АБ РАЗВАЛЕ БЕЛАРУСКАЙ ЭКАНОМІКІ ПРАМАСКОЎСКІМ РЭЖЫМАМ

(Заява)

Сёньня стан беларускай эканомікі можна вызначыць як стагнацыя і паміраньне. Абсалютная большасьць прамысловых прадпрыемстваў стратныя альбо нізкарэнтабельныя; практычна адсутнічаюць уласныя абаротныя сродкі, амаль усе вытворчасьці тэхналягічна адсталыя.Прадпрыемствы закрэдытаваныя, крэдыты ўзятыя ў банкаў, якія належаць, у асноўным, расейскаму капіталу. Вырабленая на нізкатэхналягічных прадпрыемствах прадукцыя неканкурэнтназдольная, у выніку растуць складзкія запасы гатовай прадукцыі. Абвешчаная рэжымам “мадэрнізацыя” на практыцы азначае закупку маральна састарэлага абсталяваньня па карупцыйных схемах.

Бядотны стан эканомікі краіны ўтварыўся ў выніку мэтанакікаванай палітыкі Масквы па адсячэньні беларускіх прадпрыемстваў ад высокатэхналягічных эканомік заходніх дэмакратычных краінаў і прывязкі да неэфектыўнай расейскай эканомікі, удушэньня прыватнага нацыянальнага беларускага бізнэсу.

Эканамічна неэфектыўная сельская гаспадарка — ў выніку захаваньня фактычна савецкага ладу гаспадараньня ў гэтай сфэры.

Правалы нацыянатальнай эканомікі закрываюцца знешнім крэдытавантьнем, у асноўным расейскім, што нясе сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Крытычны стан рэальнага сэктару эканомікі адмоўна адбіваецца на сацыяльнай сфэры, растуць цэны, падаюць даходы і, адпаведна, плацежаздольнасьць насельніцтва.

Выхад з цяжкога стану для эканомікі краіны — пераход на сучасны тэхналягічны узровень вытворчасьці пры наяўнасьці ў краіне палітычнай свабоды і свабоды эканамічнай дзейнасьці.

Гэтага можна дасягнуць толькі ў выпадку знаходжаньня ў краіне ўласна беларускага, дэмакратычнага ладу. Таму галоўная задача беларускага грамадзва — замена чужога прамаскоўскага рэжыма на сваю беларускую ўладу.

(Х Зьезд КХП-БНФ і ХІІ Зьезд БНФ “Адраджэньне”)

г. Менск, 27 красавіка 2014 г.