АНДРЭЙ ІЛАРЫЁНАЎ. ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ВАЙНА

Выклікіінфармацыйнай вайны для свабоднагаграмадзтва і магчымая контрстратэгія.Выступ на ХІХ Форуме Адкрытай СупольнасьціЭстоніі. Талін, 18 верасьня 2014 г.

Для мяневысокі гонар зноў быць тут, у Таліне, імець магчымасьць падзяліцца з вамінекаторымі сваімі меркаваньнямі папытаньню, якое, на жаль, прымушае насзьвяртаць самую пільную ўвагу на аднуз сур’ёзьнейшых праблем сёньняшнягадня – на праблему інфармацыйнай(дэзінфармацыйнай) вайны супрацьсвабоднага грамадзтва. Гэтая вайнаразьвязана пэўны час таму, цяпер янавядзецца на беспрыцыдэнтным паінтэнсіўнасьці ўзроўні.

Арганізатарыдадзенага форуму прасілі мяне ўдзяліцьбольш увагі таму, што можа супрацьпаставіцьінфармацыйнай агрэсіі параўнальнаневялікая краіна, якая мае ў сваімраспараджэньні абмежаваныя рэсурсы.Якія дзеяньні наагул магчымыя для яе ўдаволі агрэсіўнай інфармацыйнайпрасторы? Якія інструмэнты маюцца длятаго, каб адстаяць вольную інфармацыйнуюпрастору – і тут, у Эстоніі, і ня толькіў ёй?

Панекаторых меркаваньнях у мяне атрымаўсяадказ, які, магчыма, некаторым з вас можападасца пэсімістычным. Спадзяюся, штотым ня менш гэты адказ дасьць глебу длямеркаваньняў і сур’ёзнага абмеркаваньня,якое можа прывесьці нас да неабходнасьцікарэктыроўкі некаторых базавых прынцыпаўграмдзтва лібэральнай дэмакратыі,грамадзтва, якім мы так даражым, і якоемы лічым адной зь лепшых мадэляў ягоарганізацыі.

Пераднамі стаіць задача неверагоднайскладанасьці, і я пераканаўча прашу васразглядаць мае меркаваньні з гэтайнагоды не як варыянт гатовага адказу,а як запрашэньне да дыскусіі, да сумесныхінтэлектуальных намаганьняў, якіямогуць запатрабаваць нестандартныхпадыходаў і немалога часу для таго, кабзразумець, што можа і павінна быцьзроблена ў цяперашняй, не зусім звычайнайабстаноўцы.

Меркаваньніадносна інфармацыйнай вайны зводзяццада дзесяці пунктаў, пасьля чаго некалькісловаў будзе сказана пра магчымуюстратэгію супрацьдзеяньня.

Пунктпершы даволі просты, але дастаткованепрыемны. Інфармацыйная вайна, праякую мы зараз гаворым, гэта рэальнаявайна. З гэтым цяжка пагадзіцца, алетакія факты. Гэта азначае, што інфармацыйнайвайне ўласьцівыя практычна ўсехарактарыстыкі і элемэнты “класічнай”вайны. Інфармацыйная вайна характарызуеццаперш за ўсё наяўнасьцю інфармацыйнайагрэсіі, інфармацыйных бітваў,інфармацыйных франтоў, выкарыстаньнем(дэз)інфармацыйнай зброі. Даводзіццаапэраваць такімі паняцьцямі, якінфармацыйны напад і інфармацыйнаяабарона, інфармацыйныя атакі і інфармацыйнысупраціў, інфармацыйныя наступы іінфармацыйныя абарона, інфармацыйныяпраціўнікі і інфармацыйныя хаўрусьнікі,інфармацыйныя перамогі і інфармацыйныяпаразы, інфармацыйныя войскі (дывізіі,брыгады, арміі і г.д.) і ахвяры інфармацыйнайвайны, інфармацыйны тэрарызм, інфармацыйныяагенты і інфармацыйныя дыверсанты,інфармацыйныя спэцапэрацыі і інфармацыйныспэцназ, інфармацыйныя блакады і тэатрыінфармацыйных баявых дзеяньняў.

Многаез таго, што я пералічыў – зусім ня новыятэрміны. Многія зь іх былі прыўлашчаныязь літаратуры аб інфармацыйных войнах,якая стала апошнім часам асаблівабагатай. У Расеі і некаторых іншыхкраінах ёсьць нямала аўтараў, якіяпрысьвяцілі інфармацыйным войнам іспосабам яе вядзеньня нямала дасьледваньняў.

Уцяперашні час найбольш небясьпечнуюінфармацыйную вайну распачаў і вядзецяперашні расейскі рэжым. Першайахвярай інфармацыйнай агрэсіі сталісяграмадзяне Расеі. І менавіта ў Расеімногія з вышэй згаданых паняцьцяўсталіся апошнім часам змрочнайрэчаіснасьцю.

Нябуду паўтараць тое, з чым большасьць звас ужо добра знаёмыя. Хачу толькіпрыцягнуць вашую ўвагу да адной знайбольш важных рысаў сучаснайінфармацыйнай вайны. Калі мы сутыкаемсязь дзейнасьцю такіх арганізацый, якрасейскі Першы канал тэлебачаньня,“Russia Today”,ВГТРК, “Голос России”, мы маем справуне з традыцыйнай журналістыкай, не ззвычайнымі СМІ. Мы маем справу зінфармацыйнымі войскамі, зь інфармацыйнымібрыгадамі, дывізіямі, арміямі. Яныправодзяць інфармацыйныя наступы,інфармацыйныя атакі – як на насельніцтваРасеі, так і на грамадзянаў іншых краінсьвету.

Галоўнаявыснова зь першага пункту (мы, магчыма,да гэтага яшчэ вернемся крыху пазьней)прыводзіць нас да неабходнасьцікарэктыроўкі традыцыйнага падыходу дапрынцыпа свабоды распаўсюджваньняінфармацыі, прынятага ў дэмакратычныхграмадзтвах. Гэта выснова аб неабходнасьціінфармацыйнага супраціву, аб неабходнасьцістварэньня трывалай сістэмы інфармацыйнайабароны. Адсутнасьць такой абароны ітакога супраціву прыводзіць да шматлікіхі цяжкіх ахвяраў інфармацыйнай агрэсіі,да інфармацыйных паразаў, якія могуцьпапярэднічаць паразам у іншых сфэрахпры наступе крымінальнага аўтарытарызмана вольнае грамадзтва.

Пунктдругі складаецца з таго, што мэтайінфармацыйнай агрэсіі зьяўляецца захопня столькі тэрыторый, колькі людзей,дакладней – іх сьвядомасьці. Панявольваньненасельніцтва праз усталяваньне кантролюнад сьвядомасьцю людзей, над іхмысьленьнем, сьветапоглядам, іх поглядамі,іх сістэмамі каштоўнасьцяў. Такоепанявольваньне не залежыць ад таго, наякой тэрыторыі пражываюць патэнцыйныяахвяры. Кожны, хто падзьвяргаецца такіматакам у працэсе інфармацыйнай вайны,можа стацца яе ахвярай, калі толькі непрыняць абарончых захадаў. Менавітачалавечая сьвядомасьць, менавіта ягомысьленьне зьяўляецца найбольш пластычнайчасткай чалавечага арганізма, якая ўнайбольшай ступені паддаецца ўзьдзеяньнюінфармацыйнай агрэсіі.

Напрацягу амаль паўстагоддзя ад часуФултанскай прамовы У. Чэрчыля многіяна Захадзе (і ня толькі на Захадзе)меркавалі, што эфэктыўная індактрынацыя(“прамыўка мазгоў”) магчымая толькі ў“закрытых” грамадзтвах. Што яна магчымаятолькі ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі,калі ўсе інфармацыйныя рэсурсыманапалізаваныя, а само грамадзтвааточанае “муром” – ці то Берлінскімці то Кітайскім ці то т. зв. ЖалезнайЗаслонай, у сітуацыі, калі ў людзей нямамагчымасьці самастойна выбіраць крыніцыінфармацыі.

Менавітатаму адной з важнейшых мэтаў стратэгіівольнага сьвету ў адносінах да несвабодныхграмадзтваў было разбурэньне ўсіхтакога кшталту муроў і заслонаў. Мыпамятаем знакамітыя словы Р. Рэйгана:“Спадар Гарбачоў, разбурыце гэты мур!”Лічылася, што разбурэньне гэтых муроўі заслонаў, забесьпячэньне інфармацыйнайадкрытасьці гарантуе свабоднуюканкурэнцыю розных крыніцаў інфармацыіі дае людзям магчымасьць свабоднавыбіраць тое, што ім падабаецца, што імцікавае, што найбольш абгрунтавана іадэкватна адлюстроўвае падзеі ўнавакольным сьвеце.

Заапошнія 20-25 гадоў мы мелі магчымасьцьпераканацца ў тым, што рэальнае жыцьцё,як аказалася, прыкметна адрозьніваеццаад нашых папярэдніх уяўленьняў. Буйнейшымсюрпрызам аказалася тое, што эфэктыўная“прамыўка мазгоў” мільёнаў і дзесяткаўмільёнаў людзей магчымая паўсюль, улюбых умовах, як у ізаляваных, так і ўнеізаляваных грамадзтвах, незалежнаад наяўнасьці альбо адсутнасьці ваколіх муроў, межаў або заслонаў.

Напрыклад,у адрозьненьне ад СССР у Расеі ў цяперашнічас не існуе татальнагаадміністрацыйнага кантролю надінфармацыйнай прасторай. Зразумела,тэлебачаньне і бальшыня друкаваныхвыданьняў кантралююцца рэжымам. Аднаку сацыяльных сетках, прынамсі, на дадзенымомант, няма практычна ніякіх абмежаваньняў.Няма ніякіх сур’ёзных абмежаваньняўі для інфармацыйнага абмену са зьнешнімсьветам. Тым ня менш нягледзячы наадносную інфармацыйную адкрытасьцьцяперашняй Расеі мільёны людзей у ёйапынуліся ў цяжкой форме закажанымі іатручанымі дэзінфармацыяй, фальсіфікацыямі,непрыкрытай хлусьнёй.

Трэціпункт датычыцца каранёў інфармацыйнайвайны. Яны ідуць глыбока ў савецкіячасы. Доўгі час у СССР існавалі адмысловыяваенныя аддзелы, якія займаліся“спэцпрапагандай”. Ва ўнівэрсітэтахі іншых адукацыйных установах існавалікафэдры і факультэты, якія рыхтавалібайцоў спэцпрапаганды. Многія з гэтыхцэнтраў былі зачынены на пачатку 1990-хгадоў, але зараз аднавілі сваю дзейнасьць.Паводле некаторых ацэнак, у цяперашнічас у Расеі існуюць 74 цэнтры, якіязаймаюцца падрыхтоўкай спэцпрапагандыстаў.Там навучаюцца вайскоўцы, журналісты,ваенныя карэспандэнты, псіхолагі,філолагі, людзі іншых прафэсій. Імвыкладаюцца асновы і мэтады вядзеньняінфармацыйнай вайны.

Чацьвертыпункт складаецца з таго, што інфармацыйнаявайна зьяўляецца адным з асноўных, аможа й галоўным элемэнтам так званайгібрыднай вайны. Гібрыдная вайна нязводзіцца да адной толькі “класічнай”вайны. Гібрыдная вайна ўключае ў сябетаксама падрыўныя дзеяньні, карупцыю,энэргетычную вайну, эканамічную вайну,фінансавую вайну і, зразумела, зразумела,інфармацыйную вайну.

Пятае.Інфармацыйная вайна зьяўляецца таксамаадным з асноўных элемэнтаў так званайЧацьвертай сусьветнай вайны. Уадпаведнасьці з тэрміналогіяй крамлёўскіхпрапагандыстаў, вайна, якую расейскірэжым вядзе ў цяперашні момант, зьяўляеццаня проста Расейска-украінскай вайной.Расейска-украінская вайна разглядаеццаў якасьці ўводнай галавы Чацьвертайсусьветнай вайны. Колькі дзён тамублізкі да расейскага прэм’ера сп. І.Юргенс, выступаючы ў Кіеве, адкрытазаявіў: “Гэта не вайна супраць Украіны.Гэта канфрантацыя Расеі і Захаду”.Іншымі словамі, для пуцінскага рэжымуУкраїна – толькі тэрыторыя, на якой яныраспачалі (дакладней, працягнулі пасьляРасейска-грузінскай вайны) вайну ззаходняй “атлантычнай”, англа-саксонскайцывілізацыяй.

Такімчынам, перш чым Чацьветная сусьветнаявайна пяройдзе ў фазу непасрэднагакласічнага ваеннага сутыкненьня,разьвязаная інфармацыйная вайна. Строгакажучы, інфармацыйная вайна супрацьЗахаду была распачатая колькі гадоўтаму, а цяпер па сваёй інтэнсіўнасьціяна дасягнула новага, беспрыцыдэнтнавысокга ўзроўню.

Шостае.Якое вызначэньне і якія мэтадыінфармацыйнай вайны? Прывяду цытату заднаго падручніка спэцпрапаганды:

“Інфармацыйнаявайна ўзьдзейнічае на сьвядомасьцьмасаў людзей і зьяўляецца часткайзмаганьня паміж рознымі цывілізацыйнымісістэмамі. Яна праводзіцца ў інфармацыйнайпрасторы пры дапамозе адмысловапрызначаных для гэтага сродкаў кіраваньняінфармацыйнымі рэсурсамі і пры дапамозеінфармацыйнай зброі”.

Назавуасноўныя мэтады і інструмэнты інфармацыйнайвайны, некаторыя зь якіх ужо згадваліся:

  • сацыяльны кантроль;

  • сацыяльнае маніпуляваньне, гэта зн. мэтанакіраванае ўзьдзеяньне на грамадзтва з мэтай дасягненьня пэўных мэтаў;

  • маніпуляваньне інфармацыяй, гэта зн. выкарыстоўваньне сапраўднай інфармацыі такім чынам, каб зь яе былі зробленыя няслушныя высновы;

  • дэзінфармацыя, гэта зн. распаўсюджваньне скажонай або сфабрыкаванай інфармацыі (альбо і таго і другога адначасова)

  • фабрыкацыя інфармацыі, гэта зн. стварэньне заўчас хлусьлівай інфармацыі.

  • лабіраваньне.

  • шантаж.

  • вымушэньне.

  • інфармацыйны тэрарызм.

Сёмыпункт даволі важны. Я хацеў бы зьвярнуцьна яго вашую асаблівую ўвагу. Інфармацыйнаявайна – першая сапраўды татальнаясусьветная вайна. І ў Першай сусьветнай, і ў Другой сусьветнай, і ў так званайТрэцяй сусьветнай (Халоднай) войнахмеліся выразна акрэсьленыя тэатрываенных дзеяньняў, франты, флангі, тылы.Хаця многія дзяржавы былі ўцягнутыя ўгэтыя войны, яны (войны) усё ж нераспаўсюджваліся на ўсё чалавецтва.

Усілу сваіх іманэнтных якасьцяў інфармацыямае ўласьцівасьць распаўсюджваццанягледзячы на межы і ўсталяваныяабмежаваньні. Таму інфармацыйная вайнаня мае ні тылу, ні флангаў. Франтыінфармацыйнай вайны могуць пралягацьдзе заўгодна.

Аднойз найбольш папулярных характарыстыксучаснага грамадзтва зьяўляецца яговызначэньне як “інфармацыйнагаграмадзтва”. Многія члены сучаснагаграмадзтва занятыя вытворчасьцю,апрацоўкай, перадачай распаўсюджваньнем,спажываньнем інфармацыі. Сучаснагачалавека цалкам можна назваць homoinformaticus.Таму інфармацыйная вайна пранікае ваўсе, у тым ліку ў самыя аддаленыя, закуткісучаснага “інфармацыйнага грамадзтва”.Кожны чалавек, прынамсі, кожны пісьменнычалавек, тым больш кожны адукаванычалавек заангажаваны ў бесперапынныінфармацыйны працэс і таму, у выніку,заангажаваны – у рознай ступенм,зразумела, -- у інфармацыйную вайну.Больш таго, чым больш чалавек заангажаваныў інфармацыйны працэс, тым больш ёнзнаходзіцца пад узьдзеяньнем інфармацыйнайагрэсіі.

Зразумела,нейкія перашкоды для інфармацыйнайвайны існуюць. Спачатку адным з такіхпрыкметных перашкодаўзьяўлялася мова, дакладней яе веданьне.Значную частку інфармацыі людзіатрымліваюць і спажываюць з дапамогайзнаёмай ім мовы (альбо некалькіх моваў).Зразумела, гэта ня мае дачыненьня давізуальнай або музычнай інфармацыі,якая даступная любому чалавеку, незалежнаад яго валоданьня мовамі.

Аднактакое моўнае абмежаваньне паступовапераадольваецца. З аднаго боку, з бокуспажыўца, -- у выніку росту ўзроўню ягонайадукацыі і масавага вывучэньня імізамежных моваў. Зь іншага боку, з бокупастаўшчыка, пры дапамозе рэсурсаў, штораспаўсюджваюць дэінфармацыю на розныхмовах, ня толькі на расейскай. Напрыклад,прапагандысцкі канал “RussiaToday” вяшчаена ангельскай, іспанскай, арабскаймовах. У хуткім часе пачынае вяшчаньнена нямецкай і фрацузкай мовах. Акрамятаго, сотні і тысячы байцоў “дэзінфармацыйныхбрыгад” актыўна дзейнічаюць у сацыяльныхсетках на мясцовых мовах у многіх краінахсьвету. Такая інфармацыйная вайнапатрабуе аграмадных рэсурсаў. Яны даволівялікія ў параўнаньні з традыцыйнайжурналістыкай, аднак гэта даволі нядорагаў параўнаньні з стандартнымі мэтадамівядзеньня класічнай вайны.

Восьмаяхарактарыстыка інфармацыйнай вайны.Дзякуючы такой рысе інфармацыі, як яепранікальнасьць, у асобе інфармацыйнайвайны, падобна, знойдзеная так званая“абсалютная зброя”, пра якую раней няраз казалі фантасты. Гэтая зброя здольнаявыцэльваць самыя розныя мэты, дасягацьрозных вынікаў. Дыяпазон узьдзеяньнягэтай зброі нічым не абмежаваны.Дэзінфармацыя танная, шырока даступная,яна пранікае праз дзяржаўныя і іншыямежы, не сустракаючы сур’ёзных перашкодаў.

