СУР'ЁЗНАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ
Ніводзін выкладчык, які падтрымліваў тэрарыстаў, ня будзе працаваць у сістэме адукацыі. Пра гэта ў эфіры “Громадського ТБ” заявіў міністар адукацыі і навукі Украіны Сяргей Квіт.
“Ніводзін выкладчык, які браў удзел у арганізацыі так званых рэфэрэндумаў, ідэалагічна адмаўляў украінскую дзяржаўнысьць і выступаў з адкрытымі заклікамі да зьвяржэньня гэтай дзяржаўнасьці, -- ніводзін з гэтых выкладчыкаў ня будзе працаваць у сістэме адукацыі”, -- сказаў ён.
“Гэтых людзей нельга дапускаць да дзяцей, гэта амаральна і супрацьзаконна”, -- падкрэсьліў міністар.
6.08.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/society/Kvit-poobeshchal-uvolit-uchiteley-kotorye-podderzhivali-terroristov-35111.html