ЧАРГОВАЯ ПОРЦЫЯ ІЛЖЫВАСЬЦІ І ФАЛЬШУ

Днямі“дэмСМІ РБ” паведамілі пра “сустрэчупісьменьніцы С. Алексіевіч з чытачаміў Менску”. Сустрэчу арганізавалі немцы(амбасада ФРГ і Інстытут Гётэ) – хто бсумняваўся! Нагаворанае “пісьменьніцай”лёгка разьбіраецца на цытаты:

“Учорая увайшла ў Інтэрнэт і паўгадзіныплакала, пабачыўшы ролік, дзе па ўкраінскіхвёсках ідзе калона, якая вязе загінулыхсалдат. Паўсюль людзі сустракалі яго,стоячы на каленях — гэтыя грузныясавецкія людзі: вялікія мужыкі, па якіхвідаць, што яны п’юць, жанчыны, па якіхвідаць, што яны цягнуць усё на сабе,дзеці… І я глядзела на гэтае, глядзелана гэтыя твары і падумала, што не, чырвонычалавек яшчэ не сышоў. Развітанне з імбудзе вельмі доўгім”. (Канец цытаты).

Многіятысячы беларусаў таксама паглядзелігэтыя відэакадры. Але ўбачылі там не“мужыкоў, якія п’юць”, не “чырвоныхчалавекаў”, а Украінскую нацыю, якаякленчыць перад сваімі загіблымі герояміі ніколі ня ўстане на калені перадМаскоўскім Хамам. Цытуем далей:

“Я,насамрэч, жыву з пачуцьцём паразы”

“Явельмі хварэю за беларускую мову ікультуру і вельмі хацела, каб гэта былаасобная незалежная краіна і каб янаацалела ў гэтым жаху, які насоўваецца,і мы нічога не можам зрабіць.

Але янарадзілася ў той час, калі была гэтаяўтопія, я ішла за ёю, і ўтопія размаўлялана расійскай мове. Зрабіць тое, што язрабіла, на беларускай мове былонемагчыма. Я займалася цэлым агромістымсавецкім светам”.

“Інтэлектуалаўу нас няма”. (Канец цытаваньня).

Аднагаворанага “пісьменьніцай” у галовахпавінна застацца нешта сумбурна-пэсімістычнае.Па-беларуску яна так і не навучыласявыказвацца або пісаць (мы цытуем перакладз “дэмСМІ”), але лекцыі беларусамахвотна дае, за нямецкія грошы. Іінтэлектуалаў у нас няма, і нічога мызрабіць ня можам. І галоўнае, ні словапра агрэсію Масквы, пра сапраўднагападпальшчыка вайны. Але зьдзіўляцца нятрэба. Што такое гэтая “пісьменьніца”,даўно ўжо паведамлялася на патрыятычныхсайтах. Вось, напрыклад, публікацыя ЯнкіБазыля на “Беларускай Салідарнасьці”ад 6 ліпеня 2013 г.

Мадамзноў злавілі на беларусафобстве

23чэрвеня ў інфармпрасторы разьляцеласянавіна:

Дэпутат Бундэстага Марылуізэ Бэкпавіншавала пісьменніцу СвятлануАлексіевіч з прысуджэннем Міжнароднайпрэміі міру нямецкіх кнігагандляроўза 2013 год.

Якадзначаецца ў віншаванні, “СвятланаАлексіевіч вельмі чуйна і чула апісваерэальнасць Беларусі, якая рабілася ўсёбольш жорсткай”, піша БелаПАН. (Канеццытаваньня).

Угэтым паведамленьні мадам Алексіевічназваная “беларускай пісьменьніцай”.Але мы дазволім сябе засумнявацца ўабгрунтаванасьці гэткага тытулаваньня(дый не пісьменьніца яна, а журналістка,якая займаецца дакумэнтальнай прозай).Бо адбылася нечаканая для лаўрэаткі(прэмія ад нямецкіх кнігавыдаўцоўраўняецца 25 тыс. эўраў) “уцечкаінфармацыі”. І чуйныя людзіпрыхапілі “пісьменьніцу” набеларусафобстве. Справа ў тым, што даючыінтэрв'ю нямецкай газэце “FrankfurterAllgemeine Zeitung” (нумар за 20 чэрвеня сёлета),Алексіевіч не стрымалася, калі пачулапытаньне журналісткі:

Obwohl Minsk Ihre Heimat ist, schreiben Sie nicht auf Belorussisch.

ХацяМенск ёсьць Вашай радзімай, Вы ня пішацепа-беларуску.

І“урэзала ад усяе душы” наступны пасаж:

Ja, ich schreibe nur russisch und verstehe mich auch als Angehörigeder russischen Kultur. Die weißrussische Sprache ist sehr bäuerlichund literarisch unausgereift.

Так,я пішу толькі па-расейску і разумею сябетаксама як прыналежную да расейскайкультуры. Беларуская мова вельмі вясковаяі літаратурна недасьпелая. (Канеццытаваньня).

Датакой нізасьці трэба дадумацца. Праўда,цяпер сп. Алексіевіч апраўдваецца настаронцы і хвалях Радыё Свабоды. Маўляў,яе ня так зразумелі і пераклалі. Яназавярае ў сваёй адданасьці беларускайкультуры. А нам нешта ня верыцца ўшчырасьць заяваў і творчасьці гэтаймадам. Перш за ўсё таму, што яе антыбеларускіязаявы маюць рэцыдыўны характар. Яепрыхапілі на гэтым ня ў першы раз. Думаем,што таксама не ў апошні. А галоўнаяпрычына паводзінаў мадам у тым, штоменавіта за гэта яе іаплочваюць-друкуюць-узнагароджваюцьнемцы і віншуюць з Бундэстага. Германскамуафіцыёзу (які на працягу гадоў муштраваўлукашыстоўскія рэпрэсійныя структуры,вучыў іх душыць наш народ) важна, каб даўсяго была таксама й “духоўная падкладка”— аўтарытэтнае сьведчаньне ў стылісалоннай баечкі з 19-гастагоддзя пра “вясковасьць інедасьпеласьць” вялікай мовы.

Мяркуем,што ня тое яшчэ пачуем. Цалкам верагодна,што пасьля гэтай прэміі германцы будуцьспрабаваць зрабіць мадам лаўрэаткайНобэлеўскай прэміі па літаратуры.Гісторыя паказвае, што гэтая кантораможа зрабіць сваім лаўрэятам наватказу, быў бы заказ і кан'юнктура. Ці такоеўжо было! Дарэчы, Беларусы маглі б спыніцьгэту германскую інтрыгу.

Янка Базыль