ВЫТОКІ РУСКАГА ФАШЫЗМУ

Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях.

Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. Палітыка рэжыму: пашырэньне тэрыторыі, падпарадкаваньне Эўропы, падрыхтоўка атамнага ўдару і 3-й Сусьветнай вайны. Тое, што пачнецца такая палітыка, было ўжо зразумела ў 2000 годзе, калі абсалютную ўладу ў Расеі загарнуў КГБ. Нашыя партыйныя спробы ў той час папярэдзіць заходняе грамадзтва і палітыкаў аб патэнцыйнай небясьпецы вынікаў не далі. На Захадзе не разумелі важнасьці праблемы.

Тут трэба адзначыць істотны момант. У штучным, інсьпіраваным Расеяй супроцьстаяньні Захаду і Расеі палітычная інтэлектуальная перавага ёсьць на баку рускіх. Найперш гэта выяўляецца ў ацэначным падыходзе. Расейцы добра разумеюць Захад, ягоную палітыку і матывы дзеяньняў. Тым часам Захад, трэба прызнаць, у сваіх ацэнках Расеі вылучаецца абмежаванасьцю, ягоныя падыходы, як правіла, павярхоўныя, неадпаведныя, часта неадэкватныя.

Пасьля перамогі Майдану ва Украіне пуцінскае кіраўніцтва, добра ведаючы аслабленасьць Эўропы і цяжкасьці ЗША, тут жа беспакарана пачало брудную вайну супраць Украіны. Ні Украіна, ні Захад (з прычыны сваёй непадрыхтаванасьці і адпаведна няздольнасьці дзейнічаць) не аб’явілі нават расейскую агрэсію вайной, чым паспрыялі акупантам – хуткаму захопу Крыма, інсцэніроўцы яго анэксіі, дэверсійнаму ўварваньню ў Данбас і фармальнаму выхаду з-пад дзеяньняў міжнароднага заканадаўства (бо вайна ідзе, але фармальна яе як бы няма, яна не названая вайной). Ваенны напад на Украіну сталі называць “тэрарызмам”, “сэпаратызмам”, “бандыцкімі фармаваньнямі”, а некаторыя заходнікі нават “паўстаньнем” і г. д. Тым часам рускія зламалі ўкраінскую мяжу, 10 тысячаў расейскіх дыверсантаў і баевікоў топчуцца ў Данбасе, забіваюць украінцаў, а крамлёўская дыпламатыя з размаху абвінавачвае ўкраінскае кіраўніцтва ў парушэньні нормаў Міжнароднага права, крычыць пра недазволенасьць выкарыстоўваць войска супраць “тэрарызму” (маўляў, рускіх крыўдзяць).

Эмоцыі супраць рускай ілжы, цынізму, хлусьні становішча не зьмяняюць. Руская дыпляматыя апэлюе да Міжнароднага права, якое, на іх думку, мусіць асудзіць выкарыстаньне войска Ўкраінай і павінна падтрымаць расейцаў, бо гэта ж , маўляў, не вайна а толькі “тэрарызм”, расейскія нападнікі, ўзброеныя да зубоў, маўляў, нават не дыверсанты, яны ж усяго “тэрарысты”, якія напалі на Ўкраіну і ўкраінскае войска ня мае права іх зьнішчаць. Вы чулі такое!

У гэтакае абсурднае становішча, нажаль, паставіла Украіну яе часовая ўлада разам з разгубленым Захадам.

Зразумела, што яно ўсё ня так проста. Але на сённьняшні дзень трэба канстатаваць факт пэўнай выніковасьці руска-фашысцкай агрэсіі на Украіне. Крым яны захапілі. Крымскае ўзьбярэжжа і марскі шэльф багатыя радовішчамі нафты і газу. Тут ляжыць будучая энэргетычная самастойнасьць Украіны, якую пуціністы, па іх словах, цяпер “адцяпалі”. Ва ўкраінцаў пасьля выбараў прэзыдэнта яшчэ ёсьць шанец усё перавярнуць, паставіць з галавы на ногі і выкаваць перамогу пры падтрымцы ўсяго сьвету. Будзем спадзявацца на лепшае. Але мушу сказаць, што ўсё залежыць ад Украіны, ад яе кіраўніцтва і народу. Спадзявацца на Захад – небясьпечная ілюзія.

