АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (30.09–03.10.2014)
У іхне атрымліваецца
30верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena”спаслалася на Дмытра Тымчука з групы“Інфармацыйны супраціў” і паведаміла,што ў Данецку адбыліся перастрэлкіпаміж узброенымі сіламі Расеі і бандамітэрарыстаў. Адбываюцца таксама канфліктыўнутры кіраўніцтва ДНР і ЛНР.
Нашкамэнтар: У сувязі з пагрозай ваеннайагрэсіі Расеі на сваю тэрыторыю балтыйскіяСМІ пачалі публікаваць сапраўдныязьвесткі з вайны ва Украіне. Чамусьціпісаць праўду пра падзеі ў Беларусі ўіх не атрымліваецца.
АлесьХадасевіч
Інфармацыядля «піндосаў»
1кастрычніка 2014 г. дацкая газэта“Berlingske”апублікавала рэпартаж Сімона Крузэ зДанецка. Журналіст наведаў школу, якаяпатрапіла пад артылерыйскі абстрэл. Ённапісаў, што невядома, хто абстраляўшколу, але апісаў труп настаўнікабіялогіі на падлозе і як другі настаўнікрваў і таптаў дзяржсымволіку Украіныпобач з трупам.
Нашкамэнтар: Украінская армія не абстрэльваемірныя паселішчы. І гэты Крузэ не заявіўнаўпрост, што людзей у школе забіліўкраінцы. Але пабудаваў увесь свойрэпартаж так, што чытачы ня будуцьсумнявацца – украінцы бамбілі школу ізабілі людзей.
Мыпацікавімся ў Сеціве пра гэтага СімонаКрузэ. Ну, зразумела, чарговы бадзёрырусіст (русацяп, як кажуць пра такіх).Вучыўся сярод іншага ў Эўрапейскімунівэрсітэце ў Санкт-Пецярбурзе. З 2006г. піша рэпартажы з постсавецкай прасторы,спэцкор газэты ў Маскве. Такіх “маскоўскіхдоўгажыхароў” прынята браць “надовольствіе” у маскоўскіх структурах.То ж яны распавядуць чытачам сваіх СМІпра Украіну, украінцаў, Беларусь ібеларусаў…І поўна вакол такой саранчы.
ЮркаМарозаў
Расейцамадной вайны мала
1кастрычніка 2014 г. польская газэта “GazetaWyborcza”паведаміла пра сустрэчу ў Масквевіцэ-прэм’ера Расеі Д. Рагозіна з«прэзыдэнтам» Прыднястроўя. Рагозінзаявіў, што “Расея абароніць сваіхграмадзян у выпадку ўзброенага канфліктуў Прыднястроўі”. Ён сказаў таксама, каб“ніхто не саваў носа ў Прыднястроўе,бо там жывуць грамадзяне Расеі”.
Нашкамэнтар: Відавочнае жаданьне Масквыпашыраць вайну на эўрапейскія абшары.Вайны супраць Украіны ім мала.
АлесьХадасевіч
Рускірубель курчыцца
1кастрычніка 2014 г. румынская газэта“Adevarul”напісала, што расейскі рубель дасягнуўсамага нізкага ў гісторыі абменнагакурсу. Зьвязана гэта з падрыхтоўкайМасквой захадаў па спыненьню вывазукапіталаў з Расеі.
Нашкамэнтар: Зразумела, што і першая частканавіны, і другая ёсьць адлюстраваньнемрасейскай агрэсіі і вайны супрацьУкраіны. У хуткім часе “дорогіе россіяне”адчуюць гэта на сваёй скуры. Вось такі“крымнаш”.
АлесьХадасевіч
Рысыгэбізму
2кастрычніка 2014 г. славацкая газэта“HospodarskeNoviny”напісала з Масквы. Амбасада ЗША выказалаглыбокае шкадаваньне з тае прычыны, штоРасея спыніла свой удзел у праграме звучнямі школ. Штогод 8000 расейскіх вучняўстажыраваліся ў ЗША, жылі ў сем’ях,навучаліся ў амэрыканскіх школах ізнаёміліся з амэрыканскім жыцьцём.
Нашкамэнтар: Ізаляцыя насельніцтва,і перш за ўсё моладзі і інтэлектуалаў,ад цывілізаванага сьвету – адна з рысаўгэбізму. А многім здавалася, што гэтапроста тэорыя. Цяпер будуць знаёміццаз практыкай.
АлесьХадасевіч
Тэрарыстырыхтуюцца ў Бэльгіі
3кастрычніка 2014 г. нідэрляндская газэта“De Telegraaf”апублікавала фотаздымкі і паведамленьнез бэльгійскага рэгіёну Ардэны. У ардэнскіхлясах дзейнічае ваенізаваны трэніровачнылягер для джыхадзістаў. Іх трэніруюць,а потым выпраўляюць на адну з войнаў.
Нашкамэнтар: Даскакалася лібэральнаяЭўропа, у яе гістарычных правінцыяхтрэніруюцца войскі тэрарыстаў,ненавісьнікаў хрысьціянства,забойцаў-фанатыкаў (усе з бельгійскіміі іншымі эўра-пашпартамі). Нацыянальныясілы павінны ратаваць свае айчыны адчужынскай навалы пакуль ня позна. Каліяны тое разумеюць, вядома.
АлесьХадасевіч