МАРЫЮПАЛЬСКІЯ БАНДЫТЫ

Батальён “Азоў” не зьбіраецца дамаўляцца з марыюпальскімі тэрарыстамі пра мір, бо ў горадзе няма ідэйных баевікоў – у наяўнасьці толькі наёмнікі. Пра гэта заявіла кіраўніцтва батальёна, паведамляе ТСН.

“У батальёне ўпэўнены, што сярод марыюпальскіх бандытаў няма ніводнага ідэйнага, а ёсьць выключна злачынцы дробнага і сярэдняга маштабу, якіх падтрымліваюць мясцовыя бізнэсоўцы. У адрозьненьні ад астатняга Данбаса, Марыюпаль – не баявая кропка, а перавалачная база для зброі і расейскіх спэцназаўцаў, якіх перавозяць Азоўскім морам. Тэрарыстаў тут ня больш за дзьве сотні. Яны кантралююць толькі цэнтар горада”, -- паведамілі яны.

11.06.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Komandiry-batalona-Azov-V-Mariupole-ne-s-kem-vesti-peregovory-26612.html