Да пуцінскай агрэсіі супраць Украіны шмат якія людзі жылі фальшывымі ўяўленьнямі пра Расею. Спрацоўвала яшчэ савецкая акупацыйная прапаганда пра “брацкія народы”, “дружбу”, “мір” і т. п. Цяпер вочы расплюшчыліся ўсяму сьвету. Таму вельмі важна ведаць дакладна сутнасьць гэтага ворага чалавецтва і разумець, што ад яго можна чакаць.

Крыніца фашызму месьціцца якраз у рускіх, у рускай мэнтальнасьці, у складзе розуму, у асаблівасьцях грамадзтва.

Характэрнасьць рускага грамадзтва, якая бярэ пачатак яшчэ ад мангольскай Арды і пацьверджана мноствам гістарычных фактаў -- гэта ксэнафобія і нянавісьць да ўсяго нярускага сьвету. Сьвет, маўляў, варожы. Усе народы рэальна ці патэнцыйна ёсьць варожыя Расеі. Усе ня рускія, а таму “ня нашыя”. Усе горшыя, бо не такія, як мы. У прынцыпе ні адзін “ня рускі” народ ня варты павагі. Псіхалогія вандроўнікаў-манголаў (сацыяльных папярэднікаў рускіх, іхняга мэнтальнага субстрату) была заснавана якраз на такім ксэнафабічным сьветапоглядзе заваёўнікаў прасторы. Для манголаў пэрыяду агрэсіі ўвесь сьвет – ворагі, якіх трэба зьнішчыць, заваяваць і ісьці “да апошняга мора”. Культура і сьведчаньні цывілізацыі былі для варвараў ненавісныя, зьнішчаліся імі начыста, бо нагадвалі аб іх варварскай ніжэйшасьці ад ворагаў. Псіхалогія эгалітарызму (раўненьне па ніжэйшым) бярэ свой пачатак адтуль, ад сутыкненьня агрэсіўных варвараў з цывілізацыяй.

Эгалітарная агрэсія рускіх (маскоўцаў), памножаная на ксэнафобію, фармавалася стагоддзямі прыніжанага падмангольскага існаваньня. Манголам не было справы да ідэалогіі, гнёт існаваў на асобасным сацыяльным узроўні. Маскоўскі князь-васал мусіў асабіста прывезьці хану ясак разам са сваёю жонкай, якую хан “пробаваў”. Не прывёз жонкі – “секір башка”. Таму – вазілі. А ў завяршэньне хан выходзіў з шатра, маскоўскі князь мусіў укленчыць і апусьціцца на чатыры канечнасьці перад ханскім канём; хан паступаўся нагой на плечы князя як на прыступку і сядаў на каня. Усё, князь быў вольны, мог вяртацца ў сваю Маскву.

Які псіхалагічны тып маскоўца фармаваўся ў выніку такіх дачыненьняў, якая лютая рабская злосьць, якую трэба было сарваць на ўсім сьвеце, -- зразумела.

Шалёная злосьць і жорсткасьць маскоўскіх князёў, цароў, ваяводаў, і ўвогуле – маскоўцаў, уражвала сучасьнікаў і гісторыкаў, уражвае і цяпер. У наш час яна выплюхнулася ў бальшавізме, у сістэме ГУЛАГ, у злачынствах НКВД, цяпер выяўляецца ўжо ў Данбасе, на Каўказе, ва Украіне. Аб’яднала гэтыя якасьці агрэсіўная ваенная дзяржава альбо імпэрыя, ідэалёгія якой выявілася ў формуле “самадзяржаўе-праваслаўе-народнасьць”.

Але гэта яшчэ не фашызм. Гэта імпэрыя ўсходняга азіяцкага кшталту, якая акамулявала тыповыя якасьці фашазму, але заснаваная яна на імпэрскай ідэалёгіі і ўнівэрсальнай сьветапогляднай аснове (у гэтым выпадку – на праваслаўі). Фашызм тым часам заўсёды заснаваны на маргінальным сьветапоглядзе групы, якая імкнецца навязаць яго ўсяму чалавецтву.