Цяперашняяінфармацыйная вайна дасягнула нябачанагараней ўзроўню інтэнсіўнасьці. Гэтатлумачыцца як дасягненьнямі тэхнічнагапрагрэсу ў вобласьці масавых камунікацый,тэлебачаньня, радыё, зьяўленьнем іразьвіцьцём сацыяльных сетак, так інаборам і інтэнсіўнасьцю ўжываемыхмэтадаў інфармацыйнай вайны. С прычынытаго, што нам неабходныя нейкія прыкладыдля параўнаньня, цяперашнюю інфармацыйнуювайну па ўзроўню інтэнсіўнасьці можнапараўнаць, мабыць, толькі з кампаніямісупраць “ворагаў народу” у 1930-я гады,супраць “бязродных і касмапалітаў”на прыканцы 1940-х гадоў, супраць“лекараў-забойцаў” на пачатку 1950-хгадоў. Тыя нямногія грамадзяне, хто яшчэпамятае сталінскія прапагандысцкіякампаніі 1930-50-х гадоў, кажуць, штоўражаньне падобнае. Прынамсі, у апошніядзесяцігоддзі існаваньня СавецкагаСаюза нічога падобнага не назіралася.Можна меркаваць, што мы перажываемгістарычна адну з найбольш маштабныхі найбольш інтэнсіўных кампаній угісторыі інфармацыйных войнаў.

Эфэктыўнасьцьінфармацыйнай вайны. Згодна вынікаўсацыялагічных апытаньняў у Расеі і ўнекаторых іншых краінах, у сьвядомасьцілюдзей апошнім часам адбыліся і адбываюццазначныя падзеі, якіх мыня бачылі і нават не чакалі яшчэ зусімнядаўна. Вірус імпэрскасьці, які прыснуўбыў у расейскім грамадзтве, з дапамогайінфармацыйнай вайны быў абуджаны іадносна лёгка ахапіў значную часткурасейскага насельніцтва. Прыкметныязьмены ў грамадзкай сьвядомасьціназіраюцца ня толькі ў Расеі, ня толькіў многіх постсавецкіх краінах, але і ўЦэнтральнай і Заходняй Эўропе, у ПаўночнайАмэрыцы, у іншых рэгіёнах краінах.

Яшчэадзін важны элемэнт сёньняшняйінфармацыйнай вайны – гэта ўласьцівыёй інтэнсіўна эмацыйны характар, якірэгулярна дасягае ўзроўню гістэрыі.Інфармацыйным агрэсарам гэта робіццасьвядома і мэтанакіравана, бо гістэрыка– гэта самы эфэктыўны спосаб здушэньняпрацэсаў рацыянальнага мысьленьня тойаўдыторыі, якая падзьвяргаеццаінфармацыйнай атацы. Назіраецца рэзкаепавелічэньне эмацыйна зараджанай ізвычайна табуіраванай лексікі, у тымліку такіх тэрмінаў, як “нацысты” і“фашысты”, ужываньне якіх у сучаснайцывілізаванай дыскусіі па-за гістарычнымкантэкстам лічыцца, як правіла, не дамесца.

Наступнаярыса сучаснай інфармацыйнай агрэсіі,якая заслугоўвае ўвагі, -- гэта ўзровеньфальсіфікацыі інфармацыі. Цяперашняяінфармацыйная агрэсія не абмяжоўваеццаскажэньнем інфармацыі і прадстаўленьнемрэальных фактаў у скажоным выглядзе.Зараз мы сутыкаемся з масавай вытворчасьцю“альтэрнатыўнай рэчаіснасьці”. Наваттыя людзі, хто памятае тое, што адбываласяў сталінскія часы, сьцьвярджаюць, штоцяперашнія маштабы распаўсюджваньняфальсіфікацый і сьвядомай хлусьнібеспрэцэдэнтныя.

Падчасрасейска-украінскай фазы гэтай вайнымы сталіся сьведкамі таго, як арганізацыіінфармацыйнага супраціву раскрыліспачатку “20 фактаў хлусьні пуцінскайпрапаганды пра Украіну і расейска-украінскуювайну”. Потым гэты сьпіс пашырыўся да“40 фактаў хлусьні пуцінскай прапаганды”,да “60 фактаў пуцінскай прапаганды”,да “80 фактаў хлусьні пуцінскайпрапаганды”, да “100 фактаў пуцінскайпрапаганды”. Усе гэтыя “факты хлусьні”зьяўляліся прыкладамі вырабленыхфальсіфікацый і фабрыкацый з выкарыстаньнемфота- і відэаматэр’ялаў. У прыватнасьці,для ілюстрацыі падзей расейска-украінскайвайны выкарыстоўваліся фота- івідэаматэр’ялы, зазьнятыяў Чачэніі, Дагестане, Кабардзіна-Балкарыі,Сірыі, Югаславіі, а таксама ў самойУкраіне ў іншы час. Гэтыя матэр’ялыбылі апрацаваныя і забясьпечаныятэкстамі такім чынам, нібыта яныпрадстаўлялі факты, што мелі месца ўцяперашняй Украіне. Адзін толькі гэтыпрыклад паказвае, якія значныя чалавечыя,тэхналагічныя, творчыя, арганізацыйныя,фінансавыя рэсурсы падключаны даканвэернага працэсу вытворчасьціфальсіфікацый і фабрыкацый.

У гэтымпрацэсе асаблівую ролю адыгрываюць якновыя тэхналогіі, так і новыя спосабыраспаўсюджваньня дэзінфармацыі празсацыяльныя сеткі з дапамогай адмысловых“брыгадаў сецявых агентаў”.

