“ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ В РУССКИЙ МИР”

Вайна ігуманітарная катастрофа ў данецкімрэгіёне Украіны працягваецца. Масквападпісвае пагадненьні аб спыненьніагню, але не выконвае іх. Канца трагедыі,пастаўленай маскоўскімі рэжысёрамі,ня бачна. Але многія людзі ўжо робяцьгалоўныя высновы з трагічных падзей.

Аплакваюцьсваіх палеглых герояў сем’і і ўсёукраінскае грамадзтва. Шукаюць сваіхзагіблых сыноў сем’і ў Пскове, Кастрамеі ў іншых месцах Расеі. І ўсё ж па самымвялікім кошце расплаціліся людзі, штожывуць на Данбасе. Расплаціліся за сваюдаволі масавую любоў да Масквы, за сваюмару “стацца Расеяй”, за “слава Пуцінурадному!”, за нянавісьць да ўсягоўкраінскага і жаданьне “ўвайсьці ўмежы вялікай Расеі”, за танцы на плошчахкаля помнікаў Леніну і пад трыкалёрамРФ. Іх прышлі ўводзіць «у межы Расеі» іпачалося…

Уладуў гарадах і паселішчах захапіліімпартаваныя тэрарысты-профі гіркіны-бабаі,якія мабілізавалі ўвесь мясцовы крымінал,раздаўшы яму аўтаматы. Потым падцягнулісядзікія атрады азьвярэлых кадыраўскіхгалаварэзаў. Людзей пачалі забіваць,катаваць, абрабоўваць. Калі Украінскаяармія прышла, каб вызваліць родную зямлюад захопнікаў, бандыты пачалі сістэматычнаабстрэльваць жылыя кварталы і забівацьмірных людзей, выдаючы гэта за злачынствыўкраінскіх вайскоўцаў.

Калінаіўныя данецкія людзі кінуліся ўцякацьу любімую Расею, іх (жыхароў сонечныхстэпаў Прыдоньня) пачалі тысячамівысяляць на Калыму і ў іншыя страшныямесцы РФ, дзе сьпілося і вымірае мясцоваенасельніцтва. Вядома, што 60 тысячаўданецкіх уцекачоў ужо вярнуліся з Расеіна Данбас. Руіны родных паселішчаўпадаліся ім больш камфортнымі, чымМагадан і Адыгея. Любоў да Масквы, да“русского языка” абярнулася вялікайбядой для сотняў тысячаў людзей, якіяапынуліся ў палоне пачварнай ілюзіі“Русского мира”.

Страшнымкоштам прадэманстравана на практыцынаступнае. Калі ты апантана “любішМаскву” і “хочаш жыць у Расеі” (непакідаючы, аднак, кватэру ў Менску абоТаліне), калі ты грэбуеш “лабусамі” і“бульбашамі” і хочаш, каб твае дзеціразмаўлялі выключна па-руску, ты павіненбыць гатовы да таго, што Масква адплоціцьтабе за тваю любоў. Аднойчы, ўстаўшыраніцай, ты ўбачыш пад вокнамі свайгодома “дружественный кадыровский танк”,які прыехаў цябе “освобождать”. Потымтвой дом будзе разбураны “дружественнымогнём”, а маёмасьць вынесуць у мяхах“зялёныя чалавечкі”. У тваім дварыбудзе разьмешчана батарэя “дружественной”устаноўкі “Град”. Праўда, пасьлянекалькіх залпаў яна паедзе ў іншы двор,а ты з сваёй сям’ёй застанешся. У школе,дзе вучыліся твае дзеці (ты зрабіў быўусё, каб яна была “русскоязычной”),русскоязычныя бандыты арганізуюць свойштаб і камэры-катоўні. А калі ты пабяжышратавацца ў Расею, цябе пашлюць жыць накурорты Ямала і Камчаткі. «Добропожаловать в Русскиймир».

СымонРудзік