РЫХТУЙМАСЯ ДА АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ

(Выступна верасьнёўскім Сойме КХП – БНФ і БНФ«Адраджэньне»)

Зьменнысьвет і перамены ў міжнародных прынцыпахпрымушаюць нас думаць, казаць і пісацьпра галоўнае: пра расейскую агрэсіюсупраць Украіны, пра вайну, пра выяўленьнефашызму ў Расеі, прарэшту сьветуі наш нацыянальны лёс.

Верагоднасьцьпашырэньня рускай агрэсіі, вайны іанэксіі Беларусі настолькі вялікая,што неабходнасьць канкрэтных дзеяньняў,запатрабаваных яшчэ ўчора, сёньняпавінна стаць прыярытэтам у нашымпадыходзе да практычных справаў. І ўасьветніцкай, і ў мэмарыяльнай, і ўсацыяльна-культурнай, і ўпрапагандысцка-інфармацыйнай працытрэба ўлічваць гэты прыярытэт інеабходнасьць падрыхтоўкі да абаронынацыі і дзяржавы.

Якзаўсёды, у абставінах пагрозы міру,незалежнасьці і свабодзе, важна рэальнабачыць становішча і рэальны накірунакпадзей. Цяперашняя, на мой погляд,пасьпешная аналітыка (што ў Беларусі,што ў Расеі, што на Захадзе) перамешаназ палітыкай і прапагандай, і тамуразыходжаньні вельмі вялікія. Але амальусе крытыкі зыходзяцца на тым, што Пуцінзаганяе сябе ў тупік, што заходніясанкцыі яго задушаць, што яны вымусяцьяго рабіць зваротны ход, бо Расея нявытрымае, эканоміка яе зваліцца ў яму,і вось тады Захад дацісьне і Пуціна, іРасею. Але Захад мусіць быць рашучым іжорсткім у сваіх санкцыях і падыходах.

Сапраўды,калі б у пэрыяд захопу Крыма ўкраінцыаказалі б супраціўленьне, а Захад праявіўбы рашучасьць, жорсткі падыход іпасьлядоўнасьць, то інвазія ў Данбасмагла б і не адбыцца. Цяпер вайна ідзепоўным ходам, і дыпламатыяй ды санкцыяміяе ня спыніш.

Літаральнава ўсіх даступных мне крытычных аналізахвыяўлена перакананьне, што ў далейшымканфлікце з Захадам расейская палітыка– гэта авантура, якая прывядзе дапаражэньня і распаду Расеі. Пры гэтымпараўноўваюцца эканамічныя, фінансавыяі дэмаграфічныя рэсурсы абодвух бакоў,якія ўражліва не ў карысьць Расеі. Ітаму мала хто верыць (хоць і шмат пішуць),што пуцінская Расея пойдзе далёка ўсваёй агрэсіі і тым больш, што яна нагэтым можа нешта зыскаць, акрамя ізаляцыіі паразы.

Усетакія меркаваньні разумныя, бо заснаваныяна логіцы, на рацыё і рэальнасьці. Іякраз таму (у дадзеным выпадку) яныпамылковыя. Расея не жыве ні па розуму,ні па логіцы, ні па рэальнасьці. Янаіснуе па хаценьню, яе дзеяньніірацыянальныя. Галодны расеяц будзедумаць не аб тым, як паесьці, а аб тым,каб забраць Дарданэлы і ўсімдаць па гарбе,каб баяліся, бо ўсе вінаватыя, што ёнгалодны. Эўрапейскім розумам Расею незразумееш. Але беларусы, украінцы,палякі, што жылі пад расейскай акупацыяй,азіяцкі характар Масквы ведаюць. І яготрэба ўлічваць пры ацэнцы рускай агрэсііі ваеннных падзей.

НіПуцін, ні расейскі натоўп ня зробяцьзваротны ход, не адступяцца ад агрэсіі.Вайна будзе працягвацца, і пры пэўныхабставінах – аж да трэцяй Сусьветнай,выйграць якую Расея мае большыя шансы,чым Захад, зыходзячы з тых прычын, якіяя тут адзначыў, тым больш, што (уадрозьненьні ад Захаду) каштоўнасьцьчалавечага жыцьця ня мае ў расейцаўніякай цаны.

Палітычнаясістэма Расеі (карпаратыўная дыктатураКГБ з моцнымі функцыямі прэзыдэнта)лепш прыстасавана да вайны, чым заходняя.Асабліва маючы на ўвазе бюракратычнуюсістэму ўлады Эўразьвязу з закамуфляванайфункцыяй «лібэрум вето» па асноўныхпытаньнях палітыкі і няздольнасьць уваеннай вобласьці.

НаЗахадзе цяпер няма валявых палітычныхлідэраў, здольных да рашучых дзеяньняўі да прыняцьця адказных рашэньняў уэкстрымальных умовах. Тым часам у любыхагрэсіўных дзеяньнях Пуціна (калі яныяму спатрэбяцца) можна не сумнявацца.Уся гісторыя злачынстваў гэтай асобы(пачынаючы ад падрыву дамоў зь людзьміў Маскве і Валгадонску) вымоўнаягоныя мэтады пацьвярджае.

Ваеннаядактрына Расеі, прынятая пры Пуціне,прадугледжвае выкарыстаньне атамнайзброі «пры пагрозе бясьпецы Расеі».Пачынаючы з руска-грузінскай вайны,пастаянна гучаць рускія намёкі і пагрозыаб атамнай бамбардоўцы. Крэмль прывучаеЗахад да магчымасьці ўжываньня Расеяйтактычнай атамнай зброі і кропкавыхядзерных удараў і ўпэўнены, што адэкватнагаадказу ня будзе. (Яго сапраўды, хутчэйза ўсё, ня будзе.)

Увыпадку стратэгічнага канфлікту Расеясапраўды мае зброю, супраць якой Захадуцяжка справіцца. Расея сапраўды можаператварыць Амэрыку ў «радыёактыўныпопел», хоць і сама застанеццапустыняй.З гледзішча заходніх рацыё і логікі,такое не павінна адбыцца, бо бессэнсоўна,бо гэта самагубства. З гледзішча Пуціна,«Матросава», «Мачылава» ды розныхматросаў-жалезьнякоў (у стане афэкту)– гэта геройства.

Длярускіх падпальшчыкаў вайны цяперсклаліся спрыяльныя міжнародныяабставіны, найперш у сувязі з палітычнымаслабленьнем Амэрыкі і войнамі наБлізкім Усходзе (якія Расея падтрымлівае).Калі Амэрыка не праявіць рашучасьці,хуткіх і моцных эканамічных і палітычныхдзеяньняў, то Крэмль дацісьне Эўразьвяз,і Эўропа «заклапочана» здасьць Украіну.І тады ... і тады пачнуцца працэсы распадуЭўразьвяза, дзе руская агентура,дыпламатыя і вывезеныя на Захад рускіягрошы спрацуюць на поўніцу. Дадам, штоЭўразьвяз як штучная бюракратычная ідэмакратычная сістэма ў большай ступеніпадвержаны распаду ў крызісных умовах,чым дыктатарская Расея. Не забывайматаксама, што ў краінах Эўразьвязу ілевыя цемрашалы, і правыя шавіністы,экстрэмісты, фашысты падтрымліваюцьПуціна і ягоную палітыку супраць Украіны,а фірмы занепакоены убыткамі.

Маеразважаньні тут дзеля таго, каб астудзіцьгарачую веру некаторых прыхільнікаўэўрадэмакратыі ў магутнасьць НАТО імоц Эўразьвязу. Ня раіў бы недаацэньвацьсацыяльна адсталую, п'яную, «нямытую»і звар'яцелую Расею зь ядзерным арсэналаму кішэні.

Неверагоднаяпрапагандысцкая хлусьня расейцаў,паталагічная ілжа, жорсткасьць, нянавісьцьі подласьць у палітыцы і ў вайне супрацьУкраіны скаланулі ўвесь разумны інармальны сьвет, усіх людзей добрайволі. У некаторых усё перакульваецца ўгалаве, іншыя ня могуць паверыць, штотакое магло стацца і г. д. Маральнаянізасьць Пуціна пакаробіла ілюзіі іўяўленьні пра рускую палітыку і яедзеячоў. Але калі без эмоцыяў -- то што«ўхімічным асадку»?А тое, што пасьля няўдалага бліц-крыгуў Данбасе, Расеяхутка зьмяніла тактыку і крок за крокам(і ў ваеннай сфэры, і ў прапагандзе, і ўпалітыцы, і ў дыпламатыі), хлусячы цынічнаі нахабна, паступова заваёўвае пазыцыіі ідзе да сваёй агрэсіўнай мэты,памалу выйграючы і ціснучы на ўсіх. Такзванае менскае «перамір'е» добры тамупрыклад. Ужо мала ўспамінаюць і пранядаўна зьбіты «Боінг 777» (Расея ж неЛівія).