Дзевятае.У чым заключаюцца мэты інфармацыйнайвайны? У так зв. “прамыўцы мазгоў” – узьмене ўспрыняцьця людзьмі навакольнагаасяроддзя. У тым, каб выклікаць у людзейводгук, у тым, каб як мінімум дамагчысянэўтралітэту адной часткі насельніцтва,атрымаць эмацыйную і палітычную падтрымкудругой, прыцягнуць яе да распаўсюджваемайідэалогіі, спарадзіць і ўзмацніцьлаяльнасьць да існуючага рэжыму. У тым,каб праводзіць пастаянную мабілізацыюсваіх прыхільнікаў і дэмабілізацыюпраціўнікаў. У тым, каб выштурхнуцьапанэнтаў і тых, хто здольны супрацьстаяцьінфармацыйнай агрэсіі, па-за межыінфармацыйнага поля бою.

Гэта,трэба адзначыць, асабліва важны момант,бо мэтады, якія выкарыстоўваюцца супрацьзвычайных людзей, бязьмежна цынічныяі часта вульгарныя. Многія звычайныялюдзі, уцягнутыя ў дыскусіі на палітычныятэмы, пад узьдзеяньнем жорсткайатакі, у тым ліку з масавым ужываньнемабсцэннай лексікі, не вытрымліваюцьагрэсіі, грубасьці, хамства і пакідаюцьполе інфармацыйнага бою. Вельмі малахто з звычайных людзей спасобныявытрымліваць асабістыя нападкі і неадступаць перад адкрытым хамствам.Многія зь іх проста не гатовыя да гэтагапсіхалагічна і таму пасьля такіх нападаквымушаныя спыняць актыўны ўдзел удыскусіях. Выцісканьне апанэнтаў ізвычайных людзей з актыўнага ўдзелу ўінфармацыйнай прасторы зьяўляеццаадной з важнейшых мэтаў інфармацыйнагаагрэсара.

Яркіпрыклад такой інфармацыйнай агрэсііпрадстаўляе гісторыя расейскайблогасфэры. Яе ландшафт радыкальназьмяніўся за апошнія 15 гадоў. На прыканцы1990-х – пачатку 2000-х гадоў расейскаяблогасфэра была месцам, дзе падтрымліваўсявыключна высокі інтэлектуальны ікультурны ўзровень дыскусіі, панавалацярпімасьць да іншых пунктаў гледжаньня,а бальшыня ўдзельнікаў дыялогу былішчыра зацікаўленыя ў зьмястоўнымдыялогу. Прыкладна ў 2003 г. бандыінфармацыйнага агрэсара зьдзейсьнілімасіраванае ўварваньне ў блогасфэру,зьдзейсьнілі асабістыя нападкі, у тымліку зь неабмежаваным ужываньнемабсцэннай лексікі, на многіх блогераў.У выніку ў частцы блогасфэры зьмястоўнаядыскусія аказалася практычнай немагчымай,а дэбаты былі зьведзеныя да высьвятленьняасабістых адносінаў і ўзаемных абразаў.У выніку гэтай інтэрвэнцыі многіяўдзельнікі тых абмеркаваньняў пакінуліактыўную частку блогасфэры. Пасьлягэтага на працягу шэрагу гадоў уназіральніка магло скласьціся скажонае ўражаньне аб суадносінах сілаў паміжпрадстаўнікамі розных пунктаў гледжаньня,аб тым, што палітызаваная частка расейскайпублікі знаходзіцца на неверагоднанізкім узроўні інтэлектуальнага ікультурнага разьвіцьця, а расейскаеграмадзтва ў асноўным прыбягае давыключна прымітыўных і агрэсіўныхспосабаў зносін. Спатрэбілася некалькігадоў для таго, каб расейская блогасфэрапаступова пачала выпрацоўваць захадысупрацьдзеяньня інфармацыйнай агрэсіі.Але на некалькі гадоў інфармацыйныагрэсар атрымаў важкую перамогу.

Дзесятае.Цяперашняя інфармацыйная вайнапрадстаўляе сабой адзін з найбольшсур’ёзных выклікаў сучаснаму свабоднамуграмадзтву. Чаму? Адным з важнейшыхпрынцыпаў свабоднага грамадзтвазьяўляецца свабода слова. Добравядомыя словы, якія прыпісваюць Вальтэру:“Я не падзяляю вашых перакананьняў,але гатовы памерці за вашае прававыказваць іх”.

Аднаку сытуацыі інфармацыйнай вайны літаральнаенасьледваньне гэтаму прынцыпу можаазначаць, па-першае, самагубства – яквіртуальнае, так і ў некаторых выпадкахі наступнае рэальнае. Па-другое, яноможа аказаць грунтоўную дапамогуінфармацыйным тэрарыстам. Таму ўцяперашніх умовах патрабуецца карэктыроўкаў практычным ужываньні гэтага важнейшагапрынцыпа свабоднага грамадзтва.

