КУРСКІЯ МАСКАЛІ БУДУЦЬ СЛУЖЫЦЬ У БЕЛАРУСІ...

У Сеціве зьявілася інфармацыя пра чарговы прызыў у расейскую армію, паводле паведамленьняў радыё “Курск”. З 1800 прызыўнікоў з Курскай вобласьці бальшыня накіроўваецца камандваньнем на службу ў Заходнюю ваенную акругу. Калі хто ня ведае, што гэта за “акруга”, то даецца тлумачэньне – гэта Наварасійск, Крым і Беларусь. Падкрэсьліваем, што каманды раздае міністэрства абароны РФ.

(Крыніца: http://www.camarade.biz/node/14789)

Можа кагосьці й не цікавіць новы аспэкт маскоўскай акупацыі нашай краіны. То мы прапануем зацікавіцца гэтым, асабліва моладзь і сем’і, дзе ёсьць маладыя. Курскія будуць служыць у нас, “на Захадзе”. Тады няхай маладыя беларусы рыхтуюцца да прызыву на Каўказ.

Павел Гулевіч