АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (31.08–01.09.2014)

Подлаянямецкая гульня

31жніўня 2014 г. нідэрляндская газэта“AlgemeenDagblad”напісала пра пастаўкі Нямеччынайсупрацьтанкавых ракет, кулямётаў ібранетэхнікі для курдаў у ПаўночнымІраку. Артыкул называецца “Табупарушанае: нямецкія ракеты для курдаў”.

Нашкамэнтар: Як вядома, для Украіны ў немцаўніякае “табу” не парушанае. Берлінадназначна заявіў, што дапамагацьукраінцам зброяй ня будзе і іншым уЭўропе не дазволіць. Зразумела, штоспрацоўвае даўняя дамоўленасьць Берлінаі Масквы пра падзел сфэраў валадараньняў Эўропе: Украіну і Беларусь немцы аддаліМаскве. Подлая палітычная гульняпрацягваецца.

ЮркаМарозаў

Хочуцьдапамагчы

1верасьня 2014 г. дацкая газэта “Berlingske”паведаміла, што шэраг палітыкаў,рэспубліканцаў і дэмакратаў, ціснуцьна амэрыканскі ўрад і яго хаўрусьнікаў,каб была пасланая зброя ўкраінскамуўраду. Заклік падтрымліваюць многіясэнатары. Начале кампаніі стаіць вядомысэнтар Маккэйн.

Нашкамэнтар: Падобна, штогэтыя людзі добра разумеюць, што каліцяпер не дапамагчы Украіне зброяй, тоў блізкай будучыні трэба будзе пасылацьамэрыканскіх жаўнераў у эўрапейскібалаган, каб у чарговы раз спыняцьагрэсара. Як гэта было падчас дзьвюхсусьветных войн.

АлесьХадасевіч

Усё,як у Гітлера…

1верасьня 2014 г. славацкая газэта“HospodarskeNoviny”апублікавала артыкул, прысьвечаны 75-мугодкам пачатку ІІ Сусьветнай вайны.На фотаздымках ў газэце нямецкія жаўнерыламаюць памежны шлагбаўм з польскайдзяржаўнай сымволікай, страляе паВэстэрплятэ нямецкі крэйсэр…

Нашкамэнтар: Лубянская Расея адзначылаўгодкі па-свойму: адкрытым уварваньнемва Украіну. Сцэны паўтараюцца: бамбардоўкі,абстрэлы, атакі аўтарства арміі РФ. Іўсё гэта “дзеля міру і парадку”, усё,як у Гітлера…

ЮркаМарозаў

Такдумаюць мільёны людзей

1верасьня 2014 г. польская газэта“Rzeczpospolita”апублікавала інтэрв’ю з Вірай Сашчанкай,сястрой украінскай лётчыцы, якаязнаходзіцца ў расейскім палоне. Сястрагераіні прызналася, што “раней шанавалаРасею, а цяпер ненавідзіць”.

Нашкамэнтар: Так думаюць мільёны людзей,і ня толькі ва Украіне.

ЮркаМарозаў

Расейскінаступ

1верасьня румынская газэта “EvenimentulZilei” пісалапра вайну ва Украіне. Украінскаекамандваньне паведаміла, што ўкраінскіядэсантнікі пакінулі аэрапорт Луганска,дзе яны апошнімі днямі змагаліся супрацьрасейскіх танкаў. Міністар МЗС РФ Лаўроўзаявіў: “Ва Украіне няма расейскіхвойскаў”.

Нашкамэнтар: Нават Гітлер быў больш шчырыму выказваньнях.

АлесьХадасевіч