Тымасобам, супольнасьцям, якія ня могуцьарганізаваць інфармацыйны супраціўінфармацыйнай агрэсіі, што вядзеццасупраць іх, наканаваная параза. Мыбачылі, да якой грамадзкай, чалавечай,маральнай катастрофы давяла перамогаінфармацыйнага агрэсара ў Расеі. Мыбачым, як падобнае адбываецца цяперпа-за межамі Расеі. Спачатку адбываеццапараза ў інфармацыйнай вайне, потым –і на іншых франтах так званай Чацьвертайсусьветнай вайны.

Відавочна,неабходна ўнесьці карэкцыі ў гэты вядучыпрынцып. Або хаця б распачаць абмеркаваньнетаго, якім чынам можна захаваць гэтыважнейшы прынцып свабоднага грамадзтва– свабоду слова, свабоду выказваньняў,свабоду распаўсюджваньня інфармацыі,адначасна не дапускаючы беспакаранагашкоднага распаўсюджваньня дэзінфармацыі,хлусьні, выразных фальсіфікацый.

Апошняе– гэта колькі словаў аб тым, як можабыць арганізаваны інфармацыйны супраціў,на якой аснове можа быць выпрацаванаястратэгія інфармацыйнай абароны.

  1. Першае, што трэба зразумець: гэта ёсьць вайна. Гэта не жарт і не гульня. Гэта не прыемныя зносіны са знаёмымі ў сацыяльных сетках. Гэта сапраўдная вайна. І нават тым, хто ня хоча браць у ёй удзел, даводзіцца паводзіць сябе ў адпаведнасьці з законамі ваеннага часу: “Сёньня ты апынуўся на вайне”.

  2. Другое. У бальшыні выпадкаў мы маем справу з інфармацыйнай агрэсіяй, створанай не журналістамі, а прафэсійнымі прапагандыстамі, інфармацыйнымі войскамі, інфармацыйным спэцназам.

Якпаводзіць сябе наінфармацыйнай вайне?

Якпаводзіць сябе ў адносінах да інфармацыйнагаагрэсара?

3.Неабходнаякарэктыроўка ва ўжываньні прынцыпасвабоды слова. Давайце ўявім сябе насэкунду, што зараз на двары не 2014-ты год,а 1944-ты, і мы знаходзімся не ў Эстоніі,а ў Вялікай Брытаніі. У той час Брытаніяаказалася адным з двух-трох апошніхсвабодных грамадзтваў у Эўропе. Практычнаўвесь кантынэнт знаходзіўся пад кантролемальбо краінаў восі альбо сталінскагаСССР. Як вы думаеце, якой павінна былаб быць рэакцыя ўладаў свабоднай Брытаніі,калі б група нямецкіх журналістаў,напрыклад, з “VoelkischerBeobachter”,пажадала б наведаць Брытанскія выспы?Скажам, яны захацелі б паглядзецьСаўтгэмптан, Портсмут, Брайтан з тым,каб атрымаць інфармацыю аб сытуацыі напаўднёвым узьбярэжжы Вялікай Брытанііі, натуральна, паведаміць у Берлін прасвае ўражаньні. Нягледзячы на прынцыпнеабмежаванага пошуку і распаўсюджваньняінфармацыі ў свабодным грамадзтвебрытанцы, мабыць, такога не дапусьціліб. Ва ўмовах вайны для ўжываньня наватбазавага прынцыпа свабоднага грамадзтвазьяўляюцца межы. Такога кшталту межызьяўляюцца і ў ходзе цяперашняй вайны.Мы павінны падумаць над тым, што павіннабыць у гэтай сувязі зроблена ў цяперашняйсытуацыі. Яшчэ раз нагадаю: сёньня мымаем справу не з журналістамі, мы маемсправу з спэцназам інфармацыйныхвойскаў.

4. Яшчэадно сур’ёзнае і складанае пытаньне.Йдзецца аб адносінах да абароны людзей– патэнцыйных ахвяраў інфармацыйнайагрэсіі. Усе людзі розныя. Розьніца,зразумела, заключаецца ня ў розьніцыасноўных правоў і свабодаў чалавека,якія ў свабодным грамадзтве на роўнымузроўне гарантуюцца ўсім. Розьнцапалягае ў няроўнай псіхалагічнай іпсіха-фізычнай здольнасьці розныхлюдзей супраціўляцца інфармацыйныматакам, дэзінфармацыі, фальсіфікацыям.Дакладна так жа, як розныя людзі маюцьрозную фізычную сілу дзеля супрацівупабытовай агрэсіі.

