КІЙКО РЫГОР ІВАНАВІЧ (1950–03.10.2014)
Пасьляцяжкой хваробы памёр наш дарагі сябраРыгор Кійко. Таленавіты майстрадэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ён,як і многія іншыя творцы, з першых дзёнфронтаўскага руху далучыўся да змаганьняза вольную Бацькаўшчыну. У шэрагахКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ раскрыліся яго высокія чалавечыяякасьці. У самыя драматычныя момантыРыгор быў наперадзе, бараніў ад рэжымнайпаліцэйшчыны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ілюдзей, што патрапілі ў бяду. Ён быўсярод тых фронтаўцаў, якія пачалівырабляць крыжы і ставіць іх падчасрэжымнага варварскага наступу на НародныМэмарыял у Курапатах у 2001 годзе. Ён быўу ланцугу першых абаронцаў, якія закрылісабой дарогу на Сьвятыню перад дзікайпаліцэйшчынай і гэбоўшчынай. Прыслужнікірэжыму схапілі і катавалі яго ў Курапатах.Рыгор быў арыштаваны таксама ў днінароднай абароны Беларусі ўвосень 1996года. У турме ён падтрымліваў іншыхвязьняў, натхняў іх і надаваў духоўнаймоцы.
ТворчасьцьРыгора поўная гармоніі і любові данароднай традыцыі. Не выпадкова ягонуювыставу 1997 года ў Чырвоным касьцёле ўМенску сябры назвалі –“Беларускі космас”. Чалавек адышоў увечнасьць, але мастак застаўся. Засталісяягоныя творы – багатая вобразамі іпластычнымі знаходкамі кераміка.Засталася памяць пра нашага сябра –адданага жаўнера нашага народнагазмаганьня за Беларусь.
Выказваемсвае спачуваньні сям’і нябожчыка.
СябрыКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ
3кастрычніка 2014 г.