МІФ АБ “РУСКІМ НАРОДЗЕ”

Для сучасных людзей скончыўся гэты міф банальна. Пасьля рускай агрэсіі супраць Украіны і пасьля захопу Крыма нават сьляпыя, нарэшце, убачылі, што нешта тут ня тое з гэтым так званым “народам”. Усюды відаць натоўп агрэсіўных, злосных, лянівых, узбуджаных людзей. Яны ў эўрапейскай адзежы, але мэнтальна – на ўзроўні свайго мангольскага сярэднявечча. Глядзіш на іх, слухаеш, і здаецца, як бы і ні было эўрапейскай цывілізацыі, і дух Эўропы нават не зачапіў іхнага існаваньня.

І што цікава, расейцы, якія жывуць на Захадзе і глядзяць рускае тэлебачаньне, – такія самыя. Увогуле, я заўважыў, што на Захадзе цывілізацыя на расейцаў ня дзейнічае. Уплывае на карэйцаў, японцаў, нават кітайцаў. А на расейцаў – не (“каким ты был, таким ты и остался”).

Расейская царская ідэалёгія, потым савецкая руская прапаганда ўсяляк ляпілі гэты міф, ствараючы ў галовах людзей фантом арганізаванага сьвядомага народа, які быццам бы ёсьць сацыятворнай сілай грамадзтва, які па-брацку адносіцца да ўсіх народаў на грунце дружбы і ўзаемадапамогі. Прапаганда трубіла пра гэта на кожным кроку, усюды і для ўсіх, пачынаючы са школьнай парты. Масы абывацелў прымалі словаблудзтва за чыстую манету, нягледзячы на ўражлівую неадпаведнасьць рэальнасьці, дзе не было ніякай павагі да чалавека, і ніякай павагі да іншых народаў, і ніякай сацыятворчасьці з боку рускіх, акрамя дзяржаўнага тэрору ды ўціску, дзяржаўнага зладзейства ды хлусьні, п’янства ды крыміналу, ды гультайства, ды безадказных адносінаў да працы. Існаваў відавочны расейскі падвойны стандарт і фальшывыя дачыненьні.

І вось уся гэтая прапагандысцкая бурбалка пра “рускі народ” у чарговы раз лопнула. Д’ябал выскачыў са скуры. Усе зноў убачылі (як раней у бальшавіках) дзікі апантаны ашчэр шалёнага натоўпу са шклянымі вачыма і перакошаным нянавісьцю абліччам. Гэта нянавісьць да ўсяго сьвету, якую стагоддзямі, пачынаючы ад мангольскага існаваньня, вырошчвала ў натоўпе маскоўская ўлада і пазьней руская імпэрская літаратура, школа і рускае паліцэйскае (гэбоўскае) праваслаўе.

Высновы, якія я тут падкрэсьліваю, даўно вядомыя ў беларускай інтэлектуальнай думцы і ў нацыянальнай палітыцы. Мне прыходзілася пра гэта падрабязна пісаць яшчэ ў пачатку сямідзесятых у беларускім “Самвыдаце” (Гэнрых Ракутовіч).

Калі тэзісна (з таго, што дасьледвана), то адзначу наступнае палажэньне. Не існуе ў прыродзе “руская нацыя” (ці, як расейцы гэта называюць, “рускі народ”). Грамадзкае дэмаграфічнае ўтварэньне, якое ёсьць у Расеі і якое карыстаецца рускай мовай, зьяўляецца не нацыянальным, а імпэрскім утварэньнем. Імпэрыя як грамадзкі мэнтальны фэнамэн і пераходная агульнасьць людзей (пераходная да нацыі) выступала ў гісторыі даўно і зьвязана з цэнтралізаванай імпэрскай сістэмай улады і імпэрскай дзяржавы, пагрунтаванай на адзінай ідэалёгіі і на шматлікіх этнасах, народах і этнічных групах насельніцтва.