Ёсьцьлюдзі, якія могуць дастаткова эфэктыўнасупраціўляцца інфармацыйным атакам.Зразумела, гэты фэномэн патрабуе большсур’ёзнага дасьледваньня, але напрыкладзе Расеі мы можам сказаць, што,мабыць, каля 15% насельніцтва Расеіаказалася здольным больш ці меншустойліва супрацьстаяць інфармацыйнайагрэсіі. Бальшыня грамадзян аказалісяда гэтага ня здольнымі.

Ітады паўстае наступнаепытаньне. Калі, прыпусьцім, 15% людзеймогуць самастойна абараняцца, што рабіцьз тымі і для тых, хто ня можа самсупрацьстаяць хлусьні і фальсіфікацыі,хто лёгка становіцца ахвярайдэзінфармацыйных атак? Іх трэба абараняць?Або не? І калі абараняць, то як?

Адзінз самых простых і шырока распаўсюджаныхспосабаў абароны, якімі карыстаюццанекаторыя расейскія грамадзяне – гэтамаксімальнае абмежаваньне свайгокантакта з крыніцамі дэзінфармацыі.Нямала расейцаў кажуць, што яны ня могуцьглядзець расейскае тэлебачаньне і неглядзяць яго: “Не, расейскае тэлебачаньнея не гляджу”. Гэта сьвядомы выбар часткіграмадзян, які дазваляе ім зьвесьцішкоду ад інфармацыйнай агрэсіі дамінімума. Гэта натуральная рэакцыянеінфіцыраванага чалавека на крыніцураспаўсюджваньня інфекцыі – максімальнаеабмежаваньне доступу да такой крыніцы.Іншымі словамі, гэта ёсьць арганізацыякаранціна – ці то калектыўнага, ці тоіндывідуальнага. Такога кшталту падыходтрадыцыйна выкарыстоўваеццаў выпадках пагрозы распаўсюджваньняасабліва небясьпечных інфекцый – чумы,халеры, у выпадку працы альбо кантактаўз таксічнымі ці радыёактыўнымі рэчывамі.Уласна, інфармацыйная вайна па сваймухарактару мала чым адрозьніваецца адэпідэмій альбо бактэрыялагічнай вайны.Адрозьненьне заключаецца толькі ў тым,што бактэрыі і вірусы атручваюць целачалавека, а дэзінфармацыя – ягонуюсьвядомасьць, гэта зн. менавіта тое, шторобіць чалавека чалавекам.

Тыя, хтоздольны самастойна супраціўляццадэзінфармацыі, можа і павінен аналізавацьінфармацыйныя атакі, зьявы інфармацыйнайвайны, адсочваць іх зьяўленьне і займаццаіх зьнішчэньнем, утвараючы ўласныяматэр’ялы, якія раскрываюць дэзінфармацыю.Але як абараніць ад дэзінфармацыі, адператварэньня ў ахвяры інфармацыйнайагрэсіі тых, хто ня здольны самастойнаёй супраціўляцца?

5.Неабходныя контр-дэзінфармацыйныя(санітарна-эпідэміялагічныя) мерапрыемствыі контр-інфармацыйныя службы. У сакавікусёлета ўкраінскаму кіраўніцтву раіліўтварыць цэнтар па барацьбе здэзінфармацыйнай агрэсіяй супрацьУкраіны, супраць антыўкраінскайпрапаганды і дэзінфармацыі. Украінскіяўлады адмовіліся гэта зрабіць. Але гэтымпачалі займацца прыватныя арганізацыі,прадстаўнікі ўкраінскай грамадзянскайсупольнасьці. Такія, напрыклад, як“Інфармацыйны супраціў”, Inforesist,StopFake, якіязаймаюцца аналізам крамлёўскай прапагандыі раскрыцьцём расейскай антыўкраінскайдэзінфармацыі. Гэтыя арганізацыі здолеліідэнтыфікаваць сотні выпадкаўінфармацыйных дыверсій супраць Украіныі прадэманстраваць, як менавіта яныбылі арганізаваныя. Тым ня менш ва ўмовахглабальнай інфармацыйнай вайны рэсурсаўтолькі прыватнай ініцыятывы становіццавідавочна недастаткова.

6.Неабходна памятаць пра важнейшае“правіла вядзеньня інфармацыйнагабою”. Самае галоўнае – нельга здавацьінфармацыйную прастору інфармацыйнымагрэсарам, інфармацыйным тэрарыстам.

7. І,нарэшце, самае апошняе. Як можна атрымацьстратэгічную перамогу ў інфармацыйнайвайне, што вядзецца супраць грамадзянРасеі, Украіны, іншых краін? Для гэтагатрэба зрабіць шмат што. Але канчатковаяперамога над інфармацыйным агрэсарамі інфармацыйнай агрэсіяй будзе атрыманаятолькі тады, калі Расея станецца свабоднайі дэмакратычнай краінай.

Пераклаўз расейскай В. Буйвал.

АндрэйІларыёнаў – расейскі аналітык, публіцыст.

Крыніца:http://www.kasparov.ru/material.php?id=5428303A0EBBD