Нельганедаацэньваць палітыку зла на тойпадставе, што зло подлае, нікчэмнае,гадкае, амаральнае, бессаромнае і г. д.Ад сваёй подласьці і амаральнасьці злоня здохне, бо гэта і ёсьць яго страшнаязброя. Расея ўвесь час праводзіцьазіяцкую палітыку стэпу і вандроўнайарды, не нясучы ніякай адказнасьці перадчалавецтвам і не праймаючыся нічыімлёсам. Ёсьць Расея і ёсьць сьвет ваколяе, які, згодна рускіх уяўленьняў, ёйварожы і чужы. І сэнс яе існаваньня -- узмаганьні з гэтым чужым сьветам ворагаўі басурманаў, што хочуць яе пагубіць.Ідэалёгія Чынгіз-хана трывае па сёньняшнідзень.

Зьместпадзей і ход вайны на Украіне паказваюць,што нацыянальная будучыня Украіны,Беларусі, Усходняй Эўропы і статус усёйЭўропы залежыць цяпер ад Украіны, ад яеперамогі над рускім агрэсарам. І самаеістотнае ў тым, што рэальна Украінаперад пачварнай сілай Расеі мусіцьспадзявацца найперш на саму сябе.Ад яе супраціўленьня залежыць і падтрымка.

Каліб пуцінскі фашызм растаптаў Украіну,то наступнай ахвярай станем мы, беларусы.Наша салідарнасьць з Украінай – гэтанаша жыцьцёвая неабходнасьць. Акрамяпадтрымкі Украіны словамі, тэкстамі іакцыямі патрэбная рэальная збройнаясалідарнасьць і дапамога. На дзяржаўнымузроўні такое немагчымае, паколькіБеларуская дзяржава захополенапрамаскоўскай антыбеларускай уладай.Але дапамагаць Украіне можна дабраахвотнымудзелам беларусаў на баку ўкраінцаў убарацьбе супраць рускіх нападнікаў іакупантаў. Ужо дзясяткі нашых землякоўзмагаюцца на фронце за вольную Украіну.Але гэта мала. Беларусам трэба сфармавацьцэлыя батальёны дабраахвотнікаў і стацьплячо ў плячо разам з украінцамі «завашу і нашу свабоду». Гэта трэба рабіцьнеадкладна. Гэта наша агульная справа.

Упадрыхтоўцы да абароны Беларусі застаюццатыя ж задачы, што і раней: структураваньнепа дзьве-тры асобы, назапашваньне зброіі выбухоўкі, рыштунку, амуніцыі. Да пары– адсутнасьць дзеяньняў і гарызантальныхсувязяў, катэгарычнае пазьбяганьнезаўчаснай арганізацыйнай фармалізацыіі інфармацыі. Прапаганда па ланцуговайсхеме. Таксама фіксацыя агентуры іворагаў Беларусі.

Трэбабрацца за працу ўсім патрыётам і сьведамымграмадзянам краіны. Што будзе зроблена,тое не змарнуецца, калі прыйдзе час.

Паапытаньнях вядома, што змагацца сазброяй у руках за Беларусь на сёньняшнідзень гатовыя паўтара мільёны чалавек.Рэальна гэта будзе ў разоў 20 меней, алеі гэта – вялікая сіла (75 тысяч). Глядземсьмела ў будучыню. Імпэрыя зла мусіцьзламаць саба карак і клыкі на Украіне.Дапаможам Украіне, навучымся біць ворагаі разумна перамагаць без артылерыі,авіяцыі і танкаў, бо гэта магчыма.Памятайма, што цяпер самы паскуднылозунг – гэта рабскі покліч беларускіхсаўкоў: «Абы вайны не было». Вайна ўжопачалася на Украіне, і меркаваньнісаўкоў там нікога не цікавілі. Будзьмасалідарныя з Украінай і рыхтуймася даабароны нашай Беларускай Айчыны.

ЖывеБеларусь! Вечна жыве! Славе героям!

14верасьня 2014 г. ЗянонПАЗЬНЯК