Імпэрыі, як правіла, распадаюцца ў выніку ўнутранай барацьбы народаў і зьбегу ўнутраных і зьнешніх абставінаў. У працэсе змаганьня і распаду адбываецца сутыкненьне паміж імпэрскай ідэалёгіяй, з аднаго боку, і этнічнай ці нацыянальнай – з другога. Працэс распаду і паўраспаду імпэрыяў у новай Эўропе заняў больш за дзьвесьце гадоў (Атаманская імпэрыя, Аўстрыйская, Пруская, Расейская, каляніяльная Брытанская, Югаслаўская), спарадзіў дзьве сусьветныя вайны і шмат лакальных і каланіяльных крывавых войнаў, якія характарызаваліся злачынствамі супраць чалавецтва. Доўга і пакутліва распадалася старажытная Рымская імпэрыя, якая пакінула пасьля сябе ўзоры імпэрскай культуры, але не захавала нават імпэрскага этнаса і імпэрскай мовы (лаціна засталася мёртвай мовай без этнічнага носьбіта, які быў раздушаны і праглынуты імпэрыяй). Тыя ж самыя працэсы распаду (страта імпэрскай мовы), характэрныя для Атаманскай імпэрыі, і ў будучыні пагражаюць Расейскай (руская мова стане мёртвай мовай), якая вось ужо сто гадоў перажывае працэс імпэрскага паўраспаду.

Распад Расеі непазьбежны з прычыны якраз існаваньня агрэсыўнай імпэрскай рускай мэнтальнасьці і глыбокай дэградацыі рускага этнаса. Сёньняшні стан расейскай імпэрскай субагульнасьці паказвае, што распад можа быць крывавым, зь верагодным уплывам на Эўропу і ўвесь сьвет.

І яшчэ некалькі слоў аб імпэрскай агульнасьці, што да характарыстыкі яе сутнасьці. Імпэрыя (як сацыяльна-дзяржаўная і мэнтальная агульнасьць людзей) па прыродзе сваёй (у адрозьненьне ад нацыі) настроена не на ўнутранае, а на зьнешняе, экстэнсіўнае разьвіцьцё, не на аддзяленьне і суверэнітэт культуры, а на паглынаньне іншароднага не на самаарганізацыю, а на пашырэньне. У выніку такой арыентацыі імпэрыя задушвае ўнутраныя культурныя сілы, традыцыі, этнасы і народы, у тым ліку і свой уласны. Вынік такога існаваньня імпэрскага грамадзтва залежыць ад таго, на якім этапе пачынаецца распад. Чым раней, тым лепш.

Я пераказаў некаторыя ўжо напісаныя мной раней палажэньні аб Расеі і аб імпэрскай супольнасьці, улічваючы цяперашнюю сытуацыю і магчымасьць зразуменьня праблемы па-за межамі прапаганды. Гэта істотна, бо падзеі, якія пачаліся ў нас ва Ўсходняй Эўропе ў сувязі з рускай агрэсіяй супраць Украіны вельмі важна адэкватна і адпаведна ацэньваць і разумець.

Нядаўна я прачытаў інтэрв’ю Юры Хашчавацкага. Пытаньне:

-- Як Пуціну ўдалося за такі кароткі тэрмін «правесьці Лабатамію» ўсёй краіны, пазбавіць здольнасьці думаць такую вялізную колькасьць людзей?

-- Жахліва! Калі ў свой час Зянон Пазьняк казаў, што Беларусь -- гэта мадэль, выпрабавальны палігон для Расеі, я сьмяяўся, думаў, што ён вар'ят. Але Зянон меў рацыю.

Гэтую цытату з інтэрв’ю я прадэманстраваў як прыклад значэньня тымчасовасьці ў палітыцы. Праца “Палігон” была напісана мной і агучана ў Вашынгтоне ў 1997 годзе. Тады сама ішла прапаганда пра так званую “дэмакратычную Расею” і іншыя прыдумкі, якія падтрымлівала Амэрыка. Грамадзтва, не зьвязанае з нацыянальнай палітыкай, жыло пад уплывам тагачаснай тэлевізійнай наркаты і нямецка-расейскай дэмагогіі пра “дэмакратыю” ў Расеі. Звычайныя беларускія людзі, інтэлектуалы, грамадзтва не маглі тады адэкватна ўспрыняць рэчаіснасьць, бо ня ўлучаныя былі ў нацыянальную палітыку, а тэлекарцінка была іншай, чым рэальнасьць (трэба ведаць псіхалагічны парадокс – людзі вераць тэлебачаньню, а не рэальнасьці).

Цяпер руская тэлекарцінка зьмянілася. Абплёўваюць украінцаў. Дэманструюць пад лёзунгам “Нам не надо свабоды” і абзываюць дэмакратыю “фашызмам”. Шавіністычны чад і абсурд зашкальвае. І вось тут у людзей ёсьць магчымасьць параўнаць з рэальным жыцьцём карцінкі, якія зьмяняліся, і “карцінкі з карцінкамі”. Цяпер руская рэальнасьць ужо вылазіць на экран з рускім крыкам, рыкам, матам і скрыўленым ад нянавьсьці ротам. Цяпер людзям можна глядзець і шмат што ўбачыць. Толькі нельга зноў памыліцца.

Рускія -- гэта не народ, спадарства, гэта ашалелы, бяздумны імпэрскі натоўп, лахманы духа, пачынаючы ад бамжа і зэка і канчаючы акадэмікам і дзеячом мастацтва (500 рускіх дзеячоў імпэрскага мастацтва і культуры – амаль уся культурная верхавіна імпэрыі -- падтрымалі пуцінскую агрэсію супраць Украіны і бруднае зьневажэньне украінскага народа). 87 адсоткаў ухваляюць варварскую палітыку Пуціна і ганарацца агрэсіяй. Гэтае грамадзтва ня ёсьць нацыяй. Гэта люмпэнская імпэрская супольнасьць раскрываецца цяпер перад сваім канцом. Гэта “талібы”, якім хочацца ўсё крушыць. Тут на іх ня дзейнічае ні лёгіка, ні крытэрыі культуры, ні здаровы сэнс. Санкцыі іх толькі мацней узлуюць і згуртуюць у нянавісьці. Яны думаюць ірацыянальнальна, кіруюцца іншымі катэгорыямі ўспрыняцьця. Ў іх крымінальная шкала каштоўнасьцяў.

Мне ўспамінаецца выпадак за часы Гарбачова, апісаны адным з расейцаў. Будучы недзе на поўдні СССР, Гарбачоў са сьвітай выйшаў “у народ” (тады ён практыкаваў такія жэсты), убачыў пакамечанага тыпа ў ватніку і кажа: “Ну, вот, давайте у народа и спросим. Ну, вот, как вы относитесь к перестройке, что надо нам сделать?” А той падумаў і, заплятаючыся языком, кажа: “Я думаю, прежде всего, нам надо забрать Дарданеллы”. У гэтым, як кажуць, уся Расея.

Павінен сказаць, што ў расейскім грамадзтве заўсёды знаходзіліся адзіночкі, якія крытычна ўспрымалі расейскую рэчаіснасьць і разумелі імпэрскую сьвядомасьць рускага натоўпу. Нядаўна адзін такі рускі грамадзянін былы дэпутат Думы Канстанцін Баравой выказаўся, што за ўсё тое, што зараз робіць Расея супраць Украіны, вінаваты і нясе адказнасьць, перш за ўсё, так званы “рускі народ” – сацыяльна зьдзічэлы натоўп, які спарадзіў Пуціна. Ніякіх паразуменьняў рускіх з украінцамі пасьля ўсяго, што ўжо натварылі расейцы на Украіне, ня будзе і быць ня можа (лічыць Баравой). Рускі натоўп, на думку Баравога, мусіць толькі каяцца і прасіць прабачэньня ва ўкраінцаў за пакаленьні наперад. “На колени, твари!”—Усклікае былы дэпутат рускай дзяржаўнай Думы.

Мы, беларусы, у большасьці разумеем паталёгію нашага вечнага ворага. Але астатні сьвет – сумняваюся. І ў гэтым якраз ёсьць вялікая небясьпека. Сьвет кажа расейцам пра дэмакратыю ды законы, а Расея – пра “бэндэраўцаў” і Дарданэлы.

Мушу паўтарыць тое, што кажу ўвесь час. Толькі жорсткая салідарная пазыцыя сьвету і сіла можа спыніць маскоўскую арду. Усё астатняе (дыпляматыя, бяззубыя санкцыі) – гэта ілюзіі, якія могуць дорага каштаваць народам і людзям.

Мы, беларусы, павінны казаць і думаць пра мір, але рыхтавацца да вайны, якая залежыць не ад нас. У самым факце нашага беларускага супраціўленьня акупантам будзе закладзена магчымасьць перамогі і вольнай будучыні. Пра гэта я ўжо пісаў і паўтараю зноў і ўвесь час: патрэбна зброя, збор інфармацыі, структурызацыя плюс асьветніцкая і агітацыйная прапаганда за вольную Беларусь, плюс салідарнасьць з Украінай. Трэба рыхтавацца да барацьбы за Айчыну і свабоду.

17 жніўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК