АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (08.09–09.09.2014)

ВітаюцьПарашэнку

8верасьня 2014 г. брытанская газэта “TheIndependent”напісала пра візыт прэзыдэнта УкраіныПарашэнкі ў Марыюпаль. Ён выступіў тамперад людзьмі як нацыянальны лідэр. У63 мілях ад Марыюпаля, у Данецку ў той жадзень адбыўся мітынг, сабраны дыверсантамі.Там радваліся “перамозе над кіеўскайхунтай”.

Нашкамэнтар: Зразумела, што Масква сваімірэгулярнымі войскамі выратавала адпоўнага разгрому сваю данбаскую кліентуруна апошнім этапе лакальнай вайны. ЦяперМасква прыкладае ўсе намаганьні, кабправал сваёго плану выставіць як сваюперамогу. На расейскіх тэлеканалахгучыць: “Украинской армии уже нет!”Кемлівыя беларусы на гэта пытаюцца:“Дык калі яе “нет”, то чаму маскоўскіявойскі ня йдуць парадным маршам папустой дарозе з Данецка на Кіеў?”

Вядома,што яшчэ тры месяцы таму бальшыня жыхароўМарыюпаля мелі выразна прарасейскуюарыентацыю. Цяпер статыстыка паказвае,што гэта ёсьць горад украінскіх патрыётаў,якія ня хочуць у Расею. За прымінулыямесяцы марыюпальцы наглядзеліся назьверствы расейскай банды зусім непадалёкад свайго горада і прыязна вітаюцьпрэзыдэнта Украіны.

ЮркаМарозаў

Падвойныстандарт

9верасьня 2014 г. летувіская газэта “KaunoDiena” напісалапра сустрэчу летувіскіх лібэралаў,дэпутатаў Эўрапарляманту з вядомайукраінскай патрыёткай Аксанай Лыжычкай.Яна распавяла ім пра падзеі ва Украіне.Дэпутаты паведамілі, што гэта былавельмі важная для іх інфармацыя.

Нашкамэнтар: Цяпер летувіскія эўрадэпутатыбудуць ведаць пра сапраўднае становішчаў краіне іхняга рэгіёна. Але паўстаепытаньне (рытарычнае), чаму летувіскіядэпутаты і палітыкі рэгулярна сустракаюццавыключна зь вядомымі падстаўныміфігурамі псэўдаапазыцыі РБ, наладжваюцьдля іх канфэрэнцыі і палітвучобу ўЛетуве? Мабыць яны спадзяюцца атрымацьад іх сапраўдную інфармацыю пра становішчаў суседняй краіне -- Беларусі?

ЮркаМарозаў

Стойкаялюбоў да агентуры

9верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena”напісала: “Выкраданьне супрацоўнікаЭстонскай Паліцыі Бясьпекі ЭстанаКохвэра адразу пасьля саміта НАТО ёсьцьбезумоўным сігналам Расеі для балтыйскіхдзяржаваў і Польшчы, што ў адносінах даіх дастаткова будзе весьці іншую вайну,чымсьцм ва Украіне, -- сказаў былы кіраўнікЛетувіскага дэпартамэнта дзяржбясьпекіМэчыс Лаўрынкус”. Ён зазначыў, што вайнавыведкі актыўна вядзецца Расеяй асаблівасупраць Летувы, бо краіна дэманструеактыўную падтрымку санкцый НАТО.

Нашкамэнтар: Хацелася б задаць тое ж самае(рытарычнае) пытаньне і ў гэтымвыпадку. Чаму палітычныя колы Летувысупрацоўнічаюць выключна з падстаўнойагентурнай псэўдаапазыцыяй і прадстаўляюцьяе свайму грамадзтву як сапраўднуюдэмакратычную сілу ў Беларусі? Яныведаюць, хто кіруе гэтай “апазыцыяй”?

ЮркаМарозаў

Папярэджваюцьсваіх бандытаў

9верасьня 2014 г. швэдская газэта “DagensNyheter” паведаміла, што МЗСРасеі ў чарговы раз папярэдзіла расейскіхграмадзян, каб яны ня езьдзілі за мяжу.Там яны рызыкуюць быць схопленымі ідапытанымі “амэрыканскімі службамібясьпекі”. Многія краіны маюць дамовуз ЗША пра экстрадыцыю ў ЗША злачынцаў.

Нашкамэнтар: Бедныя “дорогіе россіяне”!Цяпер расстрэльшчыкам і катам, стукачамі збачэнцам у пагонах ня прыйдзеццакамфортна забаўляцца ў казіно, на пляжахі г.д. у дэмакратычных краінах. Іх могуцьапазнаць, спытацца ва ўкраінцаў і “узяцьпад белы ручкі” пасярод шумнага банкета.Не пазайздросьціш ім.

АлесьХадасевіч

Даўненькамы не чыталі такога

9верасьня 2014 г. славацкая газэта “SME”паведаміла, што Расея зьвярнулася ўпракуратуру Летувы з просьбай дапамагчыў прыцягненьні да адказнасьці мужчын,якія ўхіліліся ад службы ў савецкайарміі ў 1990-91 гг. У сувязі з гэтымМіністэрства дзяржбясьпекі Летувызаклікала гэтых грамадзян ўстрымаццаад паездак ў Расею і Беларусь, бо “адРасеі ўсяго можна чакаць”.

Нашкамэнтар: Ну, такога даўненька мы нечыталі ў сусьветным друку. А ня хочуцьу Маскве арыштаваць усіх, хто галасаваўна Лобным месцы каля Крамля за абраньнена царства беларуса Ілжэдзімітрыя ІІ?

Алемаразм!

АлесьХадасевіч