НА ДАНБАСЕ ПАЧЫНАЮЦЦА АРЫШТЫ ЗДРАДНІКАЎ УКРАІНЫ

Міліцыя ўстанавіла амаль усіх асобаў, якія ваявалі на баку тэрарыстаў у Данецкай вобласьці. Пра гэта заявіў начальнік Дэпартаманту крымінальнага вышуку МУС Украіны Васіль Паскал, паведамляе прэс-служба МУС.

“Магу сказаць, што ёсьць пэўныя вынікі. Сістэма запрацавала. Устаноўленыя і адпрацаваныя амаль усе блок-пастарункі, якія былі створаны тэрарыстамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі. Устаноўленыя практычна ўсе асобы, якія несьлі службу ў сэпаратыстаў на гэтых блок-пастарунках і ваявалі на іхным баку. Зараз праходзяць мерапрыемствы па іх затрыманьню”, -- распавёў Паскал.

Кіраўнік дэпартаманту паведаміў, што ў кіраўнічым і асабовым складзе міліцыі ў Данецкай вобласьці была таксама праведзеная ратацыя.

У Луганскай і Данецкай вобласьцях з ворганаў унутраных справаў звольненыя каля 1,7 тыс. міліцыянтаў. На думку начальніка дэпартаманту кадравага забесьпячэньня МУС Украіны Віктара Сьлівінскага, 80% (каля 20 тыс.) праваахоўнікаў Данбаса павінны дадаткова прайсьці пераатэстацыю.

8.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/MVD-V-Doneckoy-oblasti-vyyavili-pochti-vseh-kto-sotrudnichal-s-boevikami-35573.html