У ДАНЕЦКУ І ЛУГАНСКУ МЯСЦОВАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА ПАЧАЛО ЗАБІВАЦЬ МАСКОЎСКІХ БАЕВІКОЎ

У Луганску і Данецку тэрарыстаў пачало зьнішчаць мясцовае насельніцтва. Пра гэта распавёў дарадца кіраўніка Міністэрства ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак.

“Па сканчэньні мінулых сутак у Данецку грамадзянамі мясцовага насельніцтва забітыя 7 тэрарыстаў”, -- заявіў Шкірак. Гэта стала вядома карэспандэнтам разьдзела “Новости Украины” часопіса для трэйдэраў і інвэстараў “Биржевой лидер”.

У прыватнасьці, двое зь іх былі зьнішчаны, калі спрабавалі абрабаваць офіс, яшчэ два – калі адбіралі аўтамабіль у мясцовага грамадзяніна і ягонай жонкі. Адзін быў забіты стрэлам снайпэра. Акрамя таго, у Луганску за гэты ж пэрыяд часу мясцовае насельніцтва забіла 2 баевікоў. Большая частка забітых – рэзыдэнты Расейскай Фэдэрацыі.

“Стартавала ўнутранае ўзброенае супраціўленьне міжнародным тэрарыстам”, -- заявіў ён. Дарадца міністра таксама сказаў, што асабліва ў Луганску незадаволенасьць баевікамі з боку насельніцтва абумоўлена фактамі расстрэлаў мірных жыхароў. Як мяркуе Шкірак, усплёск супраціву мясцовых жыхароў таксама зьвязаны з крушэньнем малайзійскага авіялайнэра “Боінг 777”.

19.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.profi-forex.org/novosti-mira/novosti-sng/ukraine/entry1008218915.html