра вядомая.
Сацыяльнаедэвіанцтва эгацэнтрыстаў прафэсійна(і паіменна) прааналізаваў Пётра Садоўскі,адзначаючы такую тыповую родавую іхнююякасьць як агрэсўнасьць. Цяпер гэтыялюдзі перакладаюць свае зьнявагібеларушчыны на эўрапейскія мовы іабгаджваюць беларусаў у Эўропе. Тутнават лукашысцкі рэжым адстае.
Ну,і які ж вынік гэтай вялікай гэбоўскаймаскоўскай нянавісьці, на якую патрацілістолькі сьліны, грошай, часу і славаблудзтва?Скажам проста -- адносна майго імя ённікчэмны. Найвыжай 10-13 адсоткаў пэнсіянераўНКВД, ветэранаў камунізму, расейцаў,бюракратаў ды часова ачмураных – восьбалянс бэтоннага нэгатыву. Тое ж самае,што і дваццаць гадоў таму. Дык яны і бязгэтай прапаганды былі б супраць. У іхпрырода такая. Але пакуль існуеантыбеларускі рэжым і фашызоіднаяРасея, нечысьць ніколі ня спыніцца,будзе травіць нянавісьцю наступныяпакаленьні. Таму ведаць пра яе паводзінытрэба, каб абмежаваць разбуральны уплыўі засьцерагчы людзей.
25чэрвеня 2013 г. ЗянонПазьняк