ПЛАН МАСКВЫ ПА СТВАРЭНЬНЮ ХАОСУ НА ДАНБАСЕ ЗРЫВАЕЦЦА

Расея пастаўляе тэрарыстам на Данбасе ўсё больш сур’ёзную зброю з тае прычыны, што зрываюцца яе планы па стварэньню некіруемага хаосу ў Данецкай і Луганскай вобласьцях.

Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ва Украінскім крызісным мэдыя-цэнтры паведаміў каардынатар групы “Інфармацыйны супраціў” Дмытро Тымчук.

“Расея перакідвае ва Украіну ня проста ўзбраеньне, а йдзецца аб танках і рэактыўных сістэмах залпавага агню. Гэта адбываецца таму, што план стварэньня некіруемага хаосу срываецца. Баевікі не дэманструюць вялікага жаданьня ваяваць незразумела за што. У расейскіх баевікоў паўстаюць праблемы з фінансаваньнем, бо СБУ перакрывае каналы фінансаваньня. Таму Расея вядзе больш актыўныя дзеяньні”, -- сказаў Тымчук.

Адной з прычын таго, што сілы АТО ня могуць спыніць вайну на Данбасе, экспэрт назваў адносную неабароненасьць украінска-расейскай мяжы.

“На дадзены момант каля 250 км мяжы кантралююцца нашымі памежнікамі і вайсковымі часткамі. Але агульная працягласьць мяжы – 748 км. Таму нельга казаць, што мяжа кантралюецца і Расея ня можа перакідваць сваё узбраеньне. І пакуль мяжа ня будзе перакрыта, немагчыма казаць пра нейкія посьпехі на Данбасе”, -- упэўнены Тымчук.

16.06.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Tymchuk-Plan-Rossii-po-sozdaniyu-neupravlyaemogo-haosa-na-Donbasse-sryvaetsya-27379.html