АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (03.09–05.09.2014)

Масквепатрэбная вайна

3верасьня 2014 г. партугальская газэта“Diario de Noticias” паведаміла,што Парашэнка размаўляў з Пуціным патэлефоне і яны дамовіліся пра спыненьнеагню на Данбасе.

Нашкамэнтар: Эўрапейцы не ваявалі з Масквой.Першымі абверглі такую дамоўленасьцьтэрарысты з “ДНР”, а потым і крамлёўскаяадміністрацыя. Маскве патрэбная вайна.

ЮркаМарозаў

Нічогане зьмянілася

3 верасьня2014 г. іспанская газэта “АВС” апублікавалазацемку і фота, прысьвечаныя 75-м угодкампачатку ІІ Сусьветнай вайны. 3 верасьня1939 г. Вялікая Брытанія і Францыя абвясьцілівайну Нямеччыне ў падтрымку Польшчы.Немцы працягнулі наступ у Польшчы,прарываючы фронт на ўсіх участках.

Нашкамэнтар: Палякі ўспрынялізьвесткі з Захаду з аптымізмам. У Варшавеперад амбасадамі згаданых краін-хаўрусьніцадбыліся шматтысячныя дэманстрацыіпадзякі. Людзі несьлі брытанскія іфранцузкія сьцягі, некаторыя расчуленаплакалі. Аказалася, аднак, што “ніхтоне хацеў паміраць за Гданьск”. Назаходнім фронце распачалася “дзіўнаявайна” супраць Гітлера. Заходніядэмакратыі нават не падтрымалі Польшчубамбардоўкамі нямецкай тэрыторыі,скапленьняў войскаў, чыгункі і портаў.Абмежаваліся пустой “дэманстрацыяйнамераў” і паціху здавалі Польшчуагрэсару. Усё было потым: акупацыяФранцыі, бітва за Англію, шматлікіяахвяры і г.д.

Вельміпадобную карціну мы назіраем зараз.Захад круціцца, баіцца шалёнага Пуціна,вельмі хацеў бы адкупіцца ад маскоўскагазьвера Украінай. Нічога, практычна, незьмянілася.

АлесьХадасевіч

Пустыяпланы

5верасьня 2014 г. французкая газэта “LeFigaro” паведаміла, штоэкспэрты дзесяці краін (сярод іх ЗША,Францыя і Вялікая Брытанія) дамаўляюццапра ўтварэньне антыджыхадзісцкайкааліцыі. Яны маюць намер дзейнічацьразам супраць “ісламскай дзяржавы” уІраку.

Нашкамэнтар: Мы прапанавалі б распачацьім змаганьне супраць экстрэмістаў наўласнай тэрыторыі. Да таго ж не дапускацьновых хваляў іміграцыі ў чалмах у сваекраіны. Бяз гэтага ўсё застанецца пустойдэкларацыяй.

АлесьХадасевіч

Ардабудзе страляць

5верасьня 2014 г. італьянская газэта“Corriere dellaSera”паведаміла, што Пуцін і Парашэнкапаразмаўлялі па тэлефоне і дамовілісяпра спыненьне агню на Данбасе. Пасьлягэтай размовы крамлёўская адміністрацыяўдакладняла, што “Расея не зьяўляеццабокам у гэтым канфлікце”.

Нашкамэнтар: Можа на Захадзе паверылі ўміралюбівы жэст Крамля. А постсавецкіянароды разумеюць – Маскве патрэбнаявайна, і маскоўская арда будзе страляць.Народам трэба прыкласьці намаганьні,каб гэтая вайна была апошняй длямаскоўскай імпэрыі.

ЮркаМарозаў

Эпізодывайны

5верасьня 2014 г. нямецкая газэта “FrankfurterAllgemeineZeitung”нагадвае аб тым, што публікавала роўнасто гадоў таму. 5 верасьня 1914 г. газэтанапісала пра наступ нямецкай арміі наПарыж. На фота ў газэце: радасныя нямецкіяжаўнеры махаюць рукамі з вокнаў вагонаў.На вагоне надпіс крэйдай: “Зь Мюнхенана Парыж”.

Нашкамэнтар: Немцы меркавалі захапіцьПарыж праз лічаныя дні пасьля пачаткувайны. Французкая армія панесла вялікіястраты і імкліва адступала. Не было кімпрыкрыць цэлыя ўчасткі фронту. Такпачыналася бітва на рацэ Марне ў верасьні1914 года. Але французкі народ мабілізаваўсяна змаганьне і ня ўпаў у паніку. Тадыадбыўся адзін з кур’ёзных эпізодаў тойвайны. У самы крытычны момант парыжскіятаксісты на сваіх аўтамабілях перавезьліз Парыжа на фронт на Марне 6,5 тысячаўжаўнераў і афіцэраў. Была арганізаванаабарона сталіцы. Немцаў спынілі іадкінулі ад Парыжа.

Былояшчэ раз даказана, што перамагае той,хто арганізоўвае супраціў і змагаеццасупраць ворага.

АлесьХадасевіч

Абоерабое

5верасьня 2014 г. славацкая газэта “SMEнапісала з Урала. У Екацерынбурзевучням школы раздалі дзёньнікі з выяваміі апісаньнем розных гістарычных падзейна кожнай старонцы. На адной са старонакёсьць партрэт і бяграфія Адольфа Гітлера.Гітлерскі дзёньнік быў надрукаваны ўСмаленску, але фірмай, якая месьціццаў Растове-на-Доне. Бацькі ўшчалі пратэст.

Нашкамэнтар: Беларусаў незьдзіўляе гэты факт. Сымвалічна гучыцьімя горада Растова – галоўнай базыцяперашняга маскоўскага нашэсьця наУкраіну. Калі ў Расеі славяць свайгоСталіна, то чаму б не ўславіць і нямецкагафюрэра? Абое рабое – фашызм.

ЮркаМарозаў