Маргіналізм у аснове сваёй – вельмі небясьпечная зьява для цывілізацыі, хоць маргінальных групаў процьма, і пра існаваньне большасьці зь іх у грамадзтве мала хто ведае. Маргінальная мэнтальнасьць успрымае ўвесь сьвет як памылку, у выніку якой (на думку адэптаў такой мэнтальнасьці) сьвет жыве няправільна і недасканала, і толькі яны, маргіналы, ведаюць, як чалавек павінен жыць правільна. Усе гэтыя “аматары жывёлаў”, “вегетарыянцы”, “паганцы”, “друіды”, “талерачнікі”, “анархісты”, “гомасэксуалісты”, “фэмэністы”, “манархісты” і т. п. ўспрымаюцца ў сьвеце збольшага цярпіма (пакуль што), як ня надта шкодныя для грамадзтва, але толькі таму, што існуюць на яго ўзьбярэжжы, з абмежаванымі магчымасьцямі. У аснове, практычна, любога маргіналізму існуе ірацыянальнае імкненьне палепшыць чалавецтва на падставе групавых поглядаў і, адпаведна, тлее нянавісьць альбо неўспыняцьце існуючага чалавецтва, якое (на іх думку) па памылцы абыякавае да гэтых іхных поглядаў і толькі ім вядомай ісьціны.

Пры адрыве ад ўзбярэжжа і пашырэньні ў грамадзтве маргіналізм схільны ператварацца ў ідэалогію. Гісторыя ведае выпадкі, калі маргіналізм пранікаў у сацыяльна-палітычную сістэму ўлады і ў ідэалёгію дзяржавы. Такі сымбіёз якраз і спараджаў фэнамэн фашызму, бо любы маргінальны сьветапогляд ня можа шырока разьвівацца ў грамадзтве натуральным чынам і для агульнага сцьвярджэньня патрабуе гвалту, насільля і прымусу, які найлепш можна ажыцьцяўляць пры дапамозе дзяржаўнай улады.

Надзвычай шкоднымі для цывілізацыі выявіліся маргінальныя ўяўленьні камунізма, якія існавалі здаўна і былі ўвасоблены пазьней у ідэалягічную сістэму поглядаў, а потым рэалізаваныя ў сістэме дзяржаўнай улады ў Расеі.

У Нямеччыне маргінальная сістэма поглядаў нацыянал-сацыялізму (нацызму) базавалася на тайнай містыцы Ўсходу, згодна якой праектавалася мадэль будучага палепшанага чалавецтва. Тут “будаўнічая” апора дэкляравалася не на сацыяльнай аснове (як у рускім варыянце), а на расавай і нацыянальнай; ашчасьліўленае чалавецтва стваралася паводле нацызму не ў выніку ўсеагульнай роўнасьці ўсіх, калектыўнай працы і разьмеркаваньня яе вынікаў (як паводле камунізму), а ў выніку сістэмнага сэлекцыйнага адбору людзей па расава-нацыянальнай прыкмеце і стварэньня такім чынам новага чалавека (уйбэрмэнша) з высокімі дасканалымі якасьцямі. Прытым і нямецкі нацыянал-фашызм, і рускі камуна-фашызм сэлекцыйную выбракоўку “дэфектных” людзей (па нацыянальна-расавай і па сацыяльна-класавай прыкмеце) абгрунтавана зьнішчалі. Адны ў канцэнтрацыйных лагерах ды крэматорыях іншыя ў Гулагу ды Курапатах.

(Тут мушу зрабіць заўвагу. Любы маргінальны сьветапогляд – гэта, як правіла, адлюстраваньне ўзроўню малаадукаваных абмежаваных, але амбіцыйных людзей. Зьяўленьне такіх асобаў ва ўладзе – гэта параза (а часам і катастрофа) для грамадзтва. Маргіналізм можа апынуцца ва ўладзе ў часы грамадзкіх крызісаў з выкарыстаньнем магчымасьцяў дэмакратыі.)

Такім чынам такія зьявы варварскай дэспатычнай дзяржавы як агрэсія, ксэнафобія, эгалітарпызм, жорсткасьць, масавае вынішчэньне людзей дзеля сцьвярджэньня ўлады – гэта ёсьць толькі прыкметы фашызму. Сутнасьць яго выяўляецца ў татальнай уладзе маргінальнай групы, якая валодае маргінальным сьветапоглядам, навязвае яго ўсяму грамадзтву і імкнецца на гэтай падставе перарабіць сьвет шгляхам агрэсіі, рэпрэсіяў, сэлекцыі і вайны.

Чалавецтва ўжо перажыло дзьве фашысцкія сістэмы агрэсіўнай ідэалогіі: нямецкі нацыянал-сацыялізм (нацызм) і рускі камунізм. Прытым камунізм тут трактаваўся як форма рускага імпэрыялізму. Адмаўленьне ад камунізму не абазначала ў Расеі пазбаўленьне ад магчымасьці іншай формы фашызму, бо засталася імпэрыялістычная дзяржава і ўсе сацыяльныя, мэнтальныя, псіхалягічныя і палітычныя складнікі рускага фашызму. Не хапала толькі маргінальнай групы, “фюрэра” і маргінальнай ідэалёгіі.

Цяпер ужо ўсё ёсьць. Маргінальная група – гэта НКВД-КГБ-ФСБ, якая валодае цалкам усёй уладай у Расеі, накіроўвае і кантралюе ідэалёгію і дзейнасьць рускай праваслаўнай царквы, кантралюе цалкам эканоміку, інфармацыю, навуку, літаратуру і мастацтва і ўсе пласты грамадзтва, ад крымінальнікаў да акадэмікаў і палітыкаў.

Гэтая ж група КГБ вырабіла сабе “фюрэра” Пуціна (гадоў 9-10 таму яго фармальна аб’явілі лідарам нацыі) і прыстасавала праваслаўную (у дадзеным выпадку тыпова маргінальную) ідэалогію “русского мира” як апраўданьне агрэсіі і перадзелу сьвета. Таму фашызм, які цяпер адраджаецца ў Расеі ў форме імпэрыял-фашызму, усё часьцей называюць парадаксальным словазлучэньнем “праваслаўны фашызм”. Але бадай што ў гэтым і ёсьць адна з ідэалягічных формаў рускага імпэрыял-фашызму, якая пашыраецца і не безпадстаўна фіксуецца назіральнікамі.

У гэтай сувязі адзначу характэрную прыкмету. Ужо зьяўляюцца расейцы, якія агалошваюць сваю пазыцыю супраць “праваслаўнага” ці “пуцінскага” фашызму. Праўда, я сумняваюся, што ў Расеі можа цяпер узьнікнуць антыфашысцкі рух. Рухаў там ніколі не існавала. Былі бунты і дэсідэнты. Але ва Украіне, у Данбасе выявіліся зьявы дастаткова сур’ёзныя, з поўным усьведамленьнем неабходнасьці антыфашысцкай барацьбы супраць рускай акупацыі.

Прыкладам такой падзеі зьяўляецца нядаўняе стварэньне дабраахвотнага батальёна “Данбас” дзеля народнай барацьбы супраць рускіх дыверсантаў і рускай акупацыі Данбаса. У батальён запісаліся жыхары Данбаса: украінцы, рускія, беларусы, грузіны і іншыя. Ёсьць таксама дабраахвотнікі і зь іншых краін (у тым ліку і зь Беларусі). Кіруе батальёнам мясцовы жыхар Данбаса, які выступае пад прозьвішчам Сямён Сямёнчанка. Што адметна, Сямёнчанка – рускі чалавек, які жыве ва Украіне. Ён прыхільны да Расеі, але айчынай сваёй лічыць Украіну, там, дзе ён нарадзіўся і жыве. Ягоная ацэнка сытуацыі на паўднёвым усходзе Украіны цалкам адэкватная. Ён бачыць гэбоўскую фашысцкую ўладу ў Маскве, якая пачала подлую дыверсійную вайну супраць Украіны, наслала ў Данбас ня толькі свае пераапранутыя войскі і спэцназ ГРУ, але і тысячы ўзброеных бандытаў, гопнікаў, казакаў, каўказскіх наёмнікаў і крымінальнікаў, якія падабралі ў свае шэрагі групы такіх жа данбаскіх элемэнтаў, што за грошы гатовыя забіваць і ўдзельнічаць у дыверсійнай вайне. Данбас пагрузіўся ў балота хаосу, бандытызму, марадзёрства. Слабая ўкраінская армія, зьвязаная абмежаванымі правіламі “антытэрарыстычнай” апэрацыі (якую прыдумалі ў Кіеве супраць рускай агрэсіі) ня ў стане хутка паправіць становішча. Тым больш, што праз слаба абароненую мяжу пастаянна прыбываюць войскі, баевікі і ўзбраеньне з Расеі.

Вось тут і зьявіліся людзі, якія вырашылі самы бараніць сваё месца жыхарства і сваю рэальнукю айчыну ад крымінальна-фашыстоўскай навалачы з Усходу. Тут прынцып грамадзянскай салідарнасьці супраць фашызму, акупацыі і разбою. Фальшывая дактрына “русского мира” тут не спрацавала, бо ёсьць рэчы больш сур’ёзныя, чым ідэалягічныя схемы, сфармуляваныя дзеля апраўданьня агрэсіі і вайны.

“Рэчы больш сур’ёзныя” – гэта небясьпека разбою і рускага фашызма ў Данбасе, пагружэньне грамадзтва ў дыктатуру руска-каўказскай мафіі, а таксама разуменьне таго, што дэмакратычная дзяржава дасьць больш шанцаў яе грамадзянам, чым фашысцкая аўтарытарная гэбоўская Расея. Вось прадпасылкі сьведамага змаганьня грамадзянаў Украіны (незалежна ад этнічнай прыналежнасьці) супраць руска-фашыстоўскіх агрэсараў за мірную, вольную Украіну.

Дактрына “русского мира” яшчэ пасыпецца ня толькі ва Украіне, але і ў Беларусі, і ў Летуве, і на Каўказе (там яна ўжо і ня дыхае) – усюды, куды спрабуе сунуцца валасатае мурло пуцінскага фашызму.

Ня трэба перабольшваць імпэрскіх магчымасьцяў Масквы, але лепш пачаць ужо цяпер рыхтавацца да адбіцьця фашысцкай агрэсіі, маючы на ўвазе вопыт Украіны і пазьбягаючы ўкраінскіх памылак.

У мінулы раз я пісаў пра неабходнасьць назапашваць зброю, выбухоўку, яднацца ў невялікія (дзьве-тры асобы) групы і нічога пакуль не рабіць – чакаць неабходнага часу, бо ня выключана, што Пуцін палезе і ў Беларусь. Яго трэба сустрэць востра, цьвёрда і рашуча.

Пры гэтым неабходна ўсьведамляць, што расейска-украінская вайна – гэта і наша вайна. Там вырашаецца будучыня ня толькі вольнай Украіны, але і вольнай Беларусі. Калі пуцінскія фашысты падаб’юць Украіну, то яны нападуць і на Беларусь, і нам ня будзе каму дапамагчы. Таму дапамагайма Украіне. Заклікаю беларускіх мужчын, якія могуць валодаць зброяй, ехаць дабраахвотнікамі на Украіну і ўступаць у атрады Украінскага супраціўленьня акупантам (тыпу “Данбас”). Беларуская дапамога патрэбная і украінцам, і беларусам. Акрамя таго, ваюючы за Украіну, беларусы набудуць вайсковы вопыт барацьбы з фашызмам, які можа вельмі прыдасца потым у Беларусі.

Будзьма вартыя нашых слаўных продкаў ліцьвіноў, якія пасьпяхова напрацягу пяцісот гадоў баранілі сябе і нашае дэмакратычнае Вялікае Княства Літоўскае і ўратавалі манархічную Эўропу ад маскоўска-мангольскай Арды. Фашызм павінен быць ліквідаваны, агрэсіўная імпэрыя разбурана. Яднаймася – будзем моцнымі. Змагаймася – пераможам!

8 чэрвеня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК