9 ЖНІЎНЯ РАСЕЯ ЗЬБІРАЛАСЯ ЎВЕСЬЦІ ВОЙСКІ ВА УКРАІНУ

У начы з 8 на 9 жніўня Расейская Фэдэрацыя зьбіралася ўвесьці ва Украіну войскі пад выглядам міратворцаў.

Пра гэта ў эфіры “Шустер LIVE” заявіў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Украіны Валеры Чалы.

Па яго словах, правакацыя планавалася “літаральна некалькі гадзінаў таму”.

“У бок украінскай мяжы рухаўся вялізны канвой у суправаджэньні вайсковых і армейскай тэхнікі Расеі нібыта па ўзгадненьню з “Чырвоным крыжом”, -- заявіў Чалы.

Намкіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта дадаў, што “гуманітарная калёна зь міратворцамі” павінна была справакаваць “паўнамаштабны канфлікт”.

Пры гэтым Чалы падкрэсьліў, што ў “Чырвоным крыжы” заявілі, што не ўзгаднялі ніякіх гуманітарных місій з РФ.

9.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Zamglavy-AP-RF-sobiralas-etoy-nochyu-vvesti-voyska-v-Ukrainu-35579.html