ХТО ГЭТА І ДЗЕ ГЭТА?

Цікавае відовішча. Ідуць разам сотні і тысячы людзей. Разам з сьвятарамі, манахінямі, бачныя крыжы. Людзі нясуць нейкія “апельсиновые” сьцягі, некаторыя маюць на сябе блакітныя гальштукі, многія махаюць “лимоновыми” хустачкамі і нясуць жоўтыя балёнікі. Паглядзіш і спытаешся: а хто гэта і дзе? Аказваецца, што гэта тысячы каталікоў Беларусі. Яны ідуць у санктуарый Божай Маці ў Будслаў і моляцца там. І хто ж гэта надыктаваў ім выкарыстоўваць яркія колеры, якія пярэчаць нашай нацыянальнай традыцыі (і больш прыдатныя ў будызме і крышнаізме)? Ня можа быць, каб самы беларусы дадумаліся да “лимоново-апельсиновой” гамы. У адным месцы пілігрымкі быў высока ўзьняты сіне-жоўты сьцяг Украіны. А вось ніводнага знаку Сьцяга Ісуса Хрыста і Юрыя-Архангела (Бел-Чырвона-Белага) сярод тысячаў людзей так і не зьявілася.

Чаму адміністратары, што арганізоўвалі беларускую пілігрымку, баяцца Бел-Чырвона-Белага Сьцяга?

Сымон